ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий  (Прочитано 12007 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #15 : 22 Октября 2017, 13:40:39 »
694-3-13

Сярод скаргаў жыхароў радзівілаўскіх маёнткаў за 1662-1663 г. ёсць скарга сяла Павусьсе. "Сяло Павусьсе, баяры ад Койданава менаваныя" скардзіліся на бесперапынныя цяжары (абавязкі) жаўнерскія і да таго ж іншыя работы. Тэкст складана чытаецца. Так зразумела, што прасілі не адбываць работы, паводле правоў і звычаяў даўніх. Скарга агульная, прозвішч асобна не паказана.

У 1588 г. ў івентары згадваюцца путныя баяры сяла Павусьсе з павіннасцямі,  "згоднымі з павіннасцямі путных баяр сяла Макаўчыцы ". Дадам аднак, што абавязкі путных баяр маглі адбываць у т.л. і шляхціцы.
« Последнее редактирование: 22 Октября 2017, 13:53:15 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Вадим Vadim

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #16 : 14 Апреля 2018, 12:33:09 »
Ханецкий Антон Филиппович

Родился в 1891 г., д. Лукаши Дзержинского р-на Минской обл.; поляк; образование н/начальное; сторож, к-з "Авангард". Проживал: Минская обл., Дзержинский р-н, х. Котлово.

Дополню его сыновьями:

- Ханецкий Василий Антонович (Минск)
- Ханецкий Иван (Janek) Антонович (Москва)

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #17 : 15 Апреля 2018, 00:01:58 »
Так, дзякуй, гэта я ведаю! Траюрадныя браты майго дзеда...
Dic, duc, fac, fer!

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Re: Ханецкі / Chaniecki / Chanecki / Ханецкий, Хонецкий
« Ответ #18 : 19 Декабря 2020, 17:41:18 »
У РС шляхты Мінскага павета 1816 г.:

У засценку Машчонае Койданаўскага графства Ян сын Фёдара Ханецкі, прадстаўляў сказку 1795 г., выдадзеную Мінскім ДДС.

Ханецкія з Павусся шукалі вольнасць у 1830-я гады. НГАБ 694-4-12 частка 6, Арк. 602-608, частка 5- арк.572-572 адв. Называліся "шляхтай і баярамі даўнімі", у якасці продка паказвалі Яна (Ян жа і пратапласта ў вывадзе Мінскага ДДС, дзе называўся падчашым Наваградзкім), паказвалі, што "быў шляхетным, асеў на зямянскіх грунтах у добрах Радзівілаўскіх".

Ян Ханецкі, у розных інвентарах паказаны і як Ханец, Ханькоўскі, Ханька і Хацька, паходзіў з Путчына, як пазначана, пераведзены эканомамі койданаўскімі з чынша на зямянскую службу "у дапамогу да паспалітага рушэння" каля 1665 г., трымаў землі ў розных засценках, у т.л. у Цяўлава, праз шлюб з Марынай Цяўлоўскай, таксама і Коне Белякоўскім. У Коне Белякоўскім Старым у Антонаве ў 1727 г. паказаныя і Томаш з вываду, таксама Зьміцер Ханецкі. Галіна працягвала жыць і ў Цяўлаве на зямянскай службе, у 1738 г. Ханецкія трымалі на коннай службе Зямлю Шаршнёўшчыну ў Цяўлава.
In hoc signo vinces