ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Генэалгічная вікіпэдыя  (Прочитано 8354 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Генэалгічная вікіпэдыя
« : 08 Сентября 2010, 10:33:27 »
Radavod Wiki - вольная генэалягічная энцыкляпэдыя, якую можа рэдагаваць кожны. Працоўнай мовай дадзенае вікіпэдыі зьяўляецца беларуская ў незалежнасьці ад правапісу (афіцыйнага ці клясычнага). Забараняецца выпраўленьне артыкулу напісанага ў вадным правапісе на іншы. Адначасова дазваляецца напісаньне артыкулу на іншых мовах і беларускай лацінцы, але гэтыя вэрсіі будуць толькі дадатковымі ізь зьместам, што дублюе тэкст на беларускай мове кірыліцай.
На сайце будзе зьмяшчацца генэалягічная інфармацыя пра разнастайныя роды незалежна ад іх этнічнага паходжаньня, веравызнаньня й сацыяльнага статусу. Таксама тут можна будзе знайсьці зьвесткі пра асобных прадстаўнікоў памянёных родаў, населеныя пункты, зьвязаныя зь іхным жыцьцём, даведацца пра іхную творчасьць і дзейнасьць.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч