ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Паведамленьні са старога форуму. 2002.06-2002.12.  (Прочитано 11021 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Гость
2002-06-26 14:34:12' 'katusha','Re: Пра шляхецкія роды, прозьвішчы якіх пачынаюцца на "З"','adder@tut.by';
Дзень добры,
Калi ласка, адкажыце, дзе i як можна знайсцi iнфармацыю аб беларускiм родзе па прозвiшчы Забела (рускi варыянт - Забелло).
Дзякую за адказ на гэтае пытанне,
Кацярына';

2002-06-27 00:03:49' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Забела','v-sh@nobility.by';
Забела - род, напэўна, жмудзкага паходжаньня, з-пад Коўні. Ці ўсе Забелы аднаго паходжаньня я сказаць не магу, хутчэй не.
Вельмі разгалінаваны род, пачатак радаводу з 2-й пал. 15 ст. (відавочна, што ня ўсіх Забелаў можна падключыць да раньняга радаводу).
У 19 ст. (зразумела і раней) жылі на Меншчыне гэрбу "Ліс\", таксама гэрбу "Тапор\". Таксама на Віленшчыне і Горадзеншчыне. Былі і на Віцебшчыне.
Адна лінія атрымала ў 1887/8 у Аўстрыйскай імпэрыі графскі тытул. Таксама некаторыя лініі роду самавольна карысталіся графскім тытулам.
Уважліва чытайце правіла - трэба падаваць уласныя зьвесткі, тады адказы будуць больш дэталізаваныя.';

2002-06-28 12:29:13' 'katusha','Re: Забела','adder@tut.by';
Паважаны Уладзiслау,
вельмi удзячная Вам за адказ. На жаль, я не ведаю звестак больш раннiх, чым канец 19 ст.-пачатак 20 ст., але я ведаю, што у тым часе Забелы жылi на Случчыне. Цi можаце Вы надаць больш дэталiзаваную iнфармацыю, карыстаючыся гэтыми звесткамi? Таксама не маглi бы Вы растлумачыць, што азначаюсь спасылкi на тыя цi iншыя гербы, таму што я i раней чула аб гербе "Тапор\", але не ведаю, што дакладна гэта азначае, i дзе можна адшукаць iнфармацию по гэтым пытаннi.
З павагай,
Кацярына';

2002-06-28 16:17:23' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Забела','v-sh@nobility.by';
Гэты род мне вядомы. Было ў іх радавое гняздо - Забелы. Таксама жылі і ў навакольлі. У Забелах была і царква, да 1799 грэка-каталіцкая, потым - праваслаўная. Метрычныя кнігі захаваліся, здаецца,  з 1798 да 1840. Таксама частка роду - рыма-католікі, хрысьціліся ў Слуцку, Замосьці, Грозаве, Бобоўне, Капылі.
У мяне ёсьць крыху выпісак па ім, аднак яны вельмі фрагментарныя. Сьпецыяльна я гэтым родам не займаўся.
Калі вашая лінія рода была зацьверджана ў расейскім дваранстве, дык адшукаць радавод будзе ня цяжка, калі не - цяжэй (проста трэба прыкласьці больш намаганьняў).
Трэба глядзець архіўныя матар'ялы ў Нацыянальным Гістарычным архіве Беларусі.';

2002-07-01 15:48:50' 'katusha','Re: Забела','adder@tut.by';
Паважаны спадар Вяроукiн-Шэлюта,
iзноу дзякую Вам за адказ. Можа, Вы ведаеце больш падрабязные звесткi па такой дададковай iнфармацыi: гэтая лiнiя роду Забелау прыехала на Случчыну з-пад Маладзечна у 1850-1870 г.г., а напрыканцы 19-га стагоддзя адзiн с Забелау, ужо на Случчыне, ажанiуся на дзяучыне на прозвiшчы Жаурыд (Жаврид).
Таксама, калi ласка, падкажыце, як самастойна шукаць радавод (у тым лiку зацвержаных у расейскiм дваранстве родау) у Нацыянальным Гiстарычным архiве Беларусi?
З павагай,
Кацярына';

2002-07-03 17:00:05' 'Wladzislaw Viarowkin-Seliuta','Re: Забела';
Zaraz ja w adjezdzie, jak viarnusia, dyk paviedamliu padrabiazna.';


2002-07-18 00:26:16' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Забела','v-sh@nobility.by';
'Пра пераезд з-пад Маладэчна крыху сумнеўна (бо Забелы і раней жылі на Случчыне), але хто ведае.
Жаўрыды таксама шляхецкі род, сваякі маіх сваякоў, аднак, зноў-жа, даволі шматлікі.
Пытаньне пра архіўныя пошукі перазадайце ў адпаведным разьдзеле (каб і іншыя маглі прачытаць, і мне шмат разоў не перапісваць).';

2002-09-28 20:49:09' 'Лукаш Лапінскі','Зґірскі','l_lapinski@poczta.onet.pl';
'Хацеў-бы навязаць кантакты з прадстаўнікамі роду Зґірскіх. Жылі ў Менскай губерні.';

2002-11-01 23:32:36' 'Роман Косаренко','Зенькович (Климовичский уезд)','poetry@uazone.net';
'Ищу Зеньковичей (а также Богуцких, Мышковских и Кашуро) из околиц сел Сидоровка и Судзилы (Судилы) в Климовичском уезде Могилевской губернии.
Ответ из Национального исторического архива пришёл очень скудный, почти никакой информации. В католических метриках упомянута Елисавета Антоновна Зинкович, дворянка г.Климовичи, умершая в 1913 г., и погребённая в селе Судзилы. Однако связать её со своими предками я пока не могу. Бабушку моего деда звали Ганна Лявоновна Зенькович, умерла в возрасте 102 лет (значит родилась в конце 1880-начале 1890-х гг.)
Кстати, какое правописание правильное - Зенькович, Зинкович или Зинкевич?';

2002-12-12 19:05:59' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Зенькович (Климовичский уезд)','v-sh@nobility.by';
'Напісаньне можа вар'ірвацца, праўда, хутчэй, пераходзіць іншая літара "-евіч/-овіч\".
Таксама трэба памятаць, што ёсьць роды рознага паходжаньня.';