ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ

Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко  (Прочитано 15077 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Марыя

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #15 : 30 Марта 2010, 20:38:57 »
Уладзіслаў!
Ці можаце адказаць на маё пытанне?
З якой крыніцы вядома дадзеная інфармацыяй пра Грамык:"Іншы род паходзіць ад Грамыкі Гаўрылавіча, якому Вялікі Князь Жыґімонт-Аўґуст прывілеем 1563.09.16 надаў селішча Перавалоку і дзьве зямлі — Пазьнякоўскую і Сьнядзельскую (Галодзенскі абруб, Чачэрскі тракт). Пазьней гэтыя ўладаньні былі вядомыя як аколіца Грамыкі (у ВКЛ — Рэчыцкі пав., у РІ — Гомельскі пав. Магілёўскай губ.). Пры вывадзе шляхецтва называлі сваім гэрбам Касьцешу"???

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #16 : 30 Марта 2010, 22:48:35 »
Уладзіслаў!
Ці можаце адказаць на маё пытанне?
З якой крыніцы вядома дадзеная інфармацыяй пра Грамык

Зь іх вываду ў Рагачоўскім правінцыйным земскім судзе ў 1773.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Марыя

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #17 : 30 Марта 2010, 23:41:38 »
Дзякуй за адказ. Гэты дакумент з НГАБ?

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #18 : 30 Марта 2010, 23:47:24 »
Дзякуй за адказ. Гэты дакумент з НГАБ?

Калі ласка, распавядзіце радавод вашых Грамыкаў, ці навошта вам трэба гэтыя зьвесткі?
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Марыя

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #19 : 31 Марта 2010, 00:29:09 »
Па бацькоўскай лініі у раду былі Грамыкі. Па аповядах мой продак Дзяменцій Булавінскі (Дамінік Белавінскі) прыбыў з Заходняй Беларусі у ваколіцу Новыя Грамыкі, дзе прыняў праваслаўе і ажаніўся у 1879 г.(дакументальныя пацверджанні аб шлюбе)  на Агаф'е Ермолавай Грамыке (на той момант запісана як мяшчанка). Іх сын Пётр Булавінскі ажаніўся на Марыі Грамыке. Яе бацькі Міхалка і Марта Грамыкі. Акрамя Марыі, у Міхаіла і Марты былі сын Васіль і дачка Александрына.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #20 : 31 Марта 2010, 02:08:16 »

Вывад Грамыкаў:
1773.10.16 (Рагачоўскі пр. з. с.) — НГА Беларусі. Ф. 2128, воп. 1, спр. 4, арк. 45-50адв.;
паўторна 1773.11.14 (Рагачоўскі пр. з. с.). —  НГА Беларусі. Ф. 2128, воп. 1, спр. 4, арк. 109-110адв.

Раю таксама праглядзець мэтрычныя кнігі (гэта ўсё, што ёсьць):

Ф. 876: Жалезьнікаўская праваслаўная ц.
Воп. 1.
Спр. 6: * 1862—1871.11.
Спр. 7: † 1897.

Ф. 2960: Нова-Грамыцкая праваслаўная ц.
Воп. 1.
Спр. 1: Прадшлюбныя вобыскі 1877—1882.
Спр. 2: Прадшлюбныя вобыскі 1888—1891.
Спр. 3: Прадшлюбныя вобыскі 1891—1892.
Спр. 4: Прадшлюбныя вобыскі 1895—1897.
Спр. 5: Прадшлюбныя вобыскі 1907—1910.
Спр. 6: Прадшлюбныя вобыскі 1911—1918.

Ф. 2976: Рэчкаўская праваслаўная ц.
Воп. 1.
Спр. 1: * 1823—1839.01; х 1823—1843.01; † 1823—1843.02. Практычна ўсе шляхцічы ў 1820-30-я называюцца “дваранамі”. У многіх не напісаны прозьвішчы (!). Гэта была бліжэйшая праваслаўная царква, іншыя навакольныя цэрквы былі грэка-каталіцкімі, пакуль іх не далучылі, праваслаўныя хадзілі да гэтай царквы.
Спр. 2: * 1859.12—1871.06.
Спр. 3: * 1871.06—1878.12.
Спр. 4: * 1860.12—1861.03; х 1862.01—1869.10.

Ф. 3062: Грамыцкая грэка-каталіцкая, потым праваслаўная ц.
Воп. 1.
Спр.1: прадшлюбныя вобыскі 1828—1836, * 1835—1840.

Пра Белавінскіх/Булавінскіх завядзіце асобную тэму.
« Последнее редактирование: 13 Мая 2014, 20:12:14 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Марыя

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #21 : 31 Марта 2010, 13:09:32 »
Дзякуй за спасылкі на фонды архіва!

Марыя

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #22 : 12 Мая 2010, 20:12:41 »
Уладзіслаў! Спасылка аб вывадзе Грамык у Рагачоўскім пр. з. с. не правільная (гэта спасылка аб вывадзе Грыбоўскіх). Можа зможаце ўдакладніць нумары фондаў, вопісаў? Дзякуй за ўвагу.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #23 : 12 Мая 2010, 20:32:50 »
Уладзіслаў! Спасылка аб вывадзе Грамык у Рагачоўскім пр. з. с. не правільная (гэта спасылка аб вывадзе Грыбоўскіх). Можа зможаце ўдакладніць нумары фондаў, вопісаў? Дзякуй за ўвагу.

Так, памыліўся. Толькі, чаму не прагартаць пару старонак?…

Грамыка. 1773.10.16 — 2128-1-4, арк. 45-50адв.
Грамыка. 1773.11.14 — 2128-1-4, арк. 109-110адв.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Марыя

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #24 : 12 Мая 2010, 22:46:29 »
Дзякуй! Не было магчымасцей (не я глядзела).

Serge Gorlaw

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #25 : 19 Апреля 2011, 01:21:28 »
Грамыка — гэта прозьвішча ўтворанае ад мянушкі, можа чалавек громка размаўляў :).
<...>
Як бачна, прозьвішча ня тое, каб вельмі рэдкае, утваралася ў розных мейсцах.

Вельмі сумняюся, што ўкраінскія Грамекі/Грамыкі маюць якое-небудзь дачыненьне да беларускіх Грамыкаў. Іх продкаў трэба шукаць сярод казакаў. Невялікі радавод і зьвесткі пра ўкраінскі род ёсьць у кнізе:

Кривошея В. Генеалогія українського козацтва: Білоцерківський полк. Київ, 2002.

Прозвішча "Громыка" можа быць выведзена з люцьвінска-хіжанскага, альбо радзімічскага "Грм" - "куст". Нельга сьцьвярджаць, што першапачаткова гэта зусім розныя роды.
« Последнее редактирование: 19 Апреля 2011, 01:25:10 от Serge Gorlaw »

Яўген

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 62
    • muzyka.myheritage.com
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #26 : 09 Ноября 2013, 23:30:01 »
Мае Грамыкі : Савелій Грыгорьевіч Грамыка (1885-1940 в.Гута) + Евдакія Лапіцкая - дзеці Міхаіл Грамыка (1929), Таццяна (1924), Анна...
Лапицкий, Дробышевский, Шелюто.

Яўген

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 62
    • muzyka.myheritage.com
Re: Грамыка / Hramyka / Hromyka / Громыка, Громыко
« Ответ #27 : 15 Января 2022, 12:14:50 »
У Інвентары Чачэрскага старацтва за 1726г.
"Бояре Чечерского Староства:... ак.Громыки:
Громыко Борис
Громыко Симеон
Громыко Янко
Громыко Петрок
Громыко Лаврен
Громыко Харитон
Громыко Гришко
Громыко Ермолай
Громыко Ничипор
Громыко Дмитр
ак. Железники : Громыко Апанас

Лапицкий, Дробышевский, Шелюто.