ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Ждановіч / Ždanovič / Żdanowicz / Жданович  (Прочитано 38821 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1082
Re: Ждановіч / Ždanovič / Żdanowicz / Жданович
« Ответ #60 : 27 Апреля 2025, 11:56:50 »
Брат Станіслава, Габрыэль, зямянін у Навасёлках, набыў частку маёнтка Навасёлкі Ляхаўшчыну ад Стэфана Крыштафавіча Гладкага. Быў жанаты на Зофеі нар. Івіцкай, спадчыніцы Дабрынёва, у 1669 г. разам з Станькаўскім зямянінам Пуміным (нашчадкам Гладкіх) прадалі двух сялян з Дабрынёва. Другім шлюбам жанаты на Кісялёўне.

Габрыэль, сын Крыштафа Ждановіч мой продак. У 1693 г. таксама трымаў у арэндзе фальварк Ярашоўка ад Аўсядоўскіх.

Некаторыя звесткі пра койданаўскіх Ждановічаў:

 Зуб-Ждановічы.

У выпісу з Менскіх падкаморскіх кніг 1606 г. пан Рыгор Ждановіч (дзед Габрыэля) і яго брат пан Макар пазначаны Зубавічамі Ждановічамі. У памеры грунтаў Навасельскіх 1594 г. і ў рэестры 1670-х гг., - Зубамі.
У выпісу права 1584 г., актыкаванага ў Віленскім гродскім судзе, Мікалая Радзівіла "Рудога" служэбніку Рыгору Ждановічу на 7 валок зямлі ў Навасёлках пад заставу 400 злотых (у далейшым застаўнае права згадваецца ў койданаўскіх інвентарах, сярод зямян на вольнасцях), які быў прадстаўлены ў Мінскім земскім павятовым судзе, Ждановіч быў пазначаны "князем".

Згодна з рознымі гербоўнікамі, у т.л. са спасылкай на Стрыйкоўскага, бачна, што яшчэ ў XVI ст. была лягенда аб княскім паходжанні Ждановічаў, быццам бы ад Даўспрунгаў, у прыватнасці з прыдомкам "Зуб".
Зуб-Ждановічы таксама жылі ў Галіцыі. У 1782 г. атрымаў легітымізацыю шляхецтва перад аўстрыйскімі ўладамі ва Львове Томаш Юзаф Зуб Ждановіч, пробашч Беражаньскі, канонік Львоўскі. З Валыні паходзіць удзельнік II Сусьветнай вайны, паручнік кавалерыі Войска Польскага ў Францыі,  Леанард Шчасны Зуб-Ждановіч (1912-1982), які выкарыстоўваў псеўданімы "Зуб", "Дор", "Шпрунг".

У інвентары 1588 г. Перад землямі  Рыгора Ждановича з братам Макарам - 5 валок зямли, паказныя яшчэ 7 валок паміж грунтамі Паноў Гладкіх у Навасёлках- іх бацькі - Ждана Зубавіча. Раней меркаваў, што - гэта продак Зубовічаў.

Найперш паказаная ў апісанні зямель Ждана - сенажаць з нівай названая "двор княжы"- 8 моргаў, 9 прутаў. Сапраўды, гледзячы па апісанням зямель мясцовых зямян спачатку ідзе сядзіба ўладароў.
« Последнее редактирование: 27 Апреля 2025, 12:04:08 от Калечыц »
In hoc signo vinces