ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ

Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Самазванная SZLACHTA  (Прочитано 29954 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Самазванная SZLACHTA
« : 18 Октября 2009, 16:39:13 »
Сп. Уладзіславе! Як вы ставіцеся да арганізацыі Szlachty. Мне неяк дзіўна, што туды, прынамсі ўкантакце, уваходзяць шмат людзей ці то проста з расейскімі прозьвішчамі, ці з двайнымі прозьвішчамі (першае расейскае, другое - польска-беларускае)

=====

Унесена праўка ў тэкст назвы, каб не было блытаніны з сапраўднай арганізацыяй. — У. В.-Ш.
« Последнее редактирование: 20 Октября 2009, 23:09:15 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #1 : 20 Октября 2009, 17:08:26 »
hacak maksim,

ці ня блытаеце вы зь якой-небудзь псэўдашляхецкай арганізацыяй?
« Последнее редактирование: 20 Октября 2009, 23:06:44 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #2 : 20 Октября 2009, 19:33:25 »
Так, насамрэч, трохі пераблытаў, меў на ўвазе вось гэта: НЕКОММЕРЧЕСКАЯ ОБЩЕСТВЕННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ ИНТЕРНАЦИОНАЛЬНЫЙ ДВОРЯНСКИЙ КЛУБ «SZLACHTA» http://szlachta.ru/kont.htm.  Там сярод герцагаў і шляхцічаў, сустракаюцца дзіўныя двайныя прозьвішчы. Прынамсі, мяне бянтэжыць прозьвішча вялікага маршалка ды некаторых іншых асобаў.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Helgi

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 62
  • Jedem das Seine
    • Semplinski family website
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #3 : 20 Октября 2009, 21:09:57 »
Прынамсі, мяне бянтэжыць прозьвішча вялікага маршалка ды некаторых іншых асобаў.

Так они есть  на нашем форуме. Погутарьте так сказать в прямом эфире :)

Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 103
  • Litwin
    • Milites Christi
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #4 : 21 Октября 2009, 19:04:39 »
Спадар Максім, дасылаю Вам на е-мэйл свой нумар тэлефону,
у дзённы й вечаровы час без праблем адпавяду на пытаньні
(мне прасьцей размаўляць, чымся пісаць буйны ліст,
хоці, канешне, магу й па е-мэйлу гаварыць),
як гэна раблю заўжды, калі чалавек прывентыўна
хамствам і накатамі не папсуе адносіны да яго.

Сябе я не хаваў, не хаваю, і не хаваюся ні ад каго.
Знайсьці мяне праз ’нэт — пад сілу пачаткоўцу ’нэтаўскаму.

Хто хацеў — ужо папытаў мяне на тлумачэньні.
Хто ’шчэ захоча — ’шчэ папытае.
Ніхто з ЗБШ да мяне не зьвяртаўся.

«Унесена праўка ў тэкст назвы, каб не было блытаніны з сапраўднай арганізацыяй. — У. В.-Ш.»

Адкажыце каліласка, цяперака ў тэмы назва арыґінальная
ад аўтара, ці гэнак яна была перапраўленая сп. У. В.-Ш.
(улічваючы пасаж пра «сапраўдную» арґанізацыю)?

Мой пост, канешне, можна выправіць ці выдаліць, але, па-людзку,
прапаную выбачыцца перад нашым панствам і мной за пасажы,
якія накінутыя ўсім нашым людзям з 25 краін сьвету.
І, канешне, прапаную зьмяніць назву і выправіць пасаж…
Gente Lithuanus natione Albaruthenus

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #5 : 21 Октября 2009, 21:37:50 »

Маё пытаньне было зададзенае ў тэме "Адаптацыя дзяцей шляхтай" (калі не памыляюся), пасьля з посту была ўтвораная асобная тэма, якая праз маю памылку была названая Zwiazek Szlachty Polskiej. Пасьля майго посту ад 20 кастрычніка назва абмеркаваньня была пераробленая на "Самазванная SZLACHTA" (перарабіў, наколькі я разумею, спадар Вяроўкін-Шэлюта). У сваіх пастох нічога крыўднага ані да Вашэці, ані да панства з 25 краін сьвету ня бачу (думаю, у гэтым можаце ўпэўніцца й самі), так што й прасіць прабачэньня ні за што ня буду.

Што тычыцца вашэе прапановы пагутарыць асабіста, дык сэнсу ў ёй ня бачу. Мяне не цікавіць ні клюб, ні яго дзейнасьць. Мяне цікавіць права людзей дадаваць да сваіх прозьвішчаў прозьвішчы маці, бабуль, прабабуль і г.д. і такім чынам станавіцца шляхтай. У такім разе я й сам магу запісацца Гацак-Сідаровіч, альбо Гацак-Мяцельскі (у апошнім выпадку з пэўнай доляй дапушчэньняў я магу яшчэ вывесьці сваё паходжаньне ад Пястаў ці Папелідаў ды менавацца князем).

З павагай, Максім Гацак.

П.С. Я таксама ніколі нехаваўся, можаце загугліць і знайсьці інфармацыю й пра мяне.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #6 : 21 Октября 2009, 22:38:41 »
«Унесена праўка ў тэкст назвы, каб не было блытаніны з сапраўднай арганізацыяй. — У. В.-Ш.»

Адкажыце каліласка, цяперака ў тэмы назва арыґінальная
ад аўтара, ці гэнак яна была перапраўленая сп. У. В.-Ш.
(улічваючы пасаж пра «сапраўдную» арґанізацыю)?

Праўку зрабіў я. Згадвалася назва іншай арганізацыі, існуючай у Польшчы. Каб не было нейкіх непаразуменьняў, я ўнёс праўкі.

Я лічу, што "НЕКОММЕРЧЕСКАЯ ОБЩЕСТВЕННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ ИНТЕРНАЦИОНАЛЬНЫЙ ДВОРЯНСКИЙ КЛУБ «SZLACHTA»" — ёсьць зборышчам асобаў, якія выдаюць сябе за шляхту, ня маючы на гэта падставаў, г. зн. — самазванцаў.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 103
  • Litwin
    • Milites Christi
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #7 : 22 Октября 2009, 00:11:52 »
«Што тычыцца вашэе прапановы пагутарыць асабіста, дык сэнсу ў ёй ня бачу. Мяне не цікавіць ні клюб, ні яго дзейнасьць. Мяне цікавіць права людзей дадаваць да сваіх прозьвішчаў прозьвішчы маці, бабуль, прабабуль і г.д. і такім чынам станавіцца шляхтай. У такім разе я й сам магу запісацца Гацак-Сідаровіч, альбо Гацак-Мяцельскі (у апошнім выпадку з пэўнай доляй дапушчэньняў я магу яшчэ вывесьці сваё паходжаньне ад Пястаў ці Папелідаў ды менавацца князем)»

Максім, дык вас «цікавіць» нешта ці «ня бачыце сэнсу»?
На якой падставе пішаце тутака, як я «стаў шляхцічам» і ці «стаў шляхцічам» увогуле?
Вы ані граму на’т не пацікавіліся, затое кідаецеся словамі.
Як вам зваць ся, я не дыктую. Ня лішне нагадаць, што і вы
можаце ня больш чымся проста «пацікавіцца» прычынай,
чаму заву ся па прадзеду, і атрымалі б,
калі б пацікавіліся, адэкватны адказ!

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, намёк зразумелы.

Мушу сьведчыць аб непасаванасьці вашых паводзінаў вашаму стану ў ЗБШ. Добрае стаўленьне вы адрынулі, так сама нічога пра Клуб ня ведаючы. Ня проста зьняважылі мяне асабіста (што я, як хрысьцянін, мушу адразу ж дараваць, і сапраўды дарую, адпускаю), але — зьняважылі гонар маех продкаў і сям’і, шмат нашых вартых пашаны сяброў Клубу, гонар іхных сем’яў, гонар іхных продкаў. Больш за тое, зьняважылі сваемі паводзінамі сотні й тысячы тых, хто сам, альбо чые нашчадкі сёньня сябруюць у ЗБШ!

Патрабую даць мне кантакт шаноўнага пана Анатоля Грыцкевіча, не змушаючы мяне шукаць таго кантакту іншым шляхам. Гэна чалавек вельмі паважаны мной, і вось з панам Анатолем, я ня проста магу, але — жадаю й мушу пагаварыць і распавесьці й кім ё сябры Клубу нашага, і кім ё я сам.

