I на адыходак, наконт «крытычнага пошуку».
Я як раз крытычна падыходжу да ГБШ, на якi тут некаторыя моляцца, як на Бiблiю.
Акрамя неправiльных гадоу нараджэння (рознiца з метрыкамi па 10 гадоу, цi наогул iх адсутнасць), там пра маю ветку Змачынскiх запiсана:
«Пачынаючы з 1855 году да роду З., празнаннага у 1830 далучалiся З., якiя на той момант пражывалi у Слуцкiм, Iгуменскiм i Мiнскiм паветах…
У сапрауднасцi усе яны паходзiлi з зямян Мiнскага павета i могуць быць атаясамлены з людзьмi, показаннымi у асноунай ветке»
Далей пералiчваюцца тры пакаленнi маей радавой лiнii, пачынаючы с Данiэля
I тут у мяне узнiкае галоунае пытанне: Чаму толькi з Данiэля?
Чаму у ГБШ няма усiх маiх астатнiх продкау раней да Данiэля, а у вывадзе 1804 i на сайце Анiшчанкi яны усе есць, болей таго, яшчэ i разам з гадамi нараджэння?
Чаму тады ва усiх метрыках Вузденскага касцела рознымi ксендзамi усе мае продкi Змачынскiя канкрэтна запiсаны шляхтай?
Падрабязны ход пошуку маей веткi Змачынскiх са скрынамi знойдзенных дакументау выкладваю на сайце VGD у Слабада-Пырашэускай воласцi таму, што мае Змачынскiя жылi у весцы Касцюкi.
Каму з Змачынскiх цiкава, калi ласка запрашаю.