ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Крачкоўскі, Кржачкоўскі / Kračkowski, Kržačkowski / Krzeczkowski, Kraczkowski / Крачковский, Кречковский, Кржечковский  (Прочитано 16455 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Акрамя Ланкаўшчызны ў Кржэчкоўскіх былі яшчэ арэндаваныя зямельныя надзелы. 9 верасня 1792 г. малодшы з Андрэевых сыноў Даніла атрымоўвае кантракт ад каморніка Францыска Пяткевіча на зямлю ў засценку Забежкі Смарэцкага стараства (Сморкi – цяперашнiя Зорычы Барысаўскага р-на). Па метрычным выпісам і рэвізскім казкам можна прасачыць, што яшчэ Кржэчкоўскія на Барысаўскай зямлі ў той час жылі ў засценках і вёсках Зайкоўшчызна (Матэўш з сям’ёй), Стайкі, Баяры і Галубы (у апошніх трох – Даніла Ксаверавіч з сынамі). Але, якіх-небудзь кантрактаў на гэту зямлю, калі такія меліся, не захавалася.

Ланкаўшчызна i Стайкi на мапе:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5M0J4YmNzLUJEc2s/edit?usp=sharing

Можна выказаць згадку, што на арэнду новых зямельных надзелаў пайшлі грашовыя сродкі, атрыманыя пасля продажы маёнтка Кавечыцы. 12 сакавіка 1790 г. была падпісана, а 24 студзеня 1792 г. у Мінскі земскі суд была прадстаўлена Прадажная крэпасць, па якой Ксавер, Лукаш, Матэўш і Даніла Кржэчкоўскія паручылісь за сваіх сыноў (Ксавер за Даніла, Пятра і Францыска, Лукаш за Сымона і Бенедыкта) і прадалі маёнтак Кавечыцы з усёй маёмасцю, пазначанай у дадатку-інвентару Якубу Хмялеўскаму за 23 тысячы польскіх злотых. Такім чынам, з канца 18 ст. у Кржэчкоўскіх ужо няма ва ўласнасці зямлі, а ёсць толькі ў чыншавай арэндзе. Яны самастойна займаліся гаспадаркай, апрацоўвалі зямлю (магчыма з прыцягненнем наёмных працаўнікоў) і аплочвалі за зямлю чынш (грашовы аброк) яе уласнікам – спачатку Агінскім, пасля Радзівілам.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Як вядома, ў 1772 г. адбыўся першы падзел Рэчы Паспалiтай. Частка ўсходніх зямель, у тым ліку частка Аршанскага павета разам з г. Воршай адышла да Расійскай імперыі. Цэнтрам той часткі Аршанскага павета, які застаўся за Рэччу Паспалітай, робяцца Халопенічы. Тут збіраюцца паветовыя шляхецкія соймікі і дзейнічае Аршанскі земскі суд. У 1795 г. праз два гады пасля другога падзела Рэчы Паспалітай і далучэння ў тым ліку астатняй часткі Аршанскага павета да Расіі, у Халопенічах з мэтай захавання шляхецкіх вольнасцей пры новай уладзе ў земскім судзе афармляецца кніга вывадаў паветовай шляхты. Пазней, гэтыя “вывады” былі апрацаваны і выдадзены асобнай кнігай «Малы гербоўнiк халопенiцкай шляхты» З. Яцкевiча.

Дэкрэтам Аршанскага земскага суда ад 21 ліпеня 1795 г. у шляхецкім стане прызнаны Матэўш, Ксавер, Лукаш і Даніла сыны Андрэя Кржэчкоўскага. Сваім гербам назвалі герб “Зарэмба”. Прадставілі кантракты арэнды на зямлю ў засценках Зайкоўшчына, часткі Ланкаўшчызна ад Алены Агінскай удавы Віленскага каштэляна, камісараў і ўраднікаў Барысаўскга стараства, розныя квіты і іншыя дакументы, згодна з якімі яны паходзілі ад Юзэфа Кржэчкоўскага (хутчэй за ўсё маецца на ўвазе бацька Марціна). 25 жніўня 1795 г. пад тым жа гербам выводзілісь Тодар, Фларыян і Ян сыны Канрада, які быў пазначаны як стрыечны брат Ксавера.  Прадставілі шэраг кантрактаў, квітоў, метрык і іншых пасведчанняў.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Гэтым разам я хацеў бы адзначыць радство Кржэчкоўскіх г. “Зарэмба” і Кржэчкоўскіх г. “Праўдзіч” с Віцебшчыны.

Інфармацыя пра Кржэчкоўскіх г. “Праўдзіч”, згодна з прадмовай HERBARZ’а SCLACHTY PROWINCYI WITEBSKIEJ датуецца прыкладна 1775 годам. Нагадаю, што ў гэтым гербоўніку пад 1769 годам згадана пра арэнду зямлі Кржэчкоўскімі ў маёнтку Ledca (зараз – Лётцы ля Віцебска). У 35-м томе Актаў Віленскай археаграфічнай каміссіі

http://www.runivers.ru/lib/book3036/9579/

надрукаваны некалькі інвентароў 1775 – 1777 гг. звязанных з падзелам маёнтка Летцы паноў Казіміра і Станіслава Лятэцкіх. Узгадваюцца ў тых дакументах і Кржэчкоўскія, у тым ліку Ануфры Кржэчкоўскі, скарбнік Драгіцкі, муж Тэклі з Лятэцкіх. Гэты самы Ануфры, дарэчы фігуруе ў позве аб выкліку ў 1768 г. віцебскіх земскіх, градскіх улад, а таксама розных ліц у суд скарбовай камісіі ВКЛ па ўзбуджаннай Віленскай капітулай справе аб парушэнні піцейнай манаполіі.

