Паказальнікі ёсьць да самых раньніх кнігаў, яны складаюцца супрацоўнікамі НГА Беларусі, гэта 16 ст.
Ёсьць зрэдчас рэестры, складаныя ў саміх судох, прыклад — Лідзкія суды.
Трэба глядзець усе актавыя кнігі, каб нешта знайсьці. Альбо глядзіце рэестры паточныя, больш сьціслая інфармацыя.
===
Ёсьць гэаграфічны паказальнік:
Спрогис И. Я. Географический указатель выборных документов из актовых книг Виленского центрального архива. Ч. 1. Вильна, 1913.
Іншая назва: "Указатель к актам и документам, хранящимся в Виленском Центральном архиве".
Другі том не друкаваўся, існуе ў машынапісным варыянце. Копія ёсьць і ў НГА Беларусі.