ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Яскевіч, Яськевіч / Jaskievič, Jaśkievič / Jaskiewicz, Jaśkiewicz / Яскевич, Яськевич  (Прочитано 7739 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

nina_edward

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 51
Шаноўнае спадарства!
Звяртаюся да вас з такой просьбай: ці можа ёсць у каго знаёмыя ці родныя з прозвішчам Яс(ь)кевіч ці Яцкевіч. Гэтаму чалавеку прапануецца тэст Y-ДНК БЯСПЛАТНА, за кошт зацікаўленай асобы.  У попісе войска ВКЛ 1528 г. ёсць прозвішча Есков, і зараз нашчадкі гэтых Есковых хочуць праверыць магчымую сувязь з Есковічамі -- Яскевічамі -- Яцкевічамі. Вельмі павабная прапанова. Акрамя таго, што чалавек дапаможа некаму ў яго генеалагічных пошуках, ён сам атрымае ДАРМОВА шмат інфармацыі пра свой род.
Пошукавыя прозвiшчы: Квасавец, Зяньковiч, Вевель, Шукайла, Скарупа, Крукоўскi, Нямiра, Гось

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Ясько і Яцко — гэта розныя імёны. Адпаведна, і прозьвішчы зусім розныя.

Ясько — Ясь — Іван.
Яцко — Яцэньці — Гіяцынт.

І, канечне, вось гэта выклікае пэўны скэпсіс:
У попісе войска ВКЛ 1528 г. ёсць прозвішча Есков, і зараз нашчадкі гэтых Есковых

Я магу ўнесьці прозьвішча/прозьвішчы ў гэтыя сьпісы: http://www.nobility.by/forum/index.php?topic=2098.0
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

nina_edward

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 51
Цитировать
Ясько і Яцко — гэта розныя імёны. Адпаведна, і прозьвішчы зусім розныя.

Ясько — Ясь — Іван.
Яцко — Яцэньці — Гіяцынт.

І, канечне, вось гэта выклікае пэўны скэпсіс:
Цитата: nina_edward от 25 Август 2013, 23:43:51

    У попісе войска ВКЛ 1528 г. ёсць прозвішча Есков, і зараз нашчадкі гэтых Есковых


Шаноўны Уладзіслаў, дзякуй за тлумачэнне, асабліва наконт Яцко. Я з Вамі абсалютна згодная, але гэта не мая ініцыятыва, гэта -- пажаданне чалавека з Масквы: праверыць магчымую сувязь паміж яе Есковымі і беларускімі Есковічамі. Я адразу выказала меркаванне, што прозвішча Есковіч у беларускай мове будзе асыміляванае і ператворыцца хутчэй за ўсё ў Яскевіча. Ну, а Яцкевіч -- гэта ужо  варыянт "на ўсякі выпадак". Тэст яна аплаціла і ужо прыслала мне 2 наборы з просьбай знайсці Яскевіча(-аў). Нехта з яе Есковых (здаецца, у 17-м ст. ці нешта так) пісаўся ліцвінам.
І нават  больш таго: я знайшла праз телефонны даведнік аднаго Есковіча (беларуса, з Гродна),  і ён сказаў, што яго прозвішча запісанае  няправільна: дзед быў Яс(ь)кевіч, але яго запісалі Есковічам (рускамоўны, вядома, быў пісар). Таму я не выключаю, што такія перамяшчэнні ці ў адзін, ці ў другі бок магчымыя. Пісалі ж часцей са слыху.
« Последнее редактирование: 26 Августа 2013, 20:19:42 от nina_edward »
Пошукавыя прозвiшчы: Квасавец, Зяньковiч, Вевель, Шукайла, Скарупа, Крукоўскi, Нямiра, Гось

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Нехта з яе Есковых (здаецца, у 17-м ст. ці нешта так) пісаўся ліцвінам.

Былі такія катэгорыі дзяцей баярскіх у Вял. Кн. Маскоўскім "литва дворовая". Няма нічога дзіўнага, што такія Яськовы могуць паходзіць зь Беларусі. Але паміж запісам у ВКМ двароваю літвою і Попісам 1528 нямала часу, пагэтаму я з сумненьнямі стаўлюся да такіх заяваў.

====

Шляхцічы Яскевічы ў мяне зафіксаваны ў Віленскай губ., Яськевічы — ў Віцебскай губ. Ніякай іншай інфармацыі ў мяне няма.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

nina_edward

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 51
Дзякуй, Уладзіслаў! Лінія яе (ці, можа,  нейкіх іншых) Есковых таксама ўзыходзіць да Віленскай губ.
Зараз засталося толькі знайсьці ахвотных пратэставацца. Не такая гэта і лёгкая справа угаварыць на гэта людзей, далёкіх ад генеалогіі.
Пошукавыя прозвiшчы: Квасавец, Зяньковiч, Вевель, Шукайла, Скарупа, Крукоўскi, Нямiра, Гось