ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Касцёл у Замосці  (Прочитано 10210 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

stretta

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 74
Касцёл у Замосці
« : 04 Августа 2009, 15:17:56 »
Мае продкі  Міхалоўскія  даволі доўгі час былі вернікамі Замосскага рыма-каталіцкага касцёла на Случчыне. На сайце ЗБШ паказана, што пабудаваны ён у 1823 годзе і зачынены ў 1868-м. Аднак, лёс гэтага храму болей складаны.
Па звестках, узятых мною з артыкула мастацтвазнаўцы Т.В.Габрусь, будаўніцтва гэтага касцёла  было фундавана ў 1620 г. (па іншых крыніцах – у 1649 г.) мясцовым шляхціцам А.С.Вінкаю-Ратомскім. Першапачаткова гэта быў, верагодна, кальвінскі збор. Аб гэтым сведчаць тыповыя для гэтай канфесіі стылявыя характарыстыкі архітэктуры храма, і  тое, што ў першай палове 17 ст. удзельным  Слуцкім княствам валодаў князь Багуслаў Радзівіл, кіраўнік евангелісцкай абшчыны ў ВКЛ, які прымаў удзел у вайне на баку шведаў і быў сасланы ў 1667 г.
Гістарычныя крыніцы сведчаць аб тым, што ў другой палове 17 ст. у гэтым храме знаходзілася місія езуітаў, значыцца, у гэты час у ім гаспадарылі каталікі.
Працуючы ў НГАБ з фондам 757 “Слуцкае духоўнае кіраванне”, выпадкова знайшла  справу №408 “Аб Замосскім касцёле”, распачатую ў 1833 г., з якой дазналася пра далейшы лёс гэтага храма. Праваслаўны святар суседняй Грэскай царквы скардзіўся ў кансісторыю, што «… лежащее от некоторого времени в римско-католическом каменном костёле, состоящем Слуцкого уезда деревни Замостье  мертвое тело, ныне открыто и признаётся нетленными мощами умершего более якобы нежели полтораста лет пред сим фундатора оного костёла помещика Винки, по каковому случаю собираются туда для поклонения, и особенно в недели новомесячия, кроме иноверцев и наши православныя прихожане в большом числе с значительными приношениями». Інакш кажучы, праваслаўнаму святару стала крыўдна, што “значныя прынашэнні” народ нясе ў касцёл, а не ў царкву. 
З матэрыялаў расследвання, праведзенага кансісторыяй паводле  гэтай справы, бачна, што  1 чэрвеня 1795 г. Слуцкага павету сяла Замосця фундушавая уніяцкая імя Прасвятой Багародзіцы каменная царква  была далучана да праваслаўя і разам з ёю належачыя да яе прыходу вёскі.  Адсюль выснова, што некаторы час напрыканцы 18 ст. у будынку касцёла быў уніяцкі храм.
На працягу васьмі наступных гадоў, з 1795 па 1802 гг. уключна,  ў будынку касцёла дзейнічала Замосская  Пакроўская праваслаўная царква. МК гэтай царквы наўрад ці можна знайсці ў кампутарным даведніку чытальнай залы НГАБ, але фізічна яны існуюць: я сама іх бачыла падшытымі ў слуцкіх зборніках МК. Напрыклад, у 1795 годзе (фонд 136 воп.13 спр.556) – усяго 21 запіс, наведвалі царкву толькі сяляне. За ўвесь 1797год (136-13-558) – толькі 9 запісаў, 4 хростаў і 5 шлюбаў, таксама толькі сялянскіх.
У 1802 годзе будынак быў нейкім чынам перададзены каталікам і зноў стаў касцёлам. Чаму гэта здарылася? У вышэйспамянутай справе 408 адказу я не знайшла.
МК Замоскага касцёлу захаваліся ў НГАБ, пачынаючы з 1822 г. У метрыках есць “мемарыяльныя” старонкі, прысвечаныя “запісам актаў грамадзянскага стану” асоб з прозвішчамі  Забелы і Аледзскія з 1784 па 1832 гг. – пэўна, фундатараў касцёлу.  Апошнія захаваўшыяся МК касцёла ў Замосці датаваны 1866 годам. Пра тое, ці выкарыстоўваўся, і якім чынам, будынак касцёла пасля закрыцця яго ў 1868 годзе, пакуль ня ведаю.

