Староста Чачэрскі Зяновіч надзяляў шляхту зямлёю ў Чачэрскім тракце, паводле ліста Вялікага Князя Жыґімонта-Аўґуста 1561.03.05, паміж іншымі, Антоні Валенцінавіч Ґатальскі атрымаў селішча Сазонаўскае і 5 земляў: Карпоўшчыну, Малехаўшчыну, Нечыпяроўшчыну, Тышкоўшчыну і Нарыбаўшчыну. Вялікі Князь 1563.07.05 надаў гэтыя землі, ад возера Жалезьняк Жалезьнікамі названыя, яму-ж і нашчадкам. Відаць, ленным правам, як і іншыя падобныя наданьні.