ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Плявака / Pliavaka / Plewako / Плевако  (Прочитано 8795 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Жидович Валерий

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Плявака / Pliavaka / Plewako / Плевако
« : 04 Сентября 2012, 16:06:50 »
Есть ли информация о Плевако, и было ли родовое имение или деревня Плеваки, имеет ли оно отношение к роду?

Плеваки находилось вблизи Кайданово.
« Последнее редактирование: 04 Сентября 2012, 18:14:46 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Плявака / Pliavaka / Plewako / Плевако
« Ответ #1 : 04 Сентября 2012, 18:16:19 »
Сайт "Таварыства роду Плявак": http://plewako.pl/
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Re: Плявака / Pliavaka / Plewako / Плевако
« Ответ #2 : 03 Марта 2020, 12:52:01 »
Продак роду, Павел Плявака, узгаданы ў рэестры падымнага 1667 г., плаціў падымнае з вячыстага маёнтку Асавец і з застаўнага маёнтку Гранічы. У вывадавай справе ўзгаданы ў койданаўскім тракце, у іменні і двары Юркоўшчына (згадваецца ў мк касцёлу, відавочна, зямля, частка нейкага засценка. Яго кроўныя трымалі Асавец з 1653 г. Да 1648 г. і ў наступных інвентарах, 1668 і пазней, трымаў зямлю пад Ельняй над Усой на Карэмдзянцы, разам з Сухадольцам (Сухадольскім), Пуцятай, Калечыцкім (Калечыцам), Навіцкім,  Паўловічам і Лабкоўскім. Койданаўская галіна роду жыла там яшчэ ў 1-й пал. 18 ст., зямля тады стала называцца Канавалавічы, таксама Плявакі.
« Последнее редактирование: 03 Марта 2020, 14:11:39 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Re: Плявака / Pliavaka / Plewako / Плевако
« Ответ #3 : 12 Апреля 2020, 10:21:32 »
Заўважыў нестыкоўкі ў звестках з вываду роду Плявака і іншых дакументах. Мае назіранні:

У вывадзе падаецца выпіс з Менскага гродскага суда аб продажы ў 1606 г. Плявакамі Есьманам маёнтку Малыя Крывічы.

1.  З актавых кніг вядома, што ў 1582 г. Малымі Крывічамі (часткай) валодаў Ежы Прысецкі. Ф.1926-5-1, арк.15

2. Часткай Малых Крывічоў валодалі Кішкі, ад якіх каля 1600 г. іменне перайшло да Буйвідаў.

3. Продак роду Павел Плявака трымаў землі каля Койданава ў Ельні (гл. вышэй) у 17 ст., а таксама двор Юркоўшчына ў тракце Койданаўскім.

4. У інвентарах Койданава 1588 г. у вёску Петрашэвічы запісаны на цяглых валоках сяляне Міхал і Іван Плевачэвічы, у 1620 г. у Петрашэвічах Сава Плевачыч, у 1648 г. людзей з падобным прозвішчам там ужо няма.

Вось і пытанне: ці не маюць Плявакі мясцовае паходжанне, ад сялян кан.16-пач.17 ст. з-пад Койданава...
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Re: Плявака / Pliavaka / Plewako / Плевако
« Ответ #4 : 12 Апреля 2020, 22:51:38 »
Яшчэ дапаўненне наконт Малых Крывічоў, якімі быццам бы ў 16 ст. (памеркаваннях польскіх калегаў і раней за 1528 г.) валодалі Плявакі:

У сяр. XVI ст. (1550-я гг.) уладарамі былі таксама Кішкі, якія перадалі маёнтак у заставу некалькім прадстаўнікам роду Сасінаў-Калечыцкіх (Літоўская Метрыка)
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Re: Плявака / Pliavaka / Plewako / Плевако
« Ответ #5 : 24 Октября 2020, 12:51:40 »
НГАБ ф.694-4-1690

Дакументы якія адносяцца да Койданаўшчыны.

Сустрэўся запіс "...Плявакі зямяніна сваяго..."/ Plewaki ziemianina swojego (кн. Радзівілаў), 1651 г.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Re: Плявака / Pliavaka / Plewako / Плевако
« Ответ #6 : 06 Августа 2024, 18:36:06 »
LVIA F.459-2-1463

Плявакі з фальварку Порплішча шукалі вольнасць у Радзівілаўскай камісіі. У 1836 г. прызнана бяздоказным. Сцьвярджалі, што былі ў графстве Глыбоцкім шляхтай, або зямянамі і выконвалі вайсковую службу на карысць Радзівілаў, у 1812 г. дакументы быццам бы знішчаны. У інвентарах 1761, 1778, 1783 паказаныя з прозвішчам Плюхаўка ці Пліхаўка.
In hoc signo vinces