   Пасля 1917 году будынак касцёлу выкарыстоўваўся для гаспадарчых патрэб . У 1990-е гады касцёл імя святой Барбары быў адрэстаўраваны і аднавіў сваю дзейнасць, як каталіцкі храм. Як ён выглядае зараз, можна ўбачыць на здымку, які зрабіў спадар Андрэй Дыбоўскі.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2048
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Касцёл у Замосці
« Ответ #1 : 04 Августа 2009, 20:19:41 »
Адкуль сп. Габрусь бярэ свае зьвесткі мне не вядома. І сумняюся, што яна зможа пацьвердзіць іх крыніцамі. Падобна на тое што, гэта архітэктурныя спэкуляцыі.

Пра кальвінскі збор у Замосьці інфармацыі няма.

Архівы Езуіцкага ордэну захаваліся выдатна. Што там за місыя была можна лёгка праверыць.(Але ўсё гэта вельмі сумнеўна. Бліжэйшыя езуіцкія асады — гэта Наваградак і Слонім, ды місія ў Варончы).

Ногі, відаць, растуць з нататкі ў "Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich", што ў Замосьці быў філіяльны касьцёл (што, верагодна, фікцыя).

Запісы мэтрыкаў Забелаў і Алендзкіх як-раз і сьведчаць, пра адсутнасьць рыма-кат. касьцёлу. Асобы былі хрышчаныя ў грэка-каталіцкімі сьвятарамі. Такія упісы у каталіцкія кнігі сустракаюцца. Прытым, нашчадкі сьцьвярджалі, што хросты былі па лацінскаму абраду. Што часта таксама спэкуляцыі. У перш. трэці 19 ст. у грэка-каталіцкіх цэрквах рабілі час ад часу для замажнейшай шляхты хросты па лацінскаму абраду, але ў 18 ст. гэта было мала распаўсюджана. Усе гэтыя ўпісы і аповяды пра лацінскія абрады хросту зьявіліся пасьля 1794, калі быў першы ціск на грэка-каталіцкую царкву, і тады адбыўся масавы пераход шляхты ў рыма-каталіцкі абрад.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

stretta

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 74
Re: Касцёл у Замосці
« Ответ #2 : 05 Августа 2009, 11:54:26 »
Шаноўны сп. Уладзіслаў, мабыць, не заўважыў у маім сказе слова "верагодна":
Першапачаткова гэта быў, верагодна, кальвінскі збор.
Калі знаўца архітэктурных стыляў (ня я, вядома, а сп.Габрусь ;) )сцвярджае, што будынак касцёлу падобны на тыповы кальвінскі збор, навошта так абурацца?
А "ногі" ужо дараслі  :) і да шыльды на касцёле:

Здымак зрабіў сп.Алесь Каляда.
Дадам, што ў кнізе А.М.Кулагіна "Каталіцкія храмы Беларусі" сцвярджаецца, што ў 1865 г. храм быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву.
« Последнее редактирование: 07 Августа 2009, 12:05:00 от stretta »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2048
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Касцёл у Замосці
« Ответ #3 : 05 Августа 2009, 19:09:03 »
А касьцёлы пабудаваныя пасьля 1905 у гатычным стылі яўна былі перавезеныы з Францыі і насамрэч яны 13 стагодзьдзя :).

Вядома пра гэтую шыльду і пра "кальвінстаў". Гісторыкі ўжо неаднаразова абмяркоўвалі гэтую лухту.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.