Dictionarium trium linguarum, польска-лацінска-літоўскі слоўнік 1629 года за аўтарствам прафесара Віленскай акадэміі Канстанціна Шырвіда (Konstantinas Širvidas), перакладае: «баярын» як nobilis inferioris - ніжэйшы шляхетны. «Зямянін» - гэта nobilis privatus, то бок, прыватны шляхетны. «Шляхта» - nobilitas.
Ізноў жа, гаворка пра сучасніка, жыўшага ў 17 ст. Адносілася да баяр і зямян таго часу. У 18 ст. баяры і зямяне - часта і сяляне, не ўлічваючы радзівілаўскія манткі (дзе мелі старажытны спадчынны статус з 15-17 ст., а некаторыя і часам паходзілі з павятовай шляхты). Залежала ад канкрэтнага маёнтка і прыналежнасці да яго ўладальнікаў.
AGAD, AR,
dz. V, nr 18014. Fedor Żukowiecki do Krzysztofa Radziwiłła, bez daty dziennej, 1625.
Пратэст Фёдара Жукавецкага, ротмістра казацкай харугвы, застаўнага ўладальніка фальварка Іслач у койданаўскім інвентары: «Не ўпісвай нас, Ваша Княжацкая Міласць, пад баярскім тытулам нам у знявагу». Паводле меркавання ротмістра, прызнанне падраздзялення баярскім прыводзіла да таго, што да яго ставіліся горш, чым да татарскіх харугваў, а менавіта: адводзілі горшыя (ніжэйшыя) месцы ў лагеры і больш аддаленыя прыстаўствы (месцы пастою і забеспячэння).
AGAD1/354/0/5/5235
Лісты харунжага менскага пана Яна Гладкага да князя Крыштафа Радзівіла
1608 г., дзе адказвае на ліст князя Крыштафа да яго ў яго маёнтак Сырмеж пад Мядзелем, каб казаць усім баярам і выбранцам яго брата падчашага Януша з ім, Гладкім, да яго прыбыць, паехаў у Койданаў, дзе тымі зборамі баяр і выбранцаў і займаўся... далучэнне да войска ў Інфлянтах (накіраваць спачатку ў Біржы), а як не будзе патрэбна, шляхту казакоў (гэта значыць конных зямян, узброенных па-казацку) і пяхоту (баяр і выбранцаў) распусціць дадому...пяхота з Койданава, Дзяляціч, Асташына.
Таксама ў кампуце харугва вянгерскай пяхоты ротмістра пяхоты Лавенецкага. Пад Лавенецкім служылі койданаўцы ў пяхоце яшчэ перад 1628 г., як паказана ў Сумарыўшы тракта Койданаўскага 1628 г.