Уладзімір, лічыце, што вы абавязаныя даць мне кантакты пана Маршалка Велькага — бо патрабую не як прыватная асоба, а як паўнамоцны, роўны пану Анатолю Грыцкевічу ў паўнамоцтвах, прадстаўнік ДК „Szlachta”, шаноўнага панства, якое вы ў цьвярозым стане зьняважылі.

Нам не патрэбная вайна.
Нам патрэбная сатысфакцыя.

І патрэбная прыватная размова з панам Вялікім Маршалкам ЗБШ!

Вядома, калі пытаньні ёсь і ў «простых шляхцічаў» — я на сувязі емэйл.
Заўжды спрабую спакойна гаварыць на’т на щекотливые тэмы —
бо «хваробу прасьцей папярэдзіць, чымся лячыць»,
і ніколі ’шчэ не было, каб па размове са мной
якісь шляхцюк — хоць «па мячу», хоць «па кудзелі»,
пайшоў распаўсюджваць гідкія плёткі пра Клуб!
« Последнее редактирование: 22 Октября 2009, 00:26:46 от Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч »
Gente Lithuanus natione Albaruthenus

Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 103
  • Litwin
    • Milites Christi
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #8 : 22 Октября 2009, 00:20:30 »
«неяк дзіўна, што туды, прынамсі ўкантакце»

: ) Укантакце да групы мае далучыцца любы юзэр, які хоча адсочваць тэмы; ніхто той мэмбэрз-ліст не кантралюе, тамака толькі некалькі чалавек з клубу : )
Gente Lithuanus natione Albaruthenus

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #9 : 22 Октября 2009, 00:33:51 »
Максім, дык вас «цікавіць» нешта ці «ня бачыце сэнсу»?
На якой падставе пішаце тутака, як я «стаў шляхцічам» і ці «стаў шляхцічам» увогуле?
Вы ані граму на’т не пацікавіліся, затое кідаецеся словамі.
Як вам зваць ся, я не дыктую. Ня лішне нагадаць, што і вы
можаце ня больш чымся проста «пацікавіцца» прычынай,
чаму заву ся па прадзеду, і атрымалі б,
калі б пацікавіліся, адэкватны адказ!
Ня бачу сэнсу, бо не цікавіць.

Вашу прычыну ўзяць прозьвішча прадзеда вы тлумачылі на форуме ж ЗБШ, Ваш радавод зьмешчаны тут http://www.genealogia.okiem.pl/paszkiewicz.htm. Так што не вінавацьце мяне ў няведаньні, ня ведаючы. У любым выпадку, якія б прычыны ня змусілі Вас зьмяніць свае прозьвішча, гэта яшчэ ня значыць, што вы аўтаматычна робіцеся шляхцічам беручы шляхецкае прозьвішча. Шляхецтва перадаецца па мячы, нягледзячы на жаданьні нашчадкаў па кудзелі.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 103
  • Litwin
    • Milites Christi
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #10 : 22 Октября 2009, 00:36:13 »
«Если бы какой-либо шляхтич отрицал шляхетство другого и за это был привлечен к суду, то постановляем: если порочивший шляхетство другого, будучи привлеченным к суду, не подтвердил этого, тогда тому, чье шляхетство опорочено, это не вредит, и он не обязан перед судом доказывать свое шляхетство…»

http://vostlit.narod.ru/Texts/Dokumenty/Litva/XVI/1520-40/Statut1529/text3.htm
Gente Lithuanus natione Albaruthenus

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #11 : 22 Октября 2009, 00:47:35 »
«Если бы какой-либо шляхтич отрицал шляхетство другого и за это был привлечен к суду, то постановляем: если порочивший шляхетство другого, будучи привлеченным к суду, не подтвердил этого, тогда тому, чье шляхетство опорочено, это не вредит, и он не обязан перед судом доказывать свое шляхетство…»

