ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Маркоўскі / Markowski / Марковский, Морковский  (Прочитано 10800 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Ашмянская шляхта.
Маркоўскія прайшлі рэгістрацыю ў АГС у 1801, 1804 і 1827гг., Маркоўскія гэрбу «Szeliga» - у 1823г.
У 18-19 ст. жылі ў Віштоках, Кібах, Раўнаполлі...
Мелі сваякоў сярод шляхты Мурашкаў, Войнюшаў, Грынцэвічаў..
Зацікаўлены ў новых зьвестках.
« Последнее редактирование: 15 Августа 2009, 22:40:06 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Раман з Усходу

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 3
Re: Маркоўскі / Markowski / Марковский, Морковский
« Ответ #1 : 14 Марта 2010, 13:20:43 »
З сярздзины 19 ст. частка маркоускiх жыве на Быхаушчыне. Зараз каля 15 - 20 сем`яу.

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Re: Маркоўскі / Markowski / Марковский, Морковский
« Ответ #2 : 14 Марта 2010, 21:35:26 »
Існавала некалькі розных родаў Маркоўскіх.

1. Маркоўскія (гэрб не пазначаны) чынілі Вывад у Менскім ДДС 1826.03.26
    У дваранстве Расейскай імпэрыі не былі зацьверджаныя, бо падалі замала дакументаў і з-за таго, што спецыяльная рэвізійная
    камісія, якая правярала дзейнасьць Менскага ДДС, прызнала гэты Вывад памылковым.  Жылі у Пінскім павеце, былі прыхаджанамі   
    касьцелаў у Моладаве, Моталі і інш. 
Dic, duc, fac, fer!

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Re: Маркоўскі / Markowski / Марковский, Морковский
« Ответ #3 : 14 Марта 2010, 22:04:54 »
2. Маркоўскія гэрбу "Шэліга" чынілі Вывад у Менскім ДДС 1802.12.29, дадатковы 1832.09.11, у дваранстве Расейскай Імпэрыі не былі
   зацьверджаны, запісаны  ў стан аднадворцаў. У ХІХ ст. жылі ў Вілейскім (Каласоўшчына, Забор'е, Мойсічы, Бярозавіцы, Груздава, 
   Пранцэвічы) і Ашмянскім (Вялікае Сяло, Сабілкі) паветах, былі прыхаджанамі касьцелаў у Красным, Маладзечне, Лебедзеве, Хожаве,
   Холхлаве. У канцы ХІХ ст. адна сям'я з'ехала ў Ціфліскую губ., яшчэ адна ў г.Палтаву на Украіне.
Dic, duc, fac, fer!

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Re: Маркоўскі / Markowski / Марковский, Морковский
« Ответ #4 : 14 Марта 2010, 22:19:18 »
3. Маркоўскія гэрбу "Шэліга" чынілі Вывад у Менскім ДДС 1832.08.26.  Указам Сэнату 1841.07.01 №5622 яны не былі прызнаныя у
    дваранстве Расейскай Імпэрыі, бо падалі для доказу, на маю думку, фальшывыя дакумэнты з Ашмянскага Суда. Жылі ў Мазырскім
    павеце (Гарноўшчына, Германавічы, Курганы, Зарудоўе(Зарудня), Сьнядынь, Галубіца, Карытнічы(Картынічы), Макарычы). Усе былі
    прыхаджанамі Петрыкаўскага касьцела.
« Последнее редактирование: 14 Марта 2010, 22:21:18 от Вітальд Ханецкі »
Dic, duc, fac, fer!

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Re: Маркоўскі / Markowski / Марковский, Морковский
« Ответ #5 : 18 Марта 2010, 20:03:38 »
Дзякую, цікава.
Маркоўскіх на Ашмяншчыне троху было.
Тыя, напрыклад, што жылі ў Кушлянах па суседству з Багушэвічамі, атрымалі прызнанне.
А ці ёсьць у Вас больш дакладныя звесткі пра ашмянскіх Маркоўскіх?

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Re: Маркоўскі / Markowski / Марковский, Морковский
« Ответ #6 : 18 Марта 2010, 21:24:46 »
Па Маркоўских №2 есьць справа аб доказе шляхецтва, але пакуль не апрацоўваў яе, трэба дабраць метрык з касьцелаў, каб цікавей было... Калі што дакладна цікавіць, дык пішыце, можа штосьці і маецца...
Dic, duc, fac, fer!

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Re: Маркоўскі / Markowski / Марковский, Морковский
« Ответ #7 : 21 Марта 2010, 12:38:21 »
Па ашмянскіх Маркоўскіх цікавіць усё. Маю радавод Маркоўскіх з Кушлянаў і  мноства зьвестак па іншых. Ёсьць і некаторыя метрыкі.
На жаль ня ведаю ўсяго...
Спадзяюся на Вас.

Раман з Усходу

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 3
Re: Маркоўскі / Markowski / Марковский, Морковский
« Ответ #8 : 11 Апреля 2010, 18:15:27 »
Калi ласка распавядзiце пра Быхаускае адгалiнаванне Маркоускiх....

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Re: Маркоўскі / Markowski / Марковский, Морковский
« Ответ #9 : 17 Апреля 2010, 22:47:00 »
Маю радавод Маркоўскіх з Кушлянаў і  мноства зьвестак па іншых... "ашмянскіх" Маркоўскіх. Па "быхаўскім", на жаль, у мяне а ні на грош...