http://dlib.rsl.ru/viewer/01003871090#?page=369

20 ліпеня 1795 г. у Актавую кнігу Віцебскага земскага суда ўносіцца пасведчанне, згодна з якім Ануфы Кржэчкоўскі, скарбнік Драгіцкі і паручнік Віцебскі запэўнівае ў еднасці крові з Матэўшам, Ксаверам, Лукашом і Данілам сынымі Андрэя Кржэчкоўскага (звесткі з Дэкрэта Мінскага Дваранскага схода ад 13.12.1818). Ступень радства нажаль там не пазначана.
А на наступны дзень – 21 ліпеня 1795 г. Матэўш, Ксавер, Лукаш і Даніл, як вядома “выводзіліся” у Аршанскім земскім судзе ў Халопенічах. Вынікае, што тое пасведчанне ад Ануфрыя (так бы мовіць “паважаемага” чалавека ў Віцебскім павеце) патрабавалася братам, як дадатковы доказ пры пацвярджэнні ў дваранстве.

Яшчэ ў пасямейных спісах шляхты Барсысаўскага павета за 1796 г. тыя самыя браты Кржэчкоўскія пазначылі, што іх продак быў скарбнікам зямлі Драгіцкай. У данным выпадку хутчэй за ўсё маецца на ўвазе не той Ануфры, які таксама быў Драгіцкім скарбнікам, а нейкі іх агульны продак, бо калі суаднесці верагодныя гады жыцця Ануфрыя то ён хутчэй з’яўляўся стрыечным братам Матэўша, Ксавера, Лукаша і Данілы . У любым выпадку з Драгіцкіх земель на Мазоўшчыне бярэ пачатак галіна Кржэчкоўскіх герба “Праўдзіч”.

Ну і апошняя акалічнасць. Апісанне герба “Праўдзіч” мае шмат агульнага з апісаннем герба “Зарэмба”. Выкажу здагадку, што “з’яўленне” ў кнізе вывадаў Аршанскага земскага суда 1795 года герба Зарэмба ў Кржэчкоўскіх – гэта вынік памылковай трактоўкі апісання герба “Праўдзіч”. А можа,   Матэўш, Ксавер, Лукаш і Даніла Кржэчкоўскія наўмысна назвалі сваім гербам “Зарэмба” каб тым самым паказаць роднасць да іншай - Віцебскай галіны Кржэчкоўскіх.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Фамілія Кржэчкоўскі ў метрычных кнігах Барысаўскага касцёла Раства Прысвятой дзевы Марыі сустракаеца пачынаючы з 1776 г. У пачатку 19 ст. Кржэчкоўскія ўжо цвёрда пусцілі карані на Барысаўскай зямлі. Шэраг мірных жыццёвых падзей прыпыніў 1812 год. У непасрэднай блізкасці ад земляў маіх продкаў пралягалі шляхі Напалеонаўскіх войск.

Як вядома, пасля далучэння земляў былой Рэчы Паспалітай, улады Расійскай імперыі распачалі на яе тэрыторыі так званы “разбор шляхты”. Кржэчкоўскія Барысаўскага павета Мінскай губерніі не засталіся ў баку ад гэтага працэса. Сабраныя метрыкі, кантракты, пасведчанні і іншыя дакументы ад імя Петра сына Лукаша Кржэчкоўскага былі прадстаўлены на разгляд у Дваранскі дэпутацкі сход Мінскай губерніі (МДДС), які пасля праведзенай праверкі доказы аб высакародным паходжанні Кржэчкоўскіх знайшоў годнымі і 21 снежня 1818 г. выдаў адпаведны дэкрэт аб прызнанні ў дваранскім саслоўі 23 прадстаўнікоў гэтага рода з унясеннем іх ў першую частку дваранскай кнігі Мінскай губерніі. Дэкрэт падпісаў граф Тышкевіч і шэраг павятовых дэпутатаў.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Новы этап разбора шляхты быў звязаны з Загадам Сената Расійскай імперыі ад 11.11.1832 г., згодна якому прадугледжвалася рэвізія дэкрэтаў вывадаў Дваранскіх дэпутацкіх сходаў. Адначасова ДДС забаранялася выдаваць дваранскія пасведчанні без пацвярджэння дэпартамента па Герольдыі пры Сенаце, а ўсю “былую шляхту” было вырашана падзяліць на тры разрада:
1. Дваране, зацверджанныя ці не зацверджанныя Дваранскімі дэпутацкімі сходамі, якія валодалі маёнткамі з падданымі ці валодалі толькі падданымі.
 2. Дваране, не валодаўшыя маёнткамі, але зацверджаныя Дваранскімі дэпутацкімі сходамі.
3. Шляхта, не валодаўшая маёнткамі і не зацверджанная ДДС.

