Вітаю усіх! Маю вялікае жаданне даведацца пра свой радавод і паходжанне прозвішча Крыцкі.
Мой прадзед Крыцкі Люцыян Фёдаравіч(07.01.1882г.н) і ягоны бацька Фёдар Фаміч былі уласнікамі фальварка Камкі (Комки, Яновщина) Віцебскай губерніі Бешанковічскі уезд. Нарадзіуся прадзед (з яго слоу на фальварку Харакова), дзе Федар Фаміч працавау падкаморным вінакураннага завода(Валадковіча).
Дзед напісау на дапросе аб паходжанні так: .... так как вся моя семья дедушка, папа, и т.д.. римско-католического вероисповедания белорусская шляхта.
Патрэбна дапамога як лепш пашукаць лёс маіх продкау на нашай зямлі: Адкуль узяліся? Ад каго - шляхта?
Ну і цікавіць абставіны быту і лёсу усёй шляхетнай суполкі Віцебскага краю. Па суседству жылі некалькі родау: Банькоускі (Баньковский) Чарноу (Чернов), Бароускі (Боровский), і Валадковіч( Володкович) канешне(з іхняй сям'ёй дзед працавау пры саветах, толькі прозвішча было Валадкевіч)
Да сяго...