Глянуўшы ў "Памятную книжку Витебской губернии" на 1912 г. бачам:
Дрысенскі павет.
Вяскова-ўрачэбныя ўчасткі.
4 участак — мяст. Клясьціцы.
Павівальная бабка Агафія Філіпаўна Куксінская.
У той-жа кніжцы згадваюцца ў Гарадоцкім павеце трое Куксінскіх: гарадзкі стараста Гарадка, фэльчар і настаўнік.
Можна памеркаваць, што прадстаўнікі гэтага роду зьвязаны з Гарадком і паветам. Глядзім Кніжку за 1865 год і бачым там Куксінскага гласным гарадзкой думы Гарадка. Значыцца — так і ёсьць. Відавочна — гэтыя Куксінскія былі мяшчанамі ў Гарадку, і яўна, з заўважных родаў.
Трэба разабрацца, ці належаць яны да шляхецкага роду. У Віцебскай губ. Куксінскія мелі вывад у 1806, сваім гэрбам назвалі "Ладу". Дзе ў Віцебскай губ. яны жылі я ня ведаю. У расейскім шляхецтве не зацьверджаны, значыць былі запісаныя ў падатныя станы, зусім ня выключана, што ў мяшчане горада Гарадка.
На мой погляд, у першую чаргу трэба паглядзець родавую справу Куксінскіх па Віцебскай губ. у фондзе Гэрольдыі ў Санкт-Пецярбургу. Найхутчэй, там дакумэнты скончацца на 1830-х гадох, але важна зразумець дзе яны жылі.
Паралельна трэба праглядзець усе віцебскія памятныя кніжкі і скапіраваць адтуль усіх Куксінскіх, потым будзе бачна, як яны кладуцца ў радавод.