Кржэчкоўскія па выніках праведзенай рэвізіі ў 1833 г. былі запісаны ў 2 разрад. Да падушнага падатка не належылі.
Чарговае пацверджанне ў дваранскім стане Кржэчкоўскімі было атрымана ў Мінскім ДДС у 1844 г. па выніках прашэння Франца Бенедыктавіча ўнука Лукаша Кржэчкоўскага. Гэтым вызначэннем Дваранскага схода яшчэ 15 прадстаўнікоў рода Кржэчкоўскіх, народжанных пасля 1818 г. былі прылічаны да дваран.
Копіі дакументаў з вызначэннямі МДДС ад 1818 і 1844 гг.былі пераданы ў Часовае прадстаўніцтва Герольдыі ўрадавага Сената, які ў 1846 г. вярнула справу аб дваранстве Кржэчкоўскіх для дапаўнення дакументамі, дадаткова пацвярджаючымі паказаныя ў справе факты валодання зямельнай маёмасцю.
Пачалося працяглае ліставанне паміж Дваранскім сходам і рознымі ўрадавымі ўстановамі. Падчас гэтага ліставання ў 1858 г. стала вядома, што Актавыя кнігі былога Літоўскага трыбунала перадаваліся з Мінска у Вільню. Патрэбная кніга за 1736 г., у якой мог захоўвацца арыгінал Духоўнага запавета  Марціна Кржэчкоўскага, у перадаткавых вопісах не пазначаны, а ў рэестре пагарэлых кніг мелісь звесткі аб кнігах, знішчаных пажарамі за пазначаны прамежак часу. З Віленскай губерніі прыйшоў адказ, што Актавая кніга Ашмянскага градскага суда за 1787 г., дзе павінен быў захоўвацца арыгінальны Дарчы запіс Анрэя Кржэчкоўскага, знішчаны пажарам, што адбыўся ў Ашмянах у 1837 г. Мінская рымска-каталіцкая кансісторыя засведчыла ў сапраўднасці метрыкі, прадстаўленныя Кржэчкоўскімі, а Мінскае губернскае праўленне ў 1861 г. паведаміла аб тым, што маёнтак Калечыцы (Кавечыцы) сапраўды існуе ў Навагрудскім павеце і на той час знаходзіўся ва ўласнасці пана Тарнагурскага. Заслугоўвае ўвагі Пасведчанне Барысаўскага павятовага Правадыра дваранства аб тым, што “асобы гэтай фаміліі пазначаныя па вышейпатлумачанным 1811 г., а таксама і 1816 г. рэвізскім казкам Крачкоўскімі і Крэчкоўскімі па сутнасці сапраўды Кржэчкоўскія”.
Мінскі Дваранскі дэпутацкі сход на падставе прадстаўленных дакументаў 22 верасня 1861 г. яшчэ адзін раз пацвердзіў дваранства 31 прадстаўніку рода Кржэчкоўскіх, але праз пяць год пасля паўторнага разгляда Герольдыяй даручыў Барысаўскаму павятоваму паліцэйскаму праўленню паведаміць пражываючым у павеце Кржэчкоўскім аб тым, што лістом ад 23.01.1866 г. Урадавы Сенат адмовіў у прызнанні двранства за гэтым родам, так як “дакументы з пагарэлых актавых кніг не могуць служыць доказамі дваранскага паходжання”. З гэтага часу Кржэчкоўскія былі пераведзены ў стан мяшчан, падлягалі да падушнага падатка і рэкруцкай павіннасці.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
У 1863 годзе на беларускіх землях выбухнула ўзброенае паўстанне супраць царскай ўлады. У віхор тых падзей папаў згаданы раней Франц Бенедыктавіч Кржэчкоўскі ўнук Лукаша, які да таго часу перабраўся ў Ігуменскі павет Мінскай губерніі і пасяліўся ў засценке Новая Валадута. Вядома, што Франц не меў ва ўласнасці зямельнай маёмасці, і ўвогуле лічыўся збяднелым чалавекам. Так, напрыклад, Барысаўскі павятовы правадыр дваранства ў лісце 1849 г. у Мінскі ДДС сведчыў, што Франц Бенедыктавіч па беднасці сваёй не зрабіў пераклад дакументаў аб шляхецтве на гербавай бумаге для прадстаўлення ў Герольдыю. Як бачна ў захаваўшыхся дакументах, Франц быў адным з ініцыятараў пацвярджэння ў шляхецкім стане, але, мабыць, сутыкнуўшыся з бюракратычным дзяржаўным апаратам, пастаяннымі грашовымі паборамі за прадстаўленне выпісак і даведак, азлобіўся на існуючую ўладу і прыняў удзел на баку паўстанцаў. Хутчэй за ўсё быў факт не ўдзелу ў баявых сутыкненнях, а проста ўкрывальніцтва “партызан” і ўсялякая дапамога ім, таму што пасля падаўлення паўстання Франц Бенедыктавіч Кржэчкоўскі не быў прысуджаны да смяротнага пакарання ці катаргі, а разам з усім сямействам “адміністрацыйным парадкам” быў выслан у Томскую губернію на пасяленне. Пасля атрымання амністыі вярнуўся на радзіму і ў 1876 – 1882 гг. дажываў сваі апошнія гады ў Валадуці.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Акрамя пытання аб атрыманні шляхецкіх прывілеяў нашых продкаў несумненна цікавіла пытанне правоў на валоданне зямлёй, якой яны карысталіся. Як я згадаў раней, Кржэчкоўскія з другой паловы 18 ст. мелі ў чыншавай арэндзе зямельны  надзел у ваколіцах Ланкаўшчызны. У 19 ст. тэрыторыя іх рассялення ў Барысаўскім павеце значна пашырылась. Пасля Зайкоўшчызны, Стаек, Баяр і Галубоў у метрычных выпісках 19 ст. пачынают сустракацца такія хутары і засценкі, як Аскеркі, Негнавічы, Грэбло, Шыліна, Замужаны. Некаторыя Кржэчкоўскія кідаюць зямлю і селяцца ў павятовым Барысаве. У 1839 г. засценак Ланкаўшчызна быў ператвораны ў фальварак (хутчэй за ўсё быў куплены новым уласнікам і выведзены з уліка ў маёнтку Стары Барысаў) і мой прапрапрадзед Адам Данілавіч Кржэчкоўскі перасяліўся на хутар Млёхаў (зараз в. Млёхава Барысаўскага раёна).

Млёхаў, Замужаны і Ланкаўшчызна на мапе:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5Q2JtaUd1UzNxY1E/edit?usp=sharing

У 1857 г. змяніўся ўласнік Барысаўскай зямлі: маёнтак Стары Барысаў, у якім арэндавалі земельныя надзелы нашы Кржэчкоўскія, Леон Радзівіл прадае Раманаву Нікалаю-старэйшаму  -  брату цара Аляксандра II, а той у сваю чаргу праз дваццаць год афармляе продаж маёнтка дзяржаве. Зямля набывае статус казённай. Абвастраюцца праблемы звязаныя з чыншавай арэндай.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Дэкрэтам Аршанскага земскага суда ад 21 ліпеня 1795 г.  /…/ Прадставілі кантракты арэнды на зямлю ў засценках Зайкоўшчына, часткі Ланкаўшчызна ад Алены Агінскай удавы Віленскага каштэляна, камісараў і ўраднікаў Барысаўскга стараства, розныя квіты і іншыя дакументы, /…/  Прадставілі шэраг кантрактаў, квітоў, метрык і іншых пасведчанняў.

Відаць, гэта адзіныя сапраўдныя дакумэнты.

Чым пазьней зьяўляюцца дакумэнты ў вывадах (звычайна ў 1830-40-я), тым яны больш падазроныя; найчасьцей — гэта фальсыфікаты-"выпіскі" са згарэўшых Ашмянскіх судовых кнігаў.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Зараз пра магчымыя фальсіфікацыі дакументаў.
Упэўненны амаль на 100%, што ў 18 ст. мае Кржэчкоўскія з-пад Барысава адносілі сябе да шляхетнага саслоўя і былі прызнаны шляхетным асяродкам, так бы мовіць павятовай “шляхетнай карпарацыяй”. У тых жа метрычных запісах Барысаўскага касцёла  за 18 ст. паўсюль перад фаміліямі прадстаўнікоў гэтага рода выкарыстоўваліся адпаведныя шляхце пазанчэнні  GD (Generosus Dominus). Зноў жа “вывад” 1795 г. у Аршанскім земскім судзе, калі фальсіфікацыі дакументаў не былі так распаўсюджаны. Ёсць, таксама іншыя ўскосныя пацвярджэнні. З гэтым больш-менш зразумела.

Больш пытанняў вызывае у гісторыі майго рода “навагрудскі след”, які наўпрост звязаны з маёнткам Кавечыцы (Калечыцы) і з’явіўся ў дакументах калі для пацвярджэння шляхецтва неабходна было прадставіць доказы валодання зямельным надзелам.

Першае ўзгадванне ў дакументах пра валоданне зямлёй у Кавечыцах адносіцца яшчэ да Дэкрэта МДДС 1818 года:

https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5TUQ2cUgza194NEU/edit?usp=sharing

https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5dU5QVFBVUXRYdzA/edit?usp=sharing

Вось мой пераклад з польскай на рускую мову (калі нешта не так пераведзена, прашу паведаміць):

“В первом поколении названный Мартин Кржечковский был непрерван в сословии шляхетском и всякие этому сословию права использовал, а так же в поколении втором дал жизнь сыну Андрею, а тот в поколении третьем сыновьям четырём – Ксаверию, Лукашу, Даниэлю и Матеушу. Для подтверждения доводов представлена следующая запись:
От года 1775 марта 10 выписка с книг земских градских Оршанских на запрос Ксаверия, Лукаша, Матеуша и Даниэля сыновей Андрея, не найдутся ли какие документы, служащие имени Кржечковских, на что был найдет только один документ от года 1743 апреля 24 выданный и служащий Мартину Кржечковскому следующего содержания:
1652 г. сентября 20 составлен, а 1775 декабря 9 с книг градских повета Оршанского выдан
правоустанавливающий документ от Его Светлости князя Александра Людвига Радзивилла маршалка ВКЛ на замену земли от княжеских владений Кореличи к фольварку Ковечицы (владению Мартина Кржечковского) лежащему по-соседству, с квитанцией на постоянной основе”.

Як вядома, пасля 1831 года ў якасці доказа дваранскага паходжання прадугледжвалася прадстаўленне дакументаў, якія б пацвярджалі, што шляхціч ці ягоныя продкі валодалі нерухомай маёмасцю.

Дык вось, пасля Дэкрэта МДДС 1818 года наступным разам маёнтак Кавечыцы ўсплывае ў дакументах 1844 года, калі МДДС другі раз зацвердзіў шляхецтва Кржэчкоўскіх. Для доказаў гэтым разам быў прадстаўлены арыгінал Духоўнага запавета Марціна Кржэчкоўскага ад 1733 года і выпіс прадажнай крэпасці ад 1792 года, па якой гэты маёнтак быў прададзены Якубу Хмялеўскаму. Пры трэццім пацвярджэнні МДДС у 1861 годзе яшчэ да вышэй згаданага быў прадстаўлены выпіс дарчага запіса Андрэя Кржэчкоўскага сваім сынам ад 1787 года.

Копіі усіх гэтых трох дакументаў ёсць у мяне і калі тут знойдзецца спецыяліст, які гатовы і можа прагледзеўшы гэтыя дакументы адказаць сапраўдныя яны ці фальсіфікаваныя, то я гатовы іх выслаць. Падчас жа рэвізій 19 ст. упаўнаважыныя судовыя і архіўныя чыноўнікі іх правяралі, параўновалі почыркі і пячаткі з іншымі дакументамі і ва ўсіх выпадках адзначалі, што заўваг не выяўлена.

Між тым, у 1858 годзе падчас ліставання з Цэнтральным Архівам старажытных актаў МДДС атрымаў наступны адказ:
“только продажная крепость на имение Кавечицы, явленная в актовой книге Минского Земского суда за 1792 год заверена установленным порядком..
(у ранейшым пісьме таксама адзначалася, што “Актовая книга была в рассмотрении Высочайше учреждённой в 1834 году Ревизионной Комиссии, со стороны оной не была подвергнута никаким оговоркам и замечаниям и скреплена шнуром и её печатью, которые совершенно целы и не нарушены. А потому на основании этих данных признав Акт явки вышеуказанной продажной крепости не подлежащим сомнению”),
..остальные же два документа, а именно Духовное завещание и дарственная запись не могли быть проверены потому, что актовые книги б. Литовского Трибунала Минской и Новогрудской каденции за 1787 год и Ошмянского Гродского Суда за 1785-1792 годы, в которых документы эти могли быть явлены истреблены случившимися в разное время пожарами.

Такім чынам, ёсць вялікія сумневы адносна сапраўднасці Духоўнага запавета і Дарчага запіса. Між тым, магчымы і такі варыянт, калі валоданне маёнткам мела месца, але не было дакументаў, таму прыйшлося займацца падробкамі. У любым выпадку цікава паслухаць меркаванні спецыялістаў.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Працягну пра зямельныя справы маіх продкаў.
Пасля далучэння польскіх і беларускіх земляў да Расійскай імперыі, новыя ўлады першы час захоўвалі склаўшыся парадак маёмасных правоў на зямлю, але пачынаючы з сярэдзіны 19 ст. усялякім чынам спрабавалі ўпарадкаваць гэтыя праваадносіны, а пасля і спыніць, уніфікаваць з расійскім заканадаўствам. Палажэнне 9 чэрвеня 1886 г. “Аб пазямельным уладкаванні сельскіх вечных чыншавікоў у губерніях Заходніх і Беларускіх” прадставіла права выкупа чыншавіком ва ўласнасць чыншавага надзела пры ўмове пацвярджэння правоў на гэту зямлю. Справа гэта была цяжкая, бо звычайна ў чыншавікоў адсутнічалі пісьмовыя дакументы на арэнду. У адваротным выпадку, чыншавыя дамоўленасці трэба было перааформіць у межах тэрміновых кантрактаў.
8 чэрвеня 1887 г. у Барысаўскай павятовай па чыншавых справах прысутнасці (рус. – присутствии) разглядалась заява Лукашэвічаў, Хадасевічаў, Кржэчкоўскіх і іншых жыхароў вёсак Млёхаў і Дакудаў аб прызнанні за імі ў адпаведнасці з Палажэннем 1886 г. права на вечнае чыншавае ўладанне зямельнымі надзеламі, уваходзячымі ў склад маёнтка Стары Барысаў, які належыў казне. Ад Кржэчкоўскіх заяўнікамі выступалі мой прапрадзед Норберт Адамавіч, яго брат Роберт, а таксама Даніла і Юры Фларыянавіч Кржэчкоўскія.
У пратаколе судовага паседжання сярод іншага пазначалася, што Роберт і Норберт у мэтах дакументальнага пацвярджэння чыншавых правоў прадставілі разліковую кніжку, выданную ў 1857 г. іх бацьку Адаму Кржэчкоўскаму, у якой запісана, што за плац і валоку зямлі штогод належыла уплочваць чынша 29 рублёў 65 капеек, а пасля 1867 г. плата называлася аброкам. З цягам часу плата за карыстанне зямлёй павялічылась да 41 р., а павялічэнне платы было абумоўлена тым, што акрамя “чыншавай” зямлі ў карыстанні былі іншыя зямельныя надзелы па тэрміновых кантрактах. Дарэчы, арыгіналы разліковых кніжак Адама Кржэчкоўскага, а таксама Фларыяна Кржэчкоўскага захоўваюцца ў архіўнай справе.
Судовае разбіральніцтва працягвалася аж да снежня 1893 г., справа была адпраўлена на разгляд у Мінскую губернскую па сялянскім справам прысутнасць, але ў выніку нікому з 47 жыхароў пазначаных вёсак - просьбітаў па гэтай справе не было дазволена ў прызнанні чыншавых правоў. Тлумачылася гэта ў першую чаргу тым, што дзяржаве (а зямля ў маёнтку ў той час была казённая) было выгадна здаваць зямлю ў арэнду па тэрміновых кантрактах, па якім арэндная плата магла павялічывацца, а ў выпадку неабходнасці зямля і ўвогуле магла быць продана іншым арэндатарам.
У архіве захаваўся такі кантракт ад 25 мая 1902 г. на арэнду хутара Млёхаў № 19/22 паміж Робертам і Норбертам Крачкоўскімі (у дакументах канца 19 – пачатку 20 ст. фамілія Кржэчкоўскі саступае яе русіфікаванаму варыянту Крачкоўскі) з аднаго боку і упраўляючым 2-га лясніцтва Стара-Барысаўскага маёнтка тытулярным дарадцам (саветнікам) Лезіным (Усяго было каля 25 Млёхаўскіх хутароў. У пачатку 20 ст. гэта была хутчэй за ўсё адна вёска з агульнай вуліцай. Кожны двор – “хутар” са сваім парадкавым нумарам.). Папярэднім арэндатарам гэтага хутара з’яўлялася Антаніна Комар. Тэрмін кантракта 6 год. Аб’ектам арэнды з’яўляўся зямельны надзел і сядзібныя пабудовы. Так, згодна з прыкладзеным да кантракта вопісам маёмасці, у карыстанні братоў Роберта і Норберта было 20,17 дзесяцін ворнай зямлі, 1,62 дзес. сенажаці, 2,89 дзес. выгана і 1,1 дзес. сядзібнай. Усяго разам 26,03 дзесяціны. Прыкладна столькі ж зямлі было і ў іншых арэндатараў Млёхава. Сядзіба братоў Крачкоўскіх складалася з двух жылых дамоў і некалькіх гаспадарчых пабудоў. Стан першага жылога дома пазначаны як добры, памерамі ён быў каля 6 х 6 метраў, быў ён без сенцаў на 4 вакенца, у хату вялі адны дзверы, а хата абагравалася адной печчу. Другі жылы дом з сенцамі быў падзелены на две паловы. Памерамі ён быў значна большы: прыкладна 16 х 6 метраў, меў 7 вакон, 3 дзверы і 2 печкі. Але і крыша, і сцены былі ўжо старыя. Паблізу мясцілася варэўня, тры хлева, два гумна і два азерода. Агульны кошт пабудоў за вылікам 80% склаў 229,06 руб. Для параўнання ацэнкі астатніх Млёхаўскіх хутароў на той час скадалі ад 91,96 руб. да 222,96 руб., пры гэтым апошняя ацэнка адносілася да хутара Міхаіла і Яна Рыгоравічаў Крачкоўскіх. Такім чынам, Млёхаўскіх Крачкоўскіх у пачатку 20 ст. можна было смела адносіць да ліку “моцных гаспадарнікаў”.

