Добры дзень.
Шукаю сваякоў і продкаў з прозвішчамі Дуброўскі / Дамброўскі, звязаных з вёскай Лешава.
Ак.Лешава адносілася да Смалянскай рымска-каталіцкай парафіі; насельніцтва было розных саслоўяў і веравызнанняў.
Самая далёкая вядомая мне продка — Пелагея Іванаўна Дуброўская (1909–1980), каталіцкага веравызнання, полька.
Паводле ўспамінаў яе ўнука, які ведаў яе асабіста, бацька Пелагеі валодаў зямлёй, меў нейкі тытул і мог мець да 70 сялян. Пасля ўсталявання савецкай улады ён быў расстраляны. За дзяцей і частку сям'і, якая, верагодна, засталася ў жывых, заступіліся жыхары вёскі.
Паводле сямейнага падання, нейкі мужчына змяніў у прозвішчы Пелагеі адну літару, пасля чаго яна стала запісвацца як Дамброўская. У выніку частка сваякоў захавала прозвішча Дуброўскі, а частка стала насіць прозвішча Дамброўскі.
Пазней Пелагея нейкім чынам апынулася ў вёсцы Добравольск, размешчанай у некалькіх кіламетрах ад аколіцы Лешава. Яна выйшла замуж за Іосіфа Фаміча Кшэсінскага і разам з ім пасялілася ў вёсцы Обальцы Аршанскага павета.
Буду вельмі ўдзячная за любыя звесткі, падказкі і парады наконт далейшага пошуку.
На дадзены момант безпаспяхова прагледжаны наступныя крыніцы:
* РДГА, ф. 1290, воп. 6, спр. 21 — імянная ведамасць рускіх землеўладальнікаў, якія валодалі 200 і больш дзесяцінамі зямлі, 1905 г.
* «Опыт описания Могилёвской губернии», 1884 г.
* Спіс уладальнікаў садоў Магілёўскай губерні, 1911 г.