ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Крачкоўскі, Кржачкоўскі / Kračkowski, Kržačkowski / Krzeczkowski, Kraczkowski / Крачковский, Кречковский, Кржечковский  (Прочитано 16441 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Венядзікт_Крачкоўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 0
Шукаю Крачкоўскіх зь Лепельшчыны.
Таксама хачу даведацца, ці не сваякі род Крачкоўскіх на Віцебшчыне і Крачкоўскіх(Кшэчкоўскіх) на Гарадзеншчыне.

« Последнее редактирование: 27 Августа 2006, 16:43:15 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Сонца нам дапаможа!

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Мне вядома толькі, што названы род меў вывад у Менскім ДДС 1818.12.13, гэрбам назвалі "Зарэмбу". У расейскім шляхецтве не зацьверджаныя.

У Віцебскім ДДС вываду асобы з гэткім прозьвішчам не чынілі.
« Последнее редактирование: 27 Августа 2006, 16:43:55 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

harnas621

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
witam moze tak sie zdarzyc ze ktos z panstwa forumowiczow zna jezyk polski - bylbym sie bardz ucieszyl bowiem w rosyjskimm dawno nie pisalem i juz cos zapomnialem- szukam mianowicie kogos kto zna lub znal z rodzine Kraczkowskich z okolic Lidy Grodna - chodzi mi o to ze wiem napewno ze przodkowie tam jeszcze sa - serdecznie pozdrawiam wszystkich forumowiczow

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
В. К. Голуб. Юлиан Фомич Крачковский (биография) // Виленский календарь на 1904 г.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Занимаюсь поиском предков по фамилии Крачковский в Борисовском уезде. Любопытно следующее: В Метрических книгах Борисовского костёла в 19 в чаше всего встречается фамилия Кржачковский или Кржечковский, а в начале 20 в - уже появляются Крачковские. Причем в метрических книгах в разных записях один и тот же человек был указан под разными вариантами фамилии, а в рамках одной метрической записи фамилии например родителей и детей тоже могли отличатся (Кржечковский - Крачковский или Кржечковский - Кржачковский). Вопрос: почему произошла такая трансформация фамилии? Принимая в учёт, что многие записи в то время делались с устной речи понятна трансформация Кржечковский - Кржачковский, но куда делась впоследствии буква "Ж"?

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Кстати, если у кого дальние родственники Крачковские с борисовского уезда - пишите, вместе проще искать корни!

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Мне вядома толькі, што названы род меў вывад у Менскім ДДС 1818.12.13, гэрбам назвалі "Зарэмбу". У расейскім шляхецтве не зацьверджаныя.

У Віцебскім ДДС вываду асобы з гэткім прозьвішчам не чынілі.

Цi можаце падказаць: дзе глядзелi iнфарацыю адносна вывада Крачкоускiх у Менскiм ДДС за 1818г, цi ёсць больш падрабязная iнфармацыя - iмёны, адкуль, з якога павета?
Наконт Вiцебскага ДДС: вiкiпедыя дае ссылку на Кржечкоускiх у Вiцебскiм гербоунiку 1898. Чаму тады не мелi вываду у Вiцебскiм ДДС?
Колькi год таму, калi я яшчэ не займауся радаводам, мне давялося сустрэцца са сп. Леанiдам Акаловiчам. Ён мне дау тады некаторые звесткi адносна фамiлii. У тым лiку, звесткi пра вывад у 1795 г. у Аршанскiм земскiм судзе Матэуша, Ксаверыя, Лукаша, Данiэля, Тодара, Фларыяна i Яна.  Можа Вы ведаеце, адкуль Акаловiч мог узяць гэтыя звесткi, бо Аршанскi гербоунiк складауся у 1773—1776 i Кржечкоускiх там яшчэ не было..

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Захавалася кніга вывадаў Аршанскага суда 1795, пасьля Падзелаў, яшчэ калі на былі створаны Шляхецкія сходы на новадалучаных да Расейскай Імпэрыі землях. Там ёсьць і Крачкоўскія:
НГА Беларусі. Фонд 2117, вопіс 1, справа 20.

Гэтыя вывады былі апрацаваныя п. Зьмітром Яцкевічам і выдадзеныя асобнаю кніжкаю, пад дзіўнаватаю назваю. І між іншым, не згадваецца сыгнатура справы зь якой узяты радаводы :).

Яцкевіч З. Малы гербоўнік халопеніцкай шляхты. Менск, 1999.

Вавад Крачкоўскіх у Менскім ДДСе:
1818.12.13 — НГА Беларусі. Ф. 319, воп. 1, спр. 86, арк. 250—253адв.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, дзякуй вялiкi за ссылкi, абавязкова пагляжу пазней. А што наконт пытанння пра Вiцебскi ДДС?

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, дзякуй вялiкi за ссылкi, абавязкова пагляжу пазней. А што наконт пытанння пра Вiцебскi ДДС?

Я ўжо адзін раз даў адказ.

Правінцыйны земскі суд і ДДС — гэта розныя установы. Асобных кнігаў вывадаў Віцебскага правін. зем. суда няма. Глядзіце актавыя кнігі за 1773 і пазьней, можа актыкавалі ў звычайныя кнігі свае вывады.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
За апошні год сабралося дастаткова матэрыялаў адносна свайго радавода. Пакрыху буду тут i на http://forum.vgd.ru/1229/47527/ выкладываць. Адразу зазначу, што я ў генеалагічных пошуках з’яўляюся аматарам з невялікім стажам і раней з архіўнымі тэкстамі не працаваў, таму тут могуць сустакацца такія-сякія хібы. Прыслухаюся да ўсіх заўваг.

Першае, што тычыцца фаміліі. Крачкоўскi (по русски Крачковский) – русiфiкаваны варыянт польскай фамiлii Krzeczkowski (бел. Кржэчкоўскi, рус. Кржечковский). Абумоўлена гэта асаблiвасцямi польска-рускага (-беларускага) пераклада (аналагiчна, Krzystof – Крыстаў, Zarzecze – Зарэчча, Rzecz Pospolita – Рэч Паспалітая). Менавіта пад фаміліяй Krzeczkowski ці Кржэчкоўскі (радзей – Кржачкоўскі) мае далёкія продкі былі запісаны ў архіўных дакументах 18 і 19 стагодзяў.

Фамілія Кржэчкоўскі – гэта шляхецкая фамілія і мае польскія карані. Яна паходзіць ад назвы населеннага пункта ці мясцовасці. Такіх населенных пунктаў у Польшчы некалькі, i з кожнага з іх бярэ пачатак свая галіна рода Кржэчкоўскіх (Крачкоўскіх).

Кржэчкоўскія гербу “Сас”
Паходзілі з Krzeczkowa (зараз адносіцца да Пшэмыскага павета Падкарпацкага ваяводства)

Тут звесткі пра іх з гербоўнікаў Банецкага
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B8v4uHs0lzK5MU0tdXZQNUFkczA/edit)
і Урускага:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5Ym10ZnVVWTA3TUE/edit?usp=sharing

Акрамя таго, тут таксама дастаткова шмат звестак пра гэтых Кржэчкоўскіх:
http://www.genealogia.okiem.pl/krzeczkowski.htm

Шмат Кржэчкоўскіх і Крачкоўскіх з гэтай галіны асела на тэрыторыі цяперашняй Заходняй Украіны. Мой бацька за савецкім часам служыў ва Львове і казаў, што ў ваколіцах гэтага горада былі цэлыя вёскі Крачкоўскіх. А сама фамілія была наслыху ў горадзе.

Кржэчкоўскія гербу “Праўдзіч”.
Паходзілі з Krzeczkowo (зараз гэта Krzeczkowo-Gromadzyn, Krzeczkowo-Mianowskie, Krzeczkowo-Szepielaki, Krzeczkowo-Nowe Bieńki - некалькі вёсак у адной мсяцовасці Падляскага ваяводства)

Пра іх ёсць звесткі ў гербоўніку Банецкага:
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B8v4uHs0lzK5MU0tdXZQNUFkczA/edit
і Урускага:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5cjQtSUpVbElVVG8/edit?usp=sharing

Акрамя гэтага, згодна з HERBARZ`ом SCLACHTY PROWINCYI WITEBSKIEJ (1899, Кrаkow)
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5NllhOVJ5c3JIdzA/edit?usp=sharing

частка гэтых Кржэчкоўскіх у першай палове 18 ст пакінула родную Мазоўшчыну і выехала на Литву: спачатку ў Троцкае ваяводства, а пасля і да Віцебскага дабраліся. Атрымалі там ад Пацаў у 1750 г. na prawie dożywotnim зямлю ў маёнтку Бялынічы, а ў 1769 г. арэндавалі зямлю ў маёнтку Ledca (зараз – Лётцы ля Віцебска).

Кржэчкоўскія гербу “Зарэмба”.
Гэта мая галіна рода Кржэчкоўскіх. З другой паловы 18 ст. пражывалі ў ваколіцах Барысава. Асноўная частка інфармацыі, якую напішу наступным разам будзе датычыцца менавіта іх. Магчыма, гэтыя Кржэчкоўскія з’яўляліся адгалінаваннем роду Кржэчкоўскіх герба “Праўдзіч”. Але пра гэта таксама пасля.

У гербоўніку Урускага таксама згадваюцца Кржэчкоўскія г. “Кораб” (запісаны да дваранскіх кніг Гродзенскай губерніі ў 1842 г.), “Любіч” (запісаны да дваранскіх кніг Беластоцкага okręg`a ў 1852 г.) і “Ладдзя” (з паўночнай Мазоўшчыны ці з Krzeczkowic ля Сандаміра):
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B8v4uHs0lzK5MU0tdXZQNUFkczA/edit)

Была яшчэ і падобная да нашай фамілія Krzeczowski (Кржэчоўскі/Крэчоўскі). Вядомы Krzeczowcy з Пшэмыскага павета герба “Корасак” і нават татарскі гарадзенскіх род з такой фаміліяй. Пра іх згадана і ў Банецкага і ў некаторых іншых крыніцах. Цікава, што ў некаторых выпадках выкарыстоўвалася (ці памылкова?) фамілія Krzeczkowski.
« Последнее редактирование: 17 Июля 2014, 16:39:55 от Yaugen »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Зусім ня трэба валіць у адну кучу ўсіх Крачкоўскіх. Без усякіх Перамышльскіх земляў, Падляшшаў і службы ў войску.

Лепш не перадрукоўваць усё адусюль, а падаваць арыгінальныя зьвесткі пра дасьледуемы род сваіх продкаў.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Паважаны Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, нiхто тут у адзiн груд нiкога не валiць. Зразумела, што якія Крачкоўскія з Галіччыны мне не радня. У першым посце проста хацелася падагульніць звесткі з польскіх гербоўнікаў, адкуль пайшлі прадстаўнікі гэтага рода і з якіх мясцін. Думаю сюды заходзяць розныя людзі і можа каму пра тых жа Крачкоўскіх г. "Сас" будзе цікавей і радней прачытаць. Пра ўласны радавод я толькі пачынаю тут выкладваць. Усё па-парадку.

Згодна са звесткамі Дэкрэта Мінскага Дваранскага схода ад 13.12.1818..

Яго першая старонка
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5ZUF3c25HeEg5MFU/edit?usp=sharing

..родапачынальнікам Кржэчкоўскіх (Крачкоўскіх) герба “Зарэмба” прынята лічыць Марціна Кржэчкоўскага. Гэта мой прамы продак па мужчынскай лініі ў восьмым калене.

Радавод з Дваранскай справы:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5Z01Kb3Q5QXA5OEE/edit?usp=sharing

Дата нараджэння Марціна Кржэчкоўскага, нажаль, не вядома. Можна толькі меркаваць, што гэта дзесьці 1670 г. Няшмат звестак засталося і аб самім Марціне. Вядома, што Марцін быў сынам Юзэфа. Прадчуваючы набліжаючы скон, 27 сакавіка 1733 г. Марцін Кржэчкоўскі складае Духоўны запавет (тэстамент), які пачынаецца дастаткова красамоўна: Кожны чалавек, які жыве ў гэтай змардаванай даліне плачу ранней ці пазней памірае і ніхто з гэтых людзей не можа ведаць калі яго спаткае апошняя прысмяротная гадзіна. З меркаванняў Вечнага гэты закон для людзей нясе такі сэнс каб кожны, не маючы магчымасцi ведаць часы жыцця свайго, справы свае так бы вёў, быццам не дажыве да наступнага дня..

Першая старонка Духоўнага запавета:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5U2EtcE9UNFFpSlU/edit?usp=sharing

У тэстаменце Марцін просіць пахаваць яго ля магілы сваёй маладой жонкі, выдаткоўвае на сваё пахаванне 200 польскіх злотых і просіць сына Андрэя Кржэчкоўскага прывезці на жалобную цырымонію адпявання слуцкіх манахаў-бернардынцаў. Гэтым жа запаветам ён дае загад Андрэю расціць малодшую сястру Ганну да часу дасягнення ёй паўналецця і да яе вяселля абавязвае прыдбаць для Ганны прыстойны гардэроб, а таксама выдаткаваць ёй тысячу польскіх злотых. Акрамя таго, у сваім запавеце Марцін Кржэчкоўскі перадае ў валоданне і карыстанне згаданаму сыну свайму Андрэю Кржэчкоўскаму “фальварак Кавечыцы, ад бацькоў яму дастаўшыся, з падданымі, што да таго фальварка належаць на вечны час са ўсялякай маёмасцю ў тым фальварку знойдзенай”. Духоўны запавет быў яўлен у Галоўным Літоўскім трыбунале 13 студзеня 1736 г.

Фальварак ці маёнтак Kałeczyce (Кавечыцы, іншыя варыянты назвы: Калечыцы, Кавеўчыцы) знаходзіўся ў Навагрудскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, на той час - часткі Рэчы Паспалітай, у 4 км паўднёвей возера Свіцязь

Кавеўчыцы на мапе
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5MjdocXBPRnRweGs/edit?usp=sharing

З якога года Кржэчкоўскія валодалі маёнткам невядома, маюцца звесткі толькі аб тым, што “20 верасня 1652 г. быў складзены праваўстанаўліваючы дакумент ад Яго Светласці князя Аляксандра Людвіка Радзівіла маршалка ВКЛ на замену зямлі ад княжых уладанняў Карэлiчы да фальварку Кавечыцы, ляжачага па-суседству, з квітом на сталай аснове”. У наступным, факт валодання маёнткам з падданымі разглядаўся, як вызначальны для пацвярджэння ў шляхецкім стане.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
У падымным Наваградзкага ваяв. 1690 няма Крачкоўскіх і згаданага населенага пункта. Так што, ня выключана, што дакумэнты фальсыфікаты (справа даволі звычайная). З добрага — актавыя кнігі Наваградзкага павету захаваліся. Калі прадстаўнікі роду валодалі нейкімі маёнткамі, можна нечага адшукаць.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Пра маштабы фальсіфікацый такіх дакументаў у 19 ст мне вядома. У мяне ў самога, сапраўды кажучы, Навагрудскі след маіх продкаў вызывае некаторыя сумневы. Пазней тут я планаваў выкласці ўсе дакументальныя пацвярджэнні валодання маёнткам у Кавеўчыцах, а таксама адзначыць знойдзенныя мной супярэчнасці. Тут мне спатрэбіцца дапамога спецыялістаў. Пакуль што я толькі апавядаю тое, што напісана ў матэрыялах Дваранскай справы, незалежна ад таго сапраўдныя там дакументы ці падробленыя.

Такім чынам, працягваю.
Год нараджэння спадкаемца маёнтка Андрэя Кржэчкоўскага невядомы. Мяркую, гэта прыблізна 1710 г. Адметна тое, што мой продак у сёмым калене не лічыў неабходным быць звязаным з адным месцам, да адной зямлі, як гэта было ў тыя далёкія часы. З тых сціплых архіўных крыніц, якія да мяне трапілі, я зрабіў некалькі цікавых высноваў. Па-першае, акрамя маёнтка Кавечыцы, які, нагадаю, знаходзіўся ў Навагудскім ваяводстве, у Андрэя Марцінавіча быў яшчэ закладны маёнтак Сікуны, ляжачы ў Ашмянскім ваяводстве (Згодна са звесткамі з Дарчага запіса на маёнтак Кавечыцы, выданага Андрэем Кржэчкоўскім сваім сынам у 1787 г.). Па-другое, у Прадажнай крэпасці на маёнтак Кавечыцы ад 1790 года Андрэй пазначаны як канюшы Браслаўскі. Гэта была ганаровая і хутчэй фармальная пасада, але цікавіць менавіта тое, што ўзгадваецца Браслаўскі павет, дзе мае Кржэчкоўскія ніяк раней не засвяціліся. І, па-трэццяе, верагодна Андрэй Марцінавіч – першы сярод гэтых Кржэчкоўскіх, хто перабраўся з Навагрудчыны на ўсход – на землі Барысаўскага стараства, у той час Аршанскага павета Віцебскага ваяводства.

З чым звязаны такі пераезд? Магчыма з добрымі умовамі на арэнду зямлі ў Барысаўскім старастве. Магчыма перасяленне каталіцкай шляхты на свае землі ва ўсходнюю частку Рэчы Паспалітай, дзе пераважала праваслаўнае насельніцтва, лабіравалі буйныя магнацкія роды, такія як Радзівілы ці Агінскія. Дарэчы, вядомы дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай Ігнацы Агінскі, на чые землі ў Барысаўскім старастве перасяліліся Кржэчкоўскія, у некаторых публіцыстычных крыніцах называўся не іначай як “ганіцелем  праваслаўя” ў належных яму беларускіх гарадах і сёлах. Ён жа, па некаторых звестках, пабудаваў Бобрскі касцёл у 1760 г. У любым выпадку, усе чатыры сыны Андрэя былі хрышчоны ўжо ў гэтым касцёле: 5 снежня 1730 г. – Ксавер, 3 чэрвеня 1745 г. – Лукаш, 16 лістапада 1755 г. – Матэўш і 11 снежня 1765 г. – Даніла.

Бобрскі касцёл:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5LW8wdEJUN1cxWnc/edit?usp=sharing

У сакавіку 1787 г. знаходзячысь у Сікунах, Андрэй Кржэчкоўскі складае Дарчы запіс, па якім “маёнтак Кавечыцы ці Калечыцы ляжачы ў Навагрудскім ваяводстве з ўсімі пабудовамі, гародамі, зямлёй, сенажацямі, лясамі, рэкамі і сялянамі, іх жонкамі, дзяцьмі і ўсім сямействам, таксама маёмасцю, павіннасцямі, азімымі, скацінай і дзіччу, гаспадарчым ламаччам, словам з ўсім абшарам і прыналежнасцямі без аніякага выключэння на вечны час” перадаў у валоданне і кіраванне сваім чатыром сынам. Дарчы запіс быў яўлены ў Ашмянскі градскі суд 19 сакавіка таго ж года.

Скончыў свой жыццёвы шлях Андрэй Кржэчкоўскі ў красавіку 1792 г. у Ланкаўшчызне. Зараз гэта вёска Ланкаўшчына Барысаўскага раёна, а дзвесце пяцьдзясят год таму гэта быў шляхецкі засценак, дзе жылі некалькі семьяў. Кржэчкоўскія Андрэй і яго сын Ксавер атрымалі тут зямлю ў чыншавую арэнду 4 ліпеня 1777 г. згодна з кантрактам ад камісара Барысаўскага стараства Юзэфа Гарбачоўскага. Мажліва, былі і ранейшыя дакументы на арэнду, якія не дайшлі да нашых дзён, тым больш кантракт 1777 г. афармляўся ўсяго праз паўтары гады пасля змены ўласніка гэтых зямель (да 1775 г. Барысаўскім старастам быў Ігнацы Агінскі, а ў студзені 1776 г. прывілей ад караля на стараства атрымаў Міхал Іеранім Радзівіл). Пры Радзівілах землі стараства афармляюцца ў маёнтак Стара-Барсысаў.