ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Вайцяховіч / Vajciachovič / Woyciechowicz, Wojciechowicz / Войтехович, Войцехович  (Прочитано 11744 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Дзякуй. Праверу хто жыў у Навасёлках у 1753 г., маю сканы койданаўскага інвентара з Літоўскага архіва.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072

Там я бачу Юрыя сына Рыгора 30-і гадоў.

Вайцяховічы зямяне акрамя Таўстухі былі яшчэ ў Навасёлках, належных кн. Варанецкай, там ёсьць сям'я Антонія сына Рыгора 20-і гадоў з братам-сястрою і маці. (333-9-5, 242адв.-243. / 2-і асобнік горшай якасьці: 333-9-7, 9адв.-10). Нельга выключыць, што Юры мог быць з гэтай сям'і.

Тое, што Юры мог быць з гэтай сям'і цалкам верагодна: цяжка ўявіць двух Рыгораў Вайцяховічаў-не сялян, якія б у адзін час жылі ў койданаўскім рэгіёне. На карысць гэтага сведчыць і тое, што Ждановічы таксама з Навасёлак.

У інвентары 1753 г. у Навасёлках былі Ждановічы, Вайцяховічаў няма.  Значыць, прыехалі ў Навасёлкі паміж 1753 і 1795 г. Антоні, сын Рыгора сустракаецца ў метрычных кнігах Койданаўскага касцёла ў 1800-20-ыя гг., прычым запісаны то Вайцяховіч, то Вайцяхоўскі. Магчыма, можна паспрабаваць пашукаць у шматлікіх шляхецкіх сказках Мінскага павета 1816 г. і, таксама, звярнуць увагу на Вайцяхоўскіх. Можа падавалі нейкія сьпісы пад гэтым прозвішчам? А таксама і тое, што ў Дабрынёва патрэбныя Вайцяховічы  ў 1816 г. па рэвізіі былі прапушчаныя.

Продак Ян, сын Юрыя Вайцяховіч таксама ў метрычных кнігах Койданаўскага каталіцкага касцёла 1830-х гг. у якасці сьведкі пры шлюбу селяніна Ваўка з Кукшавіч і дачкі Тадэвуша Таранкевіча, відавочна, з боку нявесты. Таранкевічы, або Тараны з Дабрынёва ў 1816 г. таксама падавалі шляхецкі сьпіс.
« Последнее редактирование: 15 Сентября 2021, 14:25:30 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
У Навасёлках у XVIII ст. жылі таксама наступныя Вайцяховічы, якіх няма ў РС 1795 г.:

Ахрышчаны ў Койданаўскім касцёле Вінцэнт, сын Міхала (брата Рыгора?) Вайцяховіча, 1779 г., з Навасёлак.

У РС 1795 г. яшчэ зямяне ў Койданаўскім графстве Вайцяховічы:

Ф.333-9-5 Арк. 1539 адв.-1540

Засценак Хомічы ў валоданні Садоўскага. Зямяне:

14 двор. Барталамей Казіміраў Сухоцкі.
Сястра яго Агата Вайцяховічава ўдава 40.

Яе дзеці Андрэй 17, Ваўрынец 15, Юзаф 12 сыны Якуба Вайцяховіча.

У метрычных кнігах Койданаўскага касцёла першай паловы 19 ст. у Хомічах таксама пісаліся то Вайцяховічы, то Вайцяхоўскія.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
З метрычных кніг койданаўскага касцёла:

1775 г. Ахрышчана Кацярына, дачка Андрэя і Марыяны з Янушэўскіх Вайцяховічаў, з м. Койданава.

1834 г. Ахрышчаны Мікалай, сын ураджоных Юзафа і Антаніны з Грыневічаў Вайцяховічаў, з Клыпаўшчыны.

1836 г. Ахрышчана Ганна, дачка Міхала і Тэрэзы з Сянкевічаў Вайцяховічаў, з м. Койданава. Хросныя ўраджоны Ян Калечыц і славетная Ганна Журыкава.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Знайшліся яшчэ Вайцяховічы, відавочна, агульнага паходжання, ў суседніх в. Ліцьвяны і Маковішчы.

Ф. 694-2-3370

Інвентар фальварка Маковішчы 1794 г.

Зямянін Ян (Янка) Вайцяховіч. Сыны Міхал 3 гады, Тэадор 1 год, дачка Іаганна, брат Грышка 19 гадоў.

Там жа акрамя сялян зямяне:
Буднік, Марцін Шчаблоўскі, Геранім Дабравольскі, Лаўрын Красоўскі.

Красоўскія таксама ў Дабрынёва.

У 1791 г. у мк Станькаўскай царквы шлюб: Якуб Дабравольскі і Даміцэля Апраніч. З Апранічаў і жонка майго продка Базыля Гладкага. Тыя Апранічы з Станькаўскіх мяшчан, частка менаваліся пасля Аляшкевічамі і шукалі вольнасць.

Інвентар 1792 г. На вольнай зямлі ў Маковішчах Ян Вайцяховіч на 1/2 валокі, Марцін Шчаблоўскі

Інвентар 1789 г.

Ян Вайцяховіч на чыншы. Там жа зямяне Ян Валашчэвіч і Марцін Шчаблоўскі.

Сярод падданых прозвішчы: Торба, Астравух, Анцук, Даўгяла.

У інвентары 1747 г. Вайцяховічаў у Маковішчах няма. Ёсць баяры Францкевічы. Сымон Францкевіч з грунта з лістамі ездзіць, чынш.

З метрычных кніг Ліцьвянскай царквы:

У 1727 г. Бенедыкт Вайцяховіч у Ліцьвянах.

1756 г. у Бяганскіх кум Пётр Вайцяховіч

1757 г. Лявон Вайцяховіч

1769 г. метрыка аб хросце вышэйзгаданага Яна з інвентара:

Ян, сын Лявона Вайцяховічаў і Еўдакіі з Францкевічаў з Маковішч. Бачна, што Лявон асеў на зямлі жонкі, як часта было. Няма Вайцяховічаў і ў інвентары Маковішч 1669 г. пры перадачы маёнтка ад Кастравіцкага Стэфану Гладкаму.

1768 г. Хрышчаны Ігнаці, сын Рыгора і Марыны Вайцяховічаў з Ліцьвян. Хросная Феліцыяна Валчкевічаўна (кроўная святара Ваўчкевіча).

1770 г. Хрышчана Іаганна дачка Рыгора Вайцяховіча.

1763 г. Лявон Вайцяховіч і Марыяна Шчаблоўская хросныя ў Багданкевічаў.

1771 г. Хрышчана Таццяна, Сямёна і Марыяны Снарскіх. Хросныя Рыгор Вайцяховіч і JMP Марыяна Валчковічаўна.

Яшчэ былі нейкія Вайцяховічы ў Зубрэвічах, трохі далей ад Маковішч і Ліцьвян. З Зубрэвіч у 19 ст. шукалі вольнасць ад падданства Шыкеры.

У 1731 г. Шлюб Мацей Стэцкевіч з Баравой і Ганна Вайцяховічаўназ Зубрэвіч.

1791 г. Ігнаці Вайцяховіч хросны ў Бароўскіх з Ліцьвян.

1792 г. Ігнаці Вайцяховіч і Марцэля Ваўчковічава хросныя ў кагосьці ў Ліцьвянах.

1796 г. Рыгор (сын Лявона) Вайцяховіч і Клара Дварэцкая хросныя ў сялян Астравухаў у Маковішчах.

1797 г. Ганна Вайцяховічаўна з Маковішч у Жылінскіх.

1795 г. Шлюб Васіль Урублеўскі і Барбара Вайцяховічаўна з Ліцьвян.

1800 г. Хрышчана Іаганна, Сымона і Даміцэлі Вайцяховічаў. Хросныя Андрэй Вайцяховіч і Елена Шэвелева з Таўстухі, парафіі Вуздзенскай.

1802 г. Пан Дамінік Доўнар і Ганна Вайцяховічаўна з Ліцьвян хросныя ў кагосьці.

1817 г. У Шляхетных Шаблоўскіх хросная Вайцяховічава з Маковішч.

1816 г. Шлюб у невядомага паходжання людзей. Вайцяховічы часам менаваліся Вайцяхоўскімі, нельга выключаць, што гаворка аб Вайцяховічах з Ліцьвян, але дакладна не вядома:

Хрышчана Караліна-Францішка-Уршуля, PP Францішка і Елены Вайцяхоўскіх. Хросныя Валенты, каморнік менскі, Францішак, Кацярына Тоўкачы з Ліцьвян.

1811 г. Пан Ян Белікавіч і Зофея Доўнарава хросныя ў Вайцяховічаў з Ліцьвян.

1810 г. Рагоўскі і Снарская ў Вайцяховічаў з Ліцьвян. Хрышчаны Лявон-Тэадор, сын Ігнація.

1808 г. Ганна, дачка Міхала і Дароты з Баравікоў Вайцяховічаў з Таўстухі.

1807 г. Хрышчаны Марцін-Філіп, сын Ігнація і Марыяны Вайцяховічаў. Хросныя Рагалевіч і Русецкая з Ліцьвян.

У часы Расійскай імперыі Вайцяховічы ў Ліцьвянах дакладна запісаныя ў сялянах.

Мяркую, Рыгор Вайцяховіч мог быць тым самым Рыгорам, бацькам Антонія з Навасёлак і Юрыя з Негарэлага, пасля з Таўкачоўшчыны і Дабрынёва. Калі яны сапраўды сваякі паміж сабой наогул. Вайцяховіч даволі распаўсюджанае ў гэтых мясцінах прозвішча. Але і Рыгораў Вайцяховічаў іншых у наваколлях пакуль не знайшлося.
« Последнее редактирование: 18 Декабря 2021, 12:44:31 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
З застаўнага права 1649 г. ад Багуслава Радзівіла да Рабіны Кастравіцкай на маёнтак Вільшчызна (зараз Кляноўка) стала вядома, што на той час вёскі Мігдалоўшчына (Мігдалавічы), Ляхавічы і Лапцэвічы адносіліся да фальварку Вільшчынскага і былі заселеныя "зямянамі, слугамі, баярамі, ляснічымі".

Іншыя прозвішчы з інвентара 1751 г.:

У Мігдалавічах: Міхалоўскія (у інвентары Вільшчыны 1729 г.- зямяне), Татарыцкія, Аніскевічы (з путчынскіх баяр, таксама у 17 ст. сяляне ў Навасёлках), Лебедзевічы, Шымакевічы (Шымкевічы), Бараны (Бараноўскія), Лебедзевічы. Там жа баяры Лебедзевічы, Пекарэвічы і Дзядзюлі.

У Лапцэвічах: Вайцяховічы, Дзядзюлі, Аніскевічы, Бараны, Юшкевічы, Шабалы (Шабалінскія).

У Ляхавічах: Івашыны (раней Івашыновічы, таксама мяшчане станькаўскія ў 18 ст., пазней Івашкевічы і Вашкевічы, некаторыя шукалі вольнасць і шляхецтва. Мае продкі праз Гладкіх), Горваты, Харытановічы, Хаменкі (з баяр з Дзягільна каля Койданава, менаваліся Хамінскімі і ў 17 ст., шукалі вольнасць і шляхецтва), Грыневічы і інш.

Фальварк Вільшчызна належаў у 1712 г. дэ Раэсу, якому, верагодна дастаўся ад сваякоў дэ Раэсаў- Кастравіцкіх- і на які наехалі браты Антоні і Тэадор Тоўкачы.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Антоні Вайцяховіч з Навасёлак (рс 1795 г.) пазней у Жукоўцы (урочышча, частка маентнасці Навасёлкі, каля Ясюцэвіч). У 1811 г. нар. Ян, сын Антонія і Марцэлі з Калечыцаў Вайцяховічаў, з Жукоўкі.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072


Мае Вайцяховічы прыехалі ў Дабрынёва каля 1811 г., па РС 1811 г.- неаседлыя, у 1816 г. прапушчаныя. У РС 1795 г.- дваравыя людзі вольныя, служачыя за кантрактам у Негарэлым арандуемым Гардлінскім:

1. Рыгор *

2.1 Ежы *каля 1765 г. х Дарота Юзафаўна Мазуркевіч

3.2 Ян *каля 1811 х Эльжбета Андрэеўна Гладкая

4.3  Міхаіл *1826 х Вікторыя Данілаўна Шабалінская

5.3 Кіпрыян *1829

6.3 Дамініка *1840 х Антон Іосіфавіч Калечыц

7.5 Філіп *1855

8.5 Андрэй *1847

9.5 Сымон

10.9  Ян *1895

З інвентароў фальварка Шыкутовічы 1817-1818

У Юрыя Вайцяховіча (2.1) у Дабрынёва таксама сын Францішак. Пазначана, што служыць у засценку Красны Вугал.

Юрый Рыгоравіч Вайцяховіч запісаны кутнікам, у рс 1811 неаседлы, у рс 1816 г. прапушчаны па рэвізіі. Паходзіць відавочна з засценку Навасёлкі кн. Варанецкай (2 пал. 18 ст.): у Негарэлым па рэвізіі служачыя за кантрактам суседзі з Навасёлак - Ждановічы, Мірановічы.
« Последнее редактирование: 20 Июля 2023, 01:20:53 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Рыгор Вайцяховіч з Навасёлак асеў на зямлі жонцы Ганны Пятроўны. Яе бацька Пётр Ждановіч у Гербоўніку беларускай шляхты т.6 пад № 20.11, с. 206. Сын Габрыэля Ждановіча і Кісялеўны. Меркаваў, што прапушчана пакаленне, але ўсё ж-такі гэта не так. У вывадзе толькі дапушчана памылка з датай нараджэння Габрыэля (сапраўдная дата каля 1640 г.)

Антоні Рыгоравіч Вайцяховіч ў Жукоўцы пры Навасёлках, жанаты з Марцэлей Калечыц, сын Ян 1811 г.н.

Бліжэйшымі кроўнымі галіны Рыгора і яго нашчадкаў, бачна, з'яўляюцца Міхал Вайцяховіч і яго сын Вінцэнт з Навасёлак, народжаны ў 1779 г.
« Последнее редактирование: 22 Июля 2023, 12:04:36 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
у Негарэлым па рэвізіі служачыя за кантрактам суседзі з Навасёлак - Ждановічы, Мірановічы.

Таксама з Навасёлак і Ярмаловічава. Адзіны Кавалеўскі з служачых у Негарэлым- з Садкоўшчыны

На той час пасэсарам Негарэлага і іншых мясцовых вёсак быў шамбелян Тадэвуш Гардлінскі, які быў жанаты з Вікторыяй з Шульцаў. Жылі ў самім Негарэлым. Шульцы ў сваю чаргу трымалі застаўным правам частку Навасёлак;

У 1762 г. у метрычных кнігах у Навасёлках паказаны яшчэ Ян Вайцяхоўскі, несумнеўна, кроўны Рыгора і Міхала. Але ж магчыма толькі меркаваць, хто ён ім..Магчыма, бацька Міхала і брат Рыгора, або іх бацька?..
« Последнее редактирование: 24 Июля 2023, 01:53:19 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072

На той час пасэсарам Негарэлага і іншых мясцовых вёсак быў шамбелян Тадэвуш Гардлінскі, які быў жанаты з Вікторыяй з Шульцаў. Жылі ў самім Негарэлым. Шульцы ў сваю чаргу трымалі застаўным правам частку Навасёлак;


Юры сын Рыгора Вайцяховіч, знаходзячыся на службе у Гардлінскіх, пераехаў у Таўкачоўшчыну, затым Дабрынёва, з нагоды пераезду Гардлінскіх. Дабрынёва пры фальварку Шыкутовічы таксама было ў заставе ў Гардлінскіх. У 1799 г. Гардлінскія жылі ўжо ў фальв. Шыкутовічы. Там хрост іх сына Вільгельма-Бернарда.

У 1791 г. Анэля, дачка Рыгора Вайцяховіча памылкова запісана ў якасці хроснай як Ждановічаўна, пад прозвішчам маці, у Навасёлках.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Тадэвуш Гардлінскі, якому служыў Юры Вайцяховіч, 05.01.1789 г. атрымаў застаўнае права на фальварк Навасёлкі ад Якімовічавай, якая ў сваю чаргу трымала Навасёлкі ад Людвіка Шульца (Вікторыя Шульц за Тадэвушам Гардлінскім).
In hoc signo vinces