ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Крыдэль-Скрыдлеўскі / Krydeĺ-Skrydliewski / Krydel-Skrydlewski, Krydel-Skrzydlewski / Кридель-Скридлевский, Кридель-Скрыдлевский  (Прочитано 8141 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Павал Апановiч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 5
Дзявочае прозвішча маёй бабулі - Скрыдлеўская Марыя Аляксандраўна, 1930 г.н., нарадзілася ў вёсцы Роспы, раней засценак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павету, цяпер Капыльскі раён, якой на жаль, ужо няма ў жывых. У раздзеле пра Карафа-Корбутаў успамінаецца Якаў Скрыдлеўскі са Слабада-Пырашаўскай воласці. Хацелася даведацца больш пра продкаў маёй бабулі, сябры, ці ёсць у вас якія-неудзь звесткі пра гэты шляхецкі род.
« Последнее редактирование: 01 Сентября 2017, 23:28:26 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Трэба бабушку распытаць, хай распавядзе пра сваіх дзядоў-прадзедаў. І калі і адкуль прыехалі ў Роспы Скрыдлеўскія.

Вядомыя мне Скрыдлеўскія першапачаткова мелі прозьвішча Крыдэль, якое ператварылася ў больш звыклае да гучаньня недзе ў сяр. 19 ст. Былі запісаныя ў менскія мяшчане як Крыдэль-Скрыдлеўскія.

Франц
   |
Якуб/Якаў (каталік)
* 1821
   У 1882 жыў у в. Азерцы (гэта паводле мяшчанскага сьпісу). Паводле аповядаў маёй бабулі мелі хутар пад назваю Ляскі каля Азерцаў.
х Марыя, * 1838, д. Пятра (праваслаўная)
Дзеці:
   Нейкая з дачок была замужам за Корбутам, ён у прымы ў Ляскі.
├─>Іосіф
│     * ур. Чапліцы 1856.01.04, † /1882
├─>Марыя
│    * 1865
├─>Марыя
│    * 1867
├─>Міхаіл
│     * 1872
│     х ……
│     ├─>Н. (мужчына)
│     │    * …, † загінуў у вайну
│     │    х … з Азерцаў (мужычка)
│     └─>Соф’я
│           * …
│           х … з Азерцаў (мужык) [Казючыц (?)]
├─>Стэфан
│     * 1875.07.19
│     Унтэр-афіцэр Менскай жандармскай паліцэйскай управы чыгунак.
│     х Слабада-Пырашаўская, пр. ц. 1904.07.11 Паўліна Беліновіч, * Іванаў Бор 1882.09.17,
│     д. Іосіфа Вікенцьевіча Б. і Ганны Казіміраўны Раеўскай.
│      Яна зь Іванавага Бору.
│     У 1920-я гады жылі недзе каля Рэчыцы (можа ў 1930-я?).
│     Зьбіраліся прыехаць на Іванаў Бор,  зьніклі бязь весткі разам зь дзецьмі.
│     Зьехалі ў Польшчу (??).
│    ├─>Ніна
│    ├─>Георгі (?) "Жоржык"
│    │   Жыў асобна ў Менску, вучыўся (?), арыштаваны ў 1937?.
│    ├─>Міхаіл
│    └─>Марыя
│          * каля 1912
└─>Алімпія
    * 1876
« Последнее редактирование: 01 Сентября 2017, 23:28:49 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Павал Апановiч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 5
Бабулю ужо не распытаеш -яна чатыры гады таму назад як памерла. Памятаю, бабуля расказвала, што яе бацька быу палякам i каталiком, ен памер, калi ей было дзесьцi каля 10 гадоу. Вядомыя вам Скрыдлеускiя хутчэй за усе сваяки маей бабулi. Трэба будзе мне паглядзець у архiве, можа захавалiся справы. Вялiкi дзякуй вам за парады i дапамогу.
« Последнее редактирование: 01 Сентября 2017, 23:29:06 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Акрамя Крыдэль-Скрыдлеўскіх, відавочна, існавалі іншыя Скрыдлеўскія. Да прыведзенага радаводу прывязаць вашу бабулю немагчыма. Калі і ёсьць сваяцтва, дык надта далёка. А можа быць, зусім іншы род. Скрыдлеўскія былі ў Слуцкім павеце.

Зьезьдзіце ў Роспы, можа хто са старых людзей яшчэ жывы, магчыма, нечага можна даведацца.
« Последнее редактирование: 01 Сентября 2017, 23:29:28 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Прадшлюбны вобыск.
с. Слабада Пырашаўская, правасл. ц. 1894.10.16

Селянін Аляксей Андрэевіч Крыдэль,
правасл. спав.,
жыве ў в. Руме, прыхода гэтай царквы.
28 год.
* 1866.10.01.

Сялянка Юзэфа Антонаўна Шчасновіч,
рым.-катал. спав., прыхажанка Вузьдзенскага к.,
жыла дагэтага ва ўрочышчу Абадцу Ігуменскага пав.
20 год.

Абодва непісьменныя.

НГА Беларусі. Ф. 136, воп. 21, спр. 61, арк. 4-4адв.

Пасьведчаньне дадзена з Вузьдзенскага р.-к. к. сялянцы Юзэфе Антонаўне Шчасновіч ... на ўступленьне ў .. шлюб зь сел. Аляксандрам Андрэевічам Скрыдлеўскім ... перашкод ... ня высьветлілася. /.../

НГА Беларусі. Ф. 136, воп. 21, спр. 61, арк. 5-5адв.

=================

Мэтрыка пра шлюб.

Вёскі Рума селянін
Аляксей Андрэевіч Крыдэль,
правасл. спав., 1-м шлюбам, 28 год

х с. Слабада Пырашаўская, правасл. ц. 1894.10.16

Урочышча Абадка сялянка
Юзэфа Антонаўна Шчасновіч,
катал. спав., 1-м шлюбам, [ня бачна на скану старонкі колькі год].

Сьведкі: [па жаніху]: вёскі Рума сяляне: Ігнаці Міхайлавіч Глінскі і Аляксей Станіслававіч Счасновіч; [па нявесьце]: вёскі Абадца дваранін Іван Іосіфавіч Быліна і селянін Вікенці Ігнацьевіч Вішнеўскі.

НГА Беларусі. Ф. 136, воп. 21, спр. 57, арк. 147адв.-148.
« Последнее редактирование: 02 Сентября 2017, 14:41:36 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

mowgli

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 86
  • We be of one blood, ye and I! Rudyard Kipling
4я лист 4 Особая статья к нр 49му Виленских Губернских Ведомостей официальной части 10.12.1838 г стр 139 ... Студенты Дерптского Универ.: Михаил Кридель в Ошмяну, Франц Богатко в Гродн.губ

в эстонском архиве есть 2 дела на Krydel, Michael 1837-1838 EAA.402.2.13681 и EAA.402.2.13682, могу помочь,  но мне нужна помощь в минском.
Левкович, Плавинский, Петкевич, Зарембо, Статкевич, Игнатович, Обухович