ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Юшкевіч / Juškievič / Juszkiewicz / Юшкевич  (Прочитано 14708 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Юстас

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Re: Юшкевіч / Juškievič / Juszkiewicz / Юшкевич
« Ответ #15 : 10 Февраля 2021, 15:05:53 »
Добры дзень, ёсць нейкая інфармацыя пра Юшкевічаў, якія жылі ў вёсцы Міхалёва Бабруйскага павета? Буду ўдзячны любой інфармацыі!

Добрый день!
Мои предки по отцовской линии из с. Михалёво Бобруйского р-на.
Дед Юшкевич Анатолий Аркадьевич
Рождение    
с 24 августа 1930 по 28 августа 1930    (оценочно)
Михалево с., Михалевичский, Бобруйский, Бобруйский, БССР

Смерть    
21 января 1990    
г. Бобруйск, БССР

Прадед Юшкевич Аркадий Терентьевич (Отец)
Рождение: 1903              
Смерть: 1982

Прабабка Юшкевич София Яковлевна (Мать)






Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Re: Юшкевіч / Juškievič / Juszkiewicz / Юшкевич
« Ответ #16 : 18 Октября 2021, 16:51:18 »
Юшкевічы з-пад Койданава:

У мк койданаўскага касцёла.

Каля 1835 г. ураджоныя Рыгор і Марыяна Юшкевічы ў Вясёлым Вугле; ўраджоны Ежы Юшкевіч у Жмаках;

1837 г. Ураджоны Ежы Юшкевіч у Лозках;

1838 г. Ахрышчана Ева, дачка аднадворцаў Паўла і Францішкі з Юшкевічаў Герждовічаў з Самадураўшчыны.

1840 г. Хлебапашцы Юшкевічы ў засценку Карповічы;

1840 г. Хлебапашцы Ян Шведовіч з Дзежак х аднадворка Малгажата дачка Сымона і Ганны Юшкевічаў з Жмакаў.

Ф.694-5-490:

Арк. 26 у Жмаках маёнтка Самуэлева Іахім і Кацярына Юшкевічы, 1812 г. Шукалі вольнасць ад графа Мараўскага і ад Чапскіх. Прадстаўлялі ў якасці доказу дваранства нейкі відымус Галоўнага Літоўскага трыбунала ад 11.01.1668 г.

З штам-ліста Лейб-эскадрона гусар Міхала Казіміра Радзівіла гетмана вялікага літоўскага, 1760 г.:

Амельян Юшкевіч, з Ячонкі воласці Самуэлеўскай.

Сярод маіх продкаў меркавана з Юшкевічаў паходзіла Таццяна (1721-1791), жонка Даніэля Калечыца з Дабрынёва: традыцыйна хросная паходзіла з таго ж роду, што і родная маці ў сям'і, гэта выразна прасочваецца па Станькаўскім, ды і іншым  метрыкам 18 ст. Таксама шлюб 1796 г.: Марцін Юшкевіч з Лапцэвіч (вёска каля Дабрынёва х Кацярына Калечыцаўна. У інвентары 1751 г. Юшкевічы, як і іншае насельніцтва паказаныя на цяглых валоках.

У інвентарах 1695-1721 г. Базыль Юшкевіч у в. Леднікі.

Мяркую, з Леднікоў і выйшлі Юшкевічы: пэўная колькасць прыхожага насельніцтва ў Дабрынёва мела тыя ж прозвішчы, што і жыхары суседніх вёсак і засценкаў Пяткевічы-Янчыкоўшчына-Забярэжжа-Хомічы-Леднікі-Цяўлава, якія кампактна знаходзіліся на паўночны ўсход ад самога Койданава: Калечыцы (з Пяткевіч, трымалі Янчыкоўшчыну і ўрочышча ў Хомічах, брат майго продка ў 1712 г. зямянін у Ледніках, дагэтуль- у Цяўлава), Каспяровіч (Заберажжа, Дабрынёва), Доўнары (Хомічы, Заберажжа, Дабрынёва), Міхалоўскія (Петкевічы, Заберажжа, Карэмдзянка, Дабрынёва), Перапечы (Койданава, Хомічы, Дабрынёва), Манькоўскія (Цяўлава, Леднікі, Канавалавічы, Дабрынёва), Чуеўскія (Чайкоўскія, Хомічы), Капусты (Капусцінскія з Хоміч?).

Ускосным сведчаннем можа служыць і тое, што ў інвентары 1721 г. у Ледніках паказаны баярын Яська Скварэц. Да 1751 г. у Дабрынёва з'явіўся і засценак Скварцы.
« Последнее редактирование: 18 Октября 2021, 17:29:16 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Re: Юшкевіч / Juškievič / Juszkiewicz / Юшкевич
« Ответ #17 : 18 Октября 2021, 18:07:02 »
РС 1795 г. Юшкевічы, зямяне ў засценку Хомічы.
In hoc signo vinces

KateShark

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 3
Re: Юшкевіч / Juškievič / Juszkiewicz / Юшкевич
« Ответ #18 : 13 Марта 2023, 03:09:30 »
Дамы и господа потомки Юшкевичей и интересующиеся их судьбой!
Возможно, кто-то встречал упоминание о Юшкевичах  из Паневежиса/Радзивилишек/Либавы (семья крайне много переезжала)?
В частности интересует  Johann Juschkewitz, его супруга Susanna (урождённая Gross) и их 5 детей, из которых я знаю лишь трёх - Валерию, Анну и Маргариту.
Буду благодарна, если кто-то натыкался на информацию о них и может поделиться.