ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Хросныя бацькі паводле мэтрычных кнігаў  (Прочитано 10115 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Аўген М.

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 11
Падчас прагляду мэтрычных кнігаў з Вішнеўскага у. Сьвянцянскай губ. і Навапагосцкага у. Дзісненскай губ. (за пачатак ХХ ст.) заўважыў цікавую адметнасьць: у першым выпадку кідаецца ў вочы звычай, калі адзін хросны з сям'ю мужа, а другі - з сям'і жонкі; у другім - адпаведна, такое не назіраецца (або носіць значна меншыя памеры).

Справа ў тым, што адной мясцовасьці былі вялікія разгалінаваныя роды, таму было магчыма так рабіць, і мне трапілася нерэпрэзэнтатыўная выбарка? Або сапраўды існуе такі падзел па традыцыі выбару хросных?
« Последнее редактирование: 16 Июня 2009, 09:39:38 от Аўген М. »

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Хросныя бацькі паводле мэтрычных кнігаў
« Ответ #1 : 09 Сентября 2009, 20:32:15 »
У мяне па дзьвюх маіх сем'ях імя па бацьку маці й хроснага бацьку дзіцёнка супадаюць. Ці можа гэта значыць, што яны былі братам і сястрой, а то я не магу знайсьці датаў шлюбу?
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Хросныя бацькі паводле мэтрычных кнігаў
« Ответ #2 : 09 Сентября 2009, 22:07:04 »
Хроснымі бывалі найчасьцей сваякі, у дробнай шляхты амаль заўсёды.

Шлюб, па-звычаю, адбываецца ў царкве/касьцёле адкуль жонка.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Таццяна А.-Б.

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
    • Блог пра радавод
Re: Хросныя бацькі паводле мэтрычных кнігаў
« Ответ #3 : 04 Ноября 2014, 01:47:40 »
Я праглядаю метрычныя кнігі ў Барысаўскім і Пінскім уездах 19 ст. Я таксама заўважыла некаторыя заканамернасці. Напрыклад мая прабабуля на Барысаўшчыне была хроснай усіх дзяцей брата свайго мужа. Нават пасля таго як мой прадзед памёр і яна паўторна выйшла замуж яна ўсё яшчэ хрысціла дзяцей брата першага мужа. Мне нават стала цікава, ці сапраўды была такая традыцыя прасіць у хросныя не роднага брата, а ягоную жонку.

Мой прапрадзед у в. Дубай (сучасны Столінскі раён) у другой палове 19ст. быў хросным тройчы. Цікава тое, што заўсёды хрысціў дзяцей толькі адной пары. Прозвішчы розныя (Барычэўскі і Давідоўскі), імёны па бацьку таксама не супадаюць. Магчыма нейкім чынам сваякі, але я іх пакуль звязаць не змагла.
Пашуковыя прозвішчы
Піншчына і Століншчына: Барычэўскі, Некрашэвіч, Вярэніч-Стахоўскі, Шпакоўскі, Бокша, Казлякоўскі, Радцэвіч-Плотніцкі, Качаноўскі
Барысаўшчына: Лукашэвіч, Хер, Мельнік, Абрамовіч, Мазоль, Юдзіонак, Кобан
Уласны блог: http://radavod.info

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Хросныя бацькі паводле мэтрычных кнігаў
« Ответ #4 : 15 Ноября 2018, 20:36:44 »
Як вышэй напісаў, з Таранамі маю, відавочна, двайное сваяцтва - з Таранаў паходзіла Анастасія Карачун ці Каржанеўская - жонка Базыля з 1797 г.

А з яшчэ аднім сваяцтвам атрымоўваецца нейкая галаваломка:

У РС 1795 г. жонкай майго продка Кандрата Калечыца пазначана Ганна дачка Іахіма.
У 1753 г. Іахім удавец без пазначанага прозвішча ўзяў шлюб з Агатай Клімовіч.
15.09. 1759 г. ёсць запіс аб хросце Ганны, дачкі Іахіма і Агаты Таранаў з Дабрынёва. Хросная- Улляна Клімовічаўна. У гэтам жа годзе Улляна выйшла за Банькоўскага, але ў 1772 г. як Клімовічаўна- хросная ў Барбары, дачкі Кандрата і Ганны Калечыцаў.
У 1762 г. хрост Марыяны, дачкі  Іахіма і Агаты Таранаў.
У 1778 г. Кандрат- хросны ў Яна сына Стэфана Тарана.
У 1796 г. Кандрат- сьведка пры шлюбе свайго сына Себасцьяна разам са Стэфанам Таранам.

У мк данілавіцкай царквы ў НГАБ знойдзен шлюб 23.01.1771 г. Кандрата Калечыца і Ганны...Шышкаўны Маладыя з Дабрынёва. Сам Кандрат- 1754 г.н. У 1786 г. там жа ёсць запіс хросту Марыны бацькоў Кандрата Калечыца і Ганны ізноў Шышкаўны. Хросные Захарэвіч з Тэкляй Тараноўнай.

І як глядзець на такія супадзенні? :) У Дабрынёва жылі Иахим з Агатай Тараны, у якіх была дачка Ганна. Іншай Ганны Іахімаўны не сустрэлася. Шышкі сустракаюцца  ў Данілавічах у 1770-1780-я гг. У Дабрынёва- Шышак не сустракаецца. На пачатку 19 ст. трэба паглядзець, бачыў Шышкаўцоў дакладна, Шышак не памятаю..Акрамя таго, JP Лаўрэнты Шышка- хросны Камароўскага станькаўскай парафіі ў 1758 г. Але Іахіма Шышкі не сустракаецца. І яшчэ: ці магла выйсці замуж Таранаўна ў 11 гадоў (09.1759-01.1771)? Можа і сапраўды, Ганна была дачка нейкага Іахіма Шышкі, а суседзкія сувязі з Таранамі і факт нараджэння Ганны Іахімаўны Таранаўны- гэта супадзенне..

Можна дадаць яшчэ, што ў актах менскага магістрату хапае Таранкевічаў і Шышкаў, некаторыя прадстаўнікі гэтых родаў займалі розныя пасады ў магдэбургіі.

Дадам некаторую інфармацыю па Шышкам у адпаведнай тэме.

Сам запытаў, сам і знайшоў адказ :)

Хроснымі бывалі найчасьцей сваякі, у дробнай шляхты амаль заўсёды.

Шлюб, па-звычаю, адбываецца ў царкве/касьцёле адкуль жонка.

Вось пра апошні факт я зусім забыўся :)

І сапраўды - у метрыке шлюбу продкаў 1771 г. напісана Mlody z Dobryniowa - толькі малады. Значыць, Ганна- з данілавіцкай парафіі, дзе і сустракалісь Шышкі. Усе астатняе - супадзенне.

Падчас прагляду мэтрычных кнігаў з Вішнеўскага у. Сьвянцянскай губ. і Навапагосцкага у. Дзісненскай губ. (за пачатак ХХ ст.) заўважыў цікавую адметнасьць: у першым выпадку кідаецца ў вочы звычай, калі адзін хросны з сям'ю мужа, а другі - з сям'і жонкі;

І такое мне траплялася. Такім чынам, можна паспрабаваць правесці аналіз магчымага сваяцтва з хроснымі (ці сьведкамі шлюбу) продкаў у першыя захаваўшыяся гады ў метрычных кнігах, калі знайсці шлюбы ранейшых пакаленняў немагчыма:

у 1752 г. сьведкі пры шлюбу брата майго продка Дыянісія прысутнічаюць сьведкі Ян і Андрэй Доўнары. Пры хросце  сына Дыянісія-Стэфана ў 1761 г.- зноў Андрэй Доўнар і Ксенія Юшкевічаўна. Такім чынам Доўнары прысутнічаюць у якасці сьведак ці хростаў абодвух Калечыцаў. А вось Ксенія Юшкевічаўна- кума ў Дыянісія яшчэ і ў 1751 г. пры хросце дачкі Марыяны і яшчэ ў 1756 г. таксама пры хросце дачкі Дыянісія і Таццяны- Агаты. У 1760 г. Ксенія ж- кума ў Андрэя Доўнара. У 1796 г. таксама сустракаецца шлюб паміж Юшкевічам і Калечыцаўнай.

Канешне, варыянты могуць быць розныя, але ж можна і меркаваць, што калі Доўнары прысутнічалі ў абодвух Калечыцаў, а Юшкевічаўна-толькі ў сям'і аднаго, то з Доўнараў, умоўна, магла паходзіць іх маці, напрыклад, а Юшкевічаўна-была  народжанная Таццяна, жонка Дыянісія. Сваяцтвам ж з Доўнарамі можна  патлумачыць і з'яўленне Калечыцаў у Дабрынёва ў 18 ст.- асеў на зямлі жонкі. А Доўнары як раз былі тут яшчэ з 17 ст.- Станіслаў Доўнар сярод зямян станькаўскіх у 1652 г.

Сцьвярджаць, канешне, усе гэта дакладна нельга, але ж і такое магло быць.


« Последнее редактирование: 15 Ноября 2018, 20:54:39 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1024
Re: Хросныя бацькі паводле мэтрычных кнігаў
« Ответ #5 : 16 Ноября 2018, 15:32:23 »
По моим предкам видно , что крестными (восприемниками)  были близкие родственники и соседи.  № 48. 2 ноября 1861 г. родилась в околице Ковшово и 5 ноября крещена в Мстиславском приходском римско-католическом костеле Анна Останкович, дочь законных супругов благородных Ивана и Марианны (урожденной Курек) Останковичей.
Восприемники: Григорий Курек с Камиллою дочерью помещика Самуила Илинича.
Позже исправлено с «Останкович» на «Останькович».
Ф. 1781, оп. 36, д. 224, л. 8 об.  Григорий Фаддеевич Курек - это родной брат моей прабабушки Марианны , а Илиничи тоже наши родственники, в 1878 г. , кстати , Анна стала женой Антония, сына Самуила Илинича.

Панфиленок

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 145
Re: Хросныя бацькі паводле мэтрычных кнігаў
« Ответ #6 : 17 Ноября 2018, 12:27:41 »
а это везде так
вот рождение
24-10-1890 р. Димитрий Пётр Матвеев Полуйкин + Елизавета Амвросиева, Георгиевка кр. Михаил Матвеев Полуйкин и солдатка Пелагея Амвросиева Полуйкина, Георгиевка
при свадьбах то же самое. свидетели-родня.