http://vostlit.narod.ru/Texts/Dokumenty/Litva/XVI/1520-40/Statut1529/text3.htm

1. ?? Paszkiewicz (szlachta)
1.1. Aleksander Paszkiewicz  rodzina żyła powiat igumieński, woj. mińskie, miejscowości: Sioło Słoboda, Słobódka albo Słatwin obok Rawaniczy
1.1.1. Adam Paszkiewicz
1.1.1.1. Pietrunela Paszkiewicz
1.1.1.2. Julia Paszkiewicz
1.1.1.3. Anton Paszkiewicz zm. 1942-43 Mińsk, Białoruś, radziecki partyzant, zabity gestapo: wykłute oczy, powieszony
1.1.1.4. Maria Paszkiewicz
1.1.1.5. Janina Paszkiewicz
1.1.1.6. Regina Paszkiewicz ur. 15.11.1917 wieś Słobodka, pow. igumieński abo miński, gub. mińska, zm. 9.8.2002 Mińsk, Białoruś
1.1.1.6.1. Irina Pienkrat ur. 23.1.1938 Mińsk, Białoruś
1.1.1.6.1.1. Igor Biertosz
1.1.1.6.1.1.1. Anna Biertosz
1.1.1.6.1.1.2. Ilia Biertosz
1.1.1.6.1.2. Ludmiła Biertosz
1.1.1.6.1.2.1. Stanisław ??
1.1.1.6.2. Świetlana Miłowidowa-Paszkiewicz ur. 1948 Mińsk, Białoruś
1.1.1.6.2.1. Andrej Mikalajeŭ-Paškievič ur. 1972 Mińsk, Białoruś, 19.8.1995 był paraliżowany wskutek urazu szyi; 26.5.2001 pierwszy z inwalidów w Białorusi zrobił skok z spadochronem z 3 kilometrów; dziedzic tradycji szlacheckich i rycerskich Wielkiego Księstwa Litewskiego, poeta, myśliciel, bojownik za wolność i niepodległość, powstaniec, uczestnik oporu pro radzieckiemu reżimowi w Białorusi (strona), [mail]
1.1.1.6.2.2. Siergej Moszko ur. 1977 Mińsk, Białoruś
1.1.1.6.2.2.1. Nikita Moszko ur. 2003 Mińsk, Białoruś

Цытата паводле http://www.genealogia.okiem.pl/paszkiewicz.htm (я яе даваў вышэй)

Калі гэта ня доказ Вашае нешляхетнасьці, тады размова ня мае сэнсу.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 103
  • Litwin
    • Milites Christi
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #12 : 22 Октября 2009, 00:57:12 »
Прозьвішча ўзяў — таму, што ганаруся продкамі,
і адношу сябе — духам і крывёй да народу ВКЛ!

Максім, паўтараю, прэтэнзыі гатовы выслухаць ад панства нашага клубу, і ад тых іншых, хто праўду шукае. Зь якой турботы пыталіся тут пра Клуб і пра мяне, калі па-снобску мантру паўтараеце «не цікавіць»?..

Гэна — МАЕ продкі, а вашыя інтэнцыі — вашыя.
Каб жадаў увесьці ў зман люд,
я нідзе б не друкаваў свае зьвесткі,
а сваю кудзелю не хаваў і не хаваю!!
Вунь, вісіць у тэм ліку і тут.

Бяз дулі ў кішэні сюды, на форум, прыйшоў.
Дулю ўжо тутака адшукаў, не шукаючы яе…

Што мяне ўважаюць за роўнага сябе дзясяткі шляхцюкоў «па мячу» — гэна адное, каштоўнасьць для мяне, здабытая ня продкамі, а ўласна маёй працай (і ніхто мяне нікуды не набілітаваў); па-другое — мо’ мне падкажыце, дзе я кічуся шляхецтвам, давожу людзям, што я шляхціч, атрымліваю з гэнага якіясь дывідэнды?
Gente Lithuanus natione Albaruthenus

Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 103
  • Litwin
    • Milites Christi
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #13 : 22 Октября 2009, 01:03:53 »
Апрача ўсяго, гэная тэма завецца не «нешляхетны А.М.-П.», а гэнак, як яна завецца.
Gente Lithuanus natione Albaruthenus

Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 103
  • Litwin
    • Milites Christi
Re: Самазванная SZLACHTA
« Ответ #14 : 22 Октября 2009, 01:06:41 »
Дарэчы, радавод мой тамака 2-гадовай даўніны,
потым было няемка прасіць унесьці праўкі…
Gente Lithuanus natione Albaruthenus