ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Францкевіч / Franckievič / Frąckiewicