ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Крачкоўскі, Кржачкоўскі / Kračkowski, Kržačkowski / Krzeczkowski, Kraczkowski / Крачковский, Кречковский, Кржечковский  (Прочитано 16460 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Гэты Рыгор хутчэй за усё у мяне пазначаны пад нумарам 1.1.1.3.3.2.1.2.
Дарэчы, Крачкоускiя з в. Грэбо (Грабло) трапiлi пад Сталiнскiя рэпрэссii:
http://lists.memo.ru/d18/f197.htm

Калi у Вас ёсць якiя звесткi пра Крачкоускiх з гэтай галiны, калi ласка, напiшыце тут цi скiнце асабiстым паведамленнем!

Таццяна А.-Б.

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
    • Блог пра радавод
Дзякуй за спасылку. Мяркую, што абодва і Браніслаў, і Станіслаў Іванавічы былі братамі Рыгора. Але ўдакладню ў сваякоў :)

Таксама адказала ў ПП.
Пашуковыя прозвішчы
Піншчына і Століншчына: Барычэўскі, Некрашэвіч, Вярэніч-Стахоўскі, Шпакоўскі, Бокша, Казлякоўскі, Радцэвіч-Плотніцкі, Качаноўскі
Барысаўшчына: Лукашэвіч, Хер, Мельнік, Абрамовіч, Мазоль, Юдзіонак, Кобан
Уласны блог: http://radavod.info

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
За апошні час назбіраў яшчэ інфармацыі пра Крачкоўскіх (Кржэчкоўскіх) з Барысаўшчыны.
Нарэшце уважліва прагледзеў метрычныя кнігі Барысаўскага касцёла за 18 ст. Запісы там пачынаюцца з 1700 года, але першы раз фамілія Крачкоўскі (Кржэчкоўскі) узгадваецца толькі ў 1763 годдзе: GD Sabba Krzeczkowski бярэ шлюб з Тэрэзай з Пятровічаў (у іншых запісах гэта Тэрэза фігуруе як Пятроўская). Суадносячы розныя пазнейшыя метрычныя запісы прыйшоў да высновы, что гэты Савва Кржэчкоўскі той самы Ксаверы Андрэевіч Кржэчкоўскі, пра якога не раз я ўзгадваў раней. У лацінскіх метрычных запісах 18 ст. ён таксама быў пазначаны як Savelius, а пазней у 19 ст. у дакументах Мінскага дваранскага дэпутацкага схода (МДДС), як Савелий.
Для нагляднасці, выкладваю тут пачатак радавода Кржэчкоўскіх/Крачкоўскіх у 18 ст. Поўны радавод з удакладенннымі звесткамі з 18 ст і да нашых дзён дастаткова вялікі, таму па запыце магу выслаць у выглядзе файла для прагляда ў GenoPro.


1. Юзеф
   1.1.Марцін
      1.1.1.Андрэй (нар. прыкл.1725-1729, памёр 1790) х магчыма Францыска (прыкл.1730-1788)
         1.1.1.1.Ксаверы/Савва (нар. прыкл. 1746, памёр 1804)
            х Тэрэза Пятроўская (шлюб 1763):
            1.1.1.1.1.Даніэль (нар. 1769)
            1.1.1.1.2.Пётр (нар. 1770 – памёр 1813)
            1.1.1.1.3.Франц (нар. прыкл. 1777)
            х Эльжбета Сяліцкая (шлюб 1788)
            1.1.1.1.4.Ян (нар. прыкл. 1789 – памёр 1813)
            1.1.1.1.5.Агата (нар. прыкл. 1795)
            х Ева Рэут (шлюб пасля 1796)
            1.1.1.1.6.Рафаэль (1803-1808)
         1.1.1.2.Лукаш (нар. прыкл. 1750, памёр 1813) х Барбара Тарасавіч (шлюб 1770)
            1.1.1.2.1.Сымон (нар. 1770)
            1.1.1.2.2.Бенедыкт (1772-1813)
            1.1.1.2.3.Карл (нар. 1776, магчыма памёр у маленстве) 
            1.1.1.2.4.Агата (нар. прыкл. 1778)
            1.1.1.2.5.Тэрэза (нар. 1780)
            1.1.1.2.6.Вінцэнт (1786-1791)
            1.1.1.2.7.Адам (1789-1813)
            1.1.1.2.8.Пётр (нар. 1793)
         1.1.1.3.Матэуш (нар. прыкл. 1755, памёр 1813)
            х Кацярына Багданоўская
            1.1.1.3.1.Тэрэза (нар. прыкл. 1776)
            1.1.1.3.2.Агата (нар. прыкл. 1780)
            х Пракседа
            1.1.1.3.3.Антон (нар. 1807)
         1.1.1.4.Даніэль (нар. прыкл. 1760, памёр 1813) х Пракседа Ржэўцкая
            1.1.1.4.1.Каспер (нар. 1782, магчыма памёр у маленстве) 
            1.1.1.4.2.Казімір (нар. 1783)
            1.1.1.4.3.Сатніслаў (нар. 1786, магчыма памёр у маленстве) 
            1.1.1.4.4.Юзеф (нар. 1788)
            1.1.1.4.5.Адам (нар. 1798)
      1.1.2.магчыма Юрка
         1.1.2.1. Кандрат
            1.1.2.1.1.Ян (нар. прыкл. 1760) х Пракседа
               1.1.2.1.1.1.Юстына (нар. прыкл.1786)
               1.1.2.1.1.2.Адам (нар. прыкл. 1795, прапаў бяз вестак (1812-1816))
               1.1.2.1.1.3.Тодар (нар. прыкл. 1804)
            1.1.2.1.2.Тодар (нар. прыкл. 1766) х Елена Багданоўская
               1.1.2.1.2.1.Базыль (нар. прыкл. 1799, з 1814 у Белавічах)
               1.1.2.1.2.2.Ганна
            1.1.2.1.3.Фларыян (нар. прыкл. 1771, памёр 1813)
               1.1.2.1.3.1.Ян (нар. прыкл. 1794
               1.1.2.1.3.2.Яхім (нар. прыкл. 1804, прапаў бяз вестак (1812-1816))
               1.1.2.1.3.3.Андрэй (нар. прыкл. 1806, памёр 1814)

Я ужо пісаў раней, што ў Аршанскім земскім судзе у Халопенічах 25 жніўня 1795 г. выводзілісь Тодар, Фларыян і Ян сыны Канрада, які быў пазначаны як стрыечны брат Ксавера. Дык вось, ні гэты Канрад (Кандрат), ні яго нашчадкі ніяк не ўзгадваюцца ў матэрыялах радаводнай справы МДДС, а таксама метрыках Барысаўскага касцёла. Але звесткі аб іх я ўсё ж такі адшукаў сярод Рэвізскіх казак: жылі яныў в. Ухвалы Барысаўскага павета, а пасля вайны 1812 года гэтая галіна нашага рода і ўвогуле амаль вывелась: хто памёр, а хто знік бяз вестак (“в неизвестной отлучке”).

         
Цiкавыя звесткi можна адшукаць у “Радзiвiлаўскiм” 694 фондзе НГAБ. Так, у спісе шляхты, якая плацiла чынш у Барысаўскiх уладаннях Радзiвiла за 1766 год знайшліся Андрэй і Юрка Крачкоўскія з Ланкаўшчызны. Гэта генеалагічная знаходка, а таксама звесткі з метрык Барысаўскага касцёла за 18 ст, якія ў шмат чым не суадносяцца са звесткамі Радаводнай справы гаворыць аб ужыванні фальсіфікацый маімі продкамі пры даказванні дваранства (звычайная справа ў тыя часы). Тым самым падцвердзiлiся здагадкi, што мае Крачкоўскія (Кржэчкоўскія) ў сярэдзіне 18 ст. былі звычайнай шэраговай чыншавай шляхтай на Барысаўскіх землях Радзівілаў і ніякага маёнтка з сялянамі ў Навагрудскім ваяводстве не мелі.

Аднак, застаецца яшчэ пытанне, чаму няма Крачкоўскіх у метрыках Барысаўскага касцёла за першую палову 18 ст? Пакуль разглядаю тры варыянты:
1) Перабраліся пад Барысаў з іншых зямель. Так, дакладна вядома, што у 1760-х гадах Кржэчкоўскія таксама жылі пад Віцебскам і мае Барысаўскія Кржэчкоўскія мелі з імі нейкае радство. Я ў ранейшых запісах  разглядаў гэта пытанне.
2) У інвентары мясцечка Бобр за 1614 год (28 выпуск Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў) я знайшоў Маісея Крачко з сынам Ходарам, якія “сядзелі” у Старым Бабры на 1 увалоке. Пазней фамілія Крачко сустракалася сярод сялян Сенненскага павета. Магчыма хтосьці з гэтых сялян Крачко “выслужыў” у Радзівілаў шляхецтва і атрымаў надзел зямлі на чыншавым праве ў Ланкаўшчызне. Фамілія ў такім выпадку лёгка магла транфарміравацца з “Крачко” ў “Крачкоўскі”.
3) Крачкоўскія і да сярэдзіны 18 ст. маглі жыць ў Ланкаўшчызне, але вызнаваць да пэўнага часу ўніяцтва ці праваслаўе, таму ў ранніх метрыках касцёла іх не было. На карысць гэтага варыянта гаворыць зусім не “каталіцкі” характар “ранніх” імён: Андрэй, Савва, Юрка, Кандрат. На жаль метрыкі уніяцкіх і праваслаўных цэркваў гэтага рэгіёна за першую палову 18 ст. не захаваліся.

Яшчэ цікава было прагледзіць геаметрычныя інвентары Барысаўскіх уладанняў Радзівілаў за 1818 год.
Там ёсць посямейныя спісы па вёсках і засценках, колькасць і якасць зямлі, якой карысталіся гэтыя сем’і, сумы аплаты за зямлю, планы зямельных межаў і інш.
Знайшоў там і засценак Ланкаўшчызна. Акрамя Кржэчкоўскіх у той час там жылі Лукашэвічы, Залескія і  Старповічы. Разам – адзінаццаць двароў. Чатыры сям’і Кржэчкоўскіх (Казіміра і Юзефа сыноў Даніэля, Франца сына Ксавера і Пятра сын Лукаша) арэндавалі 3 валокі зямлі для ворыва і 24 моргі сенажаці ў ваколіцах засценка, г.зн. у кожнага з іх бацькоў (Ксавера, Лукаша і Даніэля) было по валоке ворыўнай зямлі і па 8 моргаў сенажаці. Матэуш (чацвёрты сын Андрэя) у той час жыў у Зайкоўшызне.


Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Папраулю сам сябе.  У 1766 годзе Барысаускае стараства, натуральна, належыла не Радзiвiлам, а Агiнскiм, дакладней Iгнацыю Агiнскаму. Яго бацька Марцiн Мiхал Агiнскi, таксама стараста Барысаускi, з 1730 па 1750 годы быу яшчэ i Ваеводам Вiцебскiм. Хто ведае, можа дзякуючы Агiнскiм нашы Крачкоускiя перабралiся з-пад Вiцебска на Барысаускiя землi?..

I яшчэ адно удакладненне. Чыншавыя рэестры па Барысаўскім старостве захаваліся толькі за 1751, 1753, 1754, 1757, 1758, 1765 і 1766 гг. У 1754 г. у засценку Ланкаўшчызне ніякіх Крачкоўскіх яшчэ не было, але там тады жыў толькі Sciepan Leonow Młynarz y od Koła. За 1755 і 1756 гг. аналагічных рэестраў няма, але ўжо ў 1757 г. у Ланкаўшчызне з'яўляецца Jurko Kraczkowski. У 1758 г. ён там ужо жыве разам з Waśko Łukaszonek. Рэестраў за 1759-1764 гг. таксама няма, але ў 1765 г. у засценку Ланкаўшчызне, акрамя Waśko Łukaszonek і Jurko Kraczkowski, асобным дваром жыве і наш Andrzey Kraczkowski. Усе гэтыя тры сям'і тады ogułem płacą за зямлю 33 тынфы і 1 шостак. На 1766 г. па Ланкаўшчызне - тая ж самая карціна.
Так што атрымлiваецца, што у Ланкаушчызне нашыя продкi не жылi спрадвеку, а перабралiся туды у 1755-1757 гг.  Як раз да гэтага часу Андрэй мог ужо пахрысцiць усiх сваiх чатырох сыноу у iншым касцёле, таму я i не знайшоу звезтак аб гэтым у Барысаускiх метрыках. Тут нават версiю з iншым веравызваннем можна не разглядаць. Застаецца толькi пытанне, чаму не было метрыкi аб пахаваннi Юркi? Але тут зусiм рэальным выглядае варыянт, што Юрка памёр не у Ланкаушчызне, а ва Ухвале, дзе жыу яго магчымы сын Кандрат. Вось так патроху усё разблытваецца

Пожарников

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Кржечковский О.К. служил в 1915 году рядовым в Собственном Его императорского Величества железнодорожном полку.
Обсуждение его фотографии - здесь: http://www.sammler.ru/index.php?showtopic=155914#entry1902260

Может ли кто-нибудь дать о нём более подробные сведения биографического характера?

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Судя по надписи на обороте, это Ф.К. Кржечковский. Мне присылали ещё другие фото: http://forum.vgd.ru/1229/47527/10.htm?a=stdforum_view&o=
Но это не из моих.

lowczy

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 36
Шанощнае Спадарства!
Каму што вядома пра гэрб "Крачкоўскі"?
Мае ён якое дачыненьне да роду Крачкоўскіх?
Ці ёсьць у когосьці апісаньне ці выява?

lowczy

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 36
Вось, знайшоў выяву гэрбу "Крачкоўскі" - у гэрбоўніку Гайла.
Выява ў нэце можна паглядзець тута: гэрб "Крачкоўскі" (Юноша зьмененая)

Yaugen

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 28
Фамiльны сайт пра Крачкоўскiх (Кржэчкоўскiх): http://krach.clan.su

Гiсторыя паходжання фамiлii, радавод, старыя фатаздымкi, дакументы i шмат iншай iнфармацыi для тых, хто цiкавiцца фамiлiяй Крачкоўскi (Кржэчкоўскi).
 

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Шляхетны Юры Крачкоўскі ("Кржечковский"),
с. шл. Флярыяна і Катарыны нар. Казлоўскай
   25 г.
   Зь в. Млёхава, прых. Барысаўскага к.
х Бобр, р.-к. к. 1854.06.27
Рэгіна Пятроўская,
д. шляхетных Юзафата і Брыгіды нар. Дамброўскай
   19 г.
   Зь в. Шырневіч, прых. Бобрскага к.

НГА Беларусі. Ф. 2376, воп. 2, спр. 1, арк. 89.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.