Вопіс маёмасці х. Млёхава:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5d0MyRzBEcHhULUk/edit?usp=sharing

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
У пачатку 20 ст. зямельнае пытанне ў Расійскай імперыі стаяла асабліва востра. Каб захаваць вёску неабходна была прыватная ўласнасць на зямлю. 17 сакавіка 1903 г. у рэчашчы пазнейшай Сталыпінскай аграрнай рэформы выходзіць закон аб зацвярджэнні “Палажэння аб пазямельным уладкаванні былых вольных людзей другога разрада ў Мінскай губерніі”. Закон прадугледжываў магчымасць выкупа арэндованай зямлі былой катэгорыяй вольных людзей другога разрада, што асела жылі на сваёй зямлі ў Мінскай губерніі і магчымасць атрымання дзяржаўнай грашовай пазыкі на гэту справу.

У архіве захоўваецца справа аб звароце Роберта і Норберта Крачкоўскіх 22 снежня 1906 г. у Барысаўскі павятовы суд аб выкупе арэндаванай зямлі згодна вышэйзгаданаму Палажэнню. У матэрыялах справы бачна, як перашкаджаў дадзенаму працэсу павераны кіраўніка маёнтка Браніслаў Бачымальскі, хадайніцтваў аб дадатковым апытанні людзей з ваколіцы, нягледзячы на прадстаўленныя ў суд дакументальныя пацверджанні пражывання Кржэчкоўскіх на пазначанай зямлі да 1861 г. Гэта ўпісвалася ў агульную палітыку расійскай улады ў адносінах да “былой польскай шляхты”. Пасля паўстання 1863 г. урадам быў уведзены шэраг абмежаванняў на набыццё зямельнай маёмасці прадстаўнікамі гэтай “палітычна неблаганадзейнай” катэгорыі насельніцтва. Абмежаванні дзейнічалі да канца існавання Расійскай імперыі.

Трэба адзначыць, што ні Роберт з Норбертам, ні Даніла з Юрыем у пазначаных судовых разбіральніцтвах асабіста не прысутнічалі. Іх інтарэсы за плату прадстаўлялі павераныя. Самі ж Кржэчкоўскія як правіла былі непісьменныя і не маглі нават паставіць подпіс пад дакументам. У той час сярод сельскага насельніцтва гэта была звычайная з’ява. В прагледжаных мною дакументах 19 ст. адзіным пісьменным Кржэчкоўскім быў толькі Вінцэнт сын Данілы Фларыянавіча Кржэчкоўскага.

Чым скончыліся спробы Крачкоўскіх (Кржэчкоўскіх) выкупіць зямлю ў Млёхаве пакуль не вядома. Па стане на 1910 г. яны ўсё яшчэ з’яўляліся арэндатарамі. У справе аб здачы ў арэнду хутара Млёхава Лошніцкай воласці захавалася прашэнне ад 23 красавіка 1910 г. Віктара Робертавіча Кржэчкоўскага, арэндатара палавіннай часткі хутара Млёхава № 19 аб дадатковай арэндзе паловы хутара Млёхава № 1, так як яму разам с шасцю сынамі не хапала арэндуемай зямлі, а запытваемы хутар Млёхаў № 1 амаль не выкарыстоўваўся іншымі арэндатарамі. На жаль, тое прашэнне не было задаволена.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Зараз, што тычыцца рэкруцкай і вайсковай павіннасці. Дакладна вядома, што ў рэкрутах пабываў Роберт Крачкоўскі. Яго забралі ў войска ў 1869 годзе прыкладна на 7 гадовы тэрмін. У адным з метрычных запісаў 1875 года салдатам пазначаны і яго брат (мой прапрадзед) Норберт Крачкоўскі. Ёсць таксама ўспаміны маіх сваякоў, але пакуль што не правераныя мною, быццам той Норберт служыў у Перцярбуржскай жандармерыі.
 
Больш звестак маецца аб маім прадзеду Стэфану Норбертавічу Крачкоўскаму 1882 года нараджэння. Захаваўся фотаздымак, зроблены ў 1913 ці 1914 годзе перад пачаткам Першай сусветнай вайны:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5WS1HNUFYQlJ5UjA/edit?usp=sharing

На фотаздымку мой прадзед у вайсковай форме, “лычкамі” малодшага унцер-афіцэра на пагонах і з двума ўзнагародамі – георгіеўскім крыжом і медалём «за стараннасць» на Станіслаўскай ленце. Побач жонка Ізабела і сын Эдуард (мой дзед). Ізабела была дачкой багатага шляхціча з-пад Вільні. Ёсць пакуль непацверджаныя звесткі, што з роду Нарбутаў. Пазнаёміўся з ёй мой прадзед хутчэй усяго падчас прахаджэння вайсковай службы. Трэба сказаць, што Стэфан схітраваў: угаворваючы выбітную шляхцянку выйсці за яго замуж, ён паабяцаў ёй залатыя горы і безтурботнае жыццё. Бралі шлюб яны на радзіме Ізабэлы. Якое ж было яе абурэнне, калі яна прыехала з мужам у Млёхаў і пабачыла яго “палац”! Гавораць, цётка Ізабэла ўзгадвала гэта свайму мужу ўсё жыццё!

Стэфан праходзіў службу ў інжынерных войсках пантанерам у 9-м сапёрным батальёне, які ў мірны час размяшчаўся ў Варшаве. Пад час Першай сусветнай вайны ў 1916 годзе батальён у складзе 23-га армейскага корпуса 8-й арміі быў накіраваны на паўднёва-усходні фронт у Бесарабію для ўдзела ў так званым “Брусілаўскім прарыве” пазіцый аўстра-венгерскіх войск.  Туды на фронт таксама трапіў Ян – малодшы брат Стэфана. Шмат у чым дзякуючы ўзаемнай братэрскай падтрымке абое здолелі перажыць ту вайну і вярнуцца на радзіму. Тым часам у краіне наступіў масштабны сацыяльны і палітычны крызіс, грымнула рэвалюцыя, распачалась грамадзянская вайна. Аб гісторыі Крачкоўскіх пасля 1917 года маю планы напісаць пазней, калі будзе сабраны неабходны матэрыял.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
быццам той Норберт служыў у Перцярбуржскай жандармерыі.

Гэта скрайне малаверагодна. У жандармэрыі служылі толькі асобы праваслаўнага веравызнаньня.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Вырашыў таксама выкласці тут пакаленны роспіс па мужской лініі Крачкоўскіх (Кржэчкоўскіх) з-пад Барысава з пазначынымі гадамі нараджэння. Роспіс складзены на аснове метрычных запісаў, рэвізскіх казак і некаторых іншых дакументаў. Адзначу, што гады нараджэння могуць быць у некаторых выпадках недакладныя з-за супярэчлівых звестак з розных дакументаў, а таксама ў розных дакументах выкарыстоўваліся розныя варыянты імён, то бок напрыклад Ян = Іван, Юзэф = Ёзэф = Іосіф і гэтак далей.

У працэсе падрыхтоўкі ёсць таксама больш разгорнуты варыянт роспіса з маючымі звесткамі аб асноўных жыццёвых падзеях пазначаных асоб. Калі каго цікавіць канкрэтная асоба, пішыце тут.

1. Юзэф

1.1. Марцін  (другая палова 17 ст.)
   1.1. 1. Андрэй (пачатак 18 ст)
      1.1.1.1. Ксавер (Ксаверы) 1730
         1.1.1.1.1. Данііл (1769)
            1.1.1.1.1.1. Ян (1791)
               1.1.1.1.1.1.1. Ян (1816)
                  1.1.1.1.1.1.1.1. Людвік (1836)
                  1.1.1.1.1.1.1.2. Пётр (альбо Вінцэнт) 1837
               1.1.1.1.1.1.2. Тодар (1814)
               1.1.1.1.1.1.3. Сымон (1823)
            1.1.1.1.1.2. Фларыян (1801)
               1.1.1.1.1.2.1. Данііл (1829)
                  1.1.1.1.1.2.1.1. Вінцэнт
                     1.1.1.1.1.2.1.1.1. Роберт (1883)
               1.1.1.1.1.2.2. Юры (1831)
                  1.1.1.1.1.2.2.1. Пётр
                  1.1.1.1.1.2.2.2. Юзэф
                  1.1.1.1.1.2.2.3. Міхаіл
                  1.1.1.1.1.2.2.4. Ян
               1.1.1.1.1.2.3. Ян (1833)
            1.1.1.1.1.3. Томаш (Фама) 1808
               1.1.1.1.1.3.1. Адам (альбо Ян) 1835
                  1.1.1.1.1.3.1.1. Юзэф (1879)
                  1.1.1.1.1.3.1.2. Браніслаў (1881)
               1.1.1.1.1.3.2. Марцін (1838)
               1.1.1.1.1.3.3. Казімір (1840)
            1.1.1.1.1.4. Данат (1820)
               1.1.1.1.1.4.1. Стэфан (1847)

               магчыма:
               -------{1.1.1.1.1.4.1.1. Павел (1865)
                     1.1.1.1.1.4.1.1.1. Фелікс (1893)
                  1.1.1.1.1.4.1.2. Франц (1870)
                     1.1.1.1.1.4.1.2.1. Станіслаў (1901)
                  1.1.1.1.1.4.1.3. Ян (старэйшы) 1876
                     1.1.1.1.1.4.1.3.1. Антон (1903)
                     1.1.1.1.1.4.1.3.2. Франц (1904)
                  1.1.1.1.1.4.1.4. Фама (1886)
                  1.1.1.1.1.4.1.5. Ян (малодшы) 1882
                  1.1.1.1.1.4.1.6. Аляксандр (1884) }------

               1.1.1.1.1.4.2. Андрэй
            1.1.1.1.1.5. Ілля (1821)
               1.1.1.1.1.5.1. Ян (1850)
               1.1.1.1.1.5.2. Гаўрыіл
               1.1.1.1.1.5.3. Пётр
            1.1.1.1.1.6. Кайтан (1823)
               1.1.1.1.1.6.1. Пётр (1850)
               1.1.1.1.1.6.2. Юры
               1.1.1.1.1.6.3. Міхаіл

                  магчыма:
               -------{1.1.1.1.1.6.3.1. Франц (1885)
                  1.1.1.1.1.6.3.2. Рамуальд (1887)
                  1.1.1.1.1.6.3.3. Ян (1894)
                  1.1.1.1.1.6.3.4. Пётр (1898)  }---------

         1.1.1.1.2. Пётр (1770)
            1.1.1.1.2.1. Аўгуст (1797)
         1.1.1.1.3. Франц (1780)
            1.1.1.1.3.1. Ян (1819)
               1.1.1.1.3.1.1. Казімір (1850)
         1.1.1.1.4. Ян
         1.1.1.1.5. Рафаэль (1803)
      1.1.1.2. Лукаш (Лука) 1745
         1.1.1.2.1. Сымон (1770)
         1.1.1.2.2. Бенедыкт (Венедыкт) 1772
            1.1.1.2.2.1. Антон (1800)
               1.1.1.2.2.1.1. Нікадзім
               1.1.1.2.2.1.2. Альберт (1824)
            1.1.1.2.2.2. Франц (1805)
               1.1.1.2.2.2.1. Эдуард (1833)
                  1.1.1.2.2.2.1.1. Роберт
            1.1.1.2.2.3. Базыль (Васіль) 1803
         1.1.1.2.3. Пётр (1793)
         1.1.1.2.4. Адам (1789 цi 1798)
         1.1.1.2.5 Вінцэнт (Вінсэнт) 1785
      1.1.1.3. Данііл (1765)
         1.1.1.3.1. Казімір (1783)
            1.1.1.3.1.1. Фаўсцiн (1810)
               1.1.1.3.1.1.1. Сымон (1833)
                  1.1.1.3.1.1.1.1. Мельхіор (1855)
                     1.1.1.3.1.1.1.1.1. Владзіслаў (1883)
                     1.1.1.3.1.1.1.1.2. Ян (1898)
                  1.1.1.3.1.1.1.2. Ян (1866)
                     1.1.1.3.1.1.1.2.1. Юзэф (1903)
                  1.1.1.3.1.1.1.3. Антон
               1.1.1.3.1.1.2. Людвік

                  магчыма
               -------{1.1.1.3.1.1.2.1. Стэфан (1864)
                  1.1.1.3.1.1.2.2. Пётр (1877)  }---------

            1.1.1.3.1.2. Гіляры
            1.1.1.3.1.3. Пётр
         1.1.1.3.2. Юзэф (1788 цi 1790)
         1.1.1.3.3. Адам (1798)
            1.1.1.3.3.1. Роберт (1846)
               1.1.1.3.3.1.1. Юзэф (1877)
               1.1.1.3.3.1.2. Адам (1879)
               1.1.1.3.3.1.3. Віктар
                  1.1.1.3.3.1.3.1. Ян (1885)
                  1.1.1.3.3.1.3.2. Вінцэнт (1887)
                  1.1.1.3.3.1.3.3. Фелікс (1894)
                  1.1.1.3.3.1.3.4. Роберт (1899)
                     1.1.1.3.3.1.3.4.1. Балеслаў
                  1.1.1.3.3.1.3.5. Браніслаў
                  1.1.1.3.3.1.3.6. Віктар
                  1.1.1.3.3.1.3.7. Альберт
            1.1.1.3.3.2. Норберт (1849)
               1.1.1.3.3.2.1. Ян (старэйшы) 1874
                  1.1.1.3.3.2.1.1. Юльян (Юлiй)
                  1.1.1.3.3.2.1.2. Рыгор
               1.1.1.3.3.2.2. Стэфан (1882)
                  1.1.1.3.3.2.2.1. Павел (1924)
                  1.1.1.3.3.2.2.2. Франц (1925)
                  1.1.1.3.3.2.2.3. Эдуард (1910)
                     1.1.1.3.3.2.2.3.1. Станіслаў
                     1.1.1.3.3.2.2.3.2. Анатоль
                     1.1.1.3.3.2.2.3.3. Франц
                        1.1.1.3.3.2.2.3.3.1. Аляксандр
                     1.1.1.3.3.2.2.3.4. Эдуард
                        1.1.1.3.3.2.2.3.4.1. Максім
                     1.1.1.3.3.2.2.3.5. Вячаслаў (1954)
                        1.1.1.3.3.2.2.3.5.1. Ілля (1981)
                        1.1.1.3.3.2.2.3.5.2. Яўген (1986)
                           1.1.1.3.3.2.2.3.5.2.1. Станіслаў (2013)
                     1.1.1.3.3.2.2.3.6. Валянцін
                        1.1.1.3.3.2.2.3.6.1. Алег
                  1.1.1.3.3.2.2.4. Юзэф (1923)
               1.1.1.3.3.2.3. Міхаіл (1895)
               1.1.1.3.3.2.4. Ян (малодшы) 1897
                  1.1.1.3.3.2.4.1. Мiхаiл (1930)
                  1.1.1.3.3.2.4.2. Ян (1931)
         1.1.1.3.4. Станіслаў (1786)
      1.1.1.4. Матэўш (Мацвей, Мацей) 1755
         1.1.1.4.1. Антон (1807)
            1.1.1.4.1.1. Мікалай
            1.1.1.4.1.2. Юзэф
1.2. ???
   1.2.1. Канрад (Кандрат)
      1.2.1.1. Тодар (1767)
         1.2.1.1.1. Базыль
      1.2.1.2. Фларыян (1771)
         1.2.1.2.1. Ян
      1.2.1.3. Ян (1766)
         1.2.1.3.1. Адам
« Последнее редактирование: 29 Июля 2014, 18:51:25 от Yaugen »

Таццяна А.-Б.

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
    • Блог пра радавод
Сястра майго дзеда была выйшла замуж за Грыгорыя Іванава Крачкоўскага (1901), яны жылі ў в. Грабло Лошніцкага с/с Барысаўскага раёну. Па гэтай лініі ў мяне ёсць роспіс нашчадкаў. Само Грабло ўтворана недзе напрыканцы 19ст., знаходзіцца побач з Вялікімі Негнавічамі.
« Последнее редактирование: 07 Ноября 2014, 18:19:50 от Таццяна А.-Б. »
Пашуковыя прозвішчы
Піншчына і Століншчына: Барычэўскі, Некрашэвіч, Вярэніч-Стахоўскі, Шпакоўскі, Бокша, Казлякоўскі, Радцэвіч-Плотніцкі, Качаноўскі
Барысаўшчына: Лукашэвіч, Хер, Мельнік, Абрамовіч, Мазоль, Юдзіонак, Кобан
Уласны блог: http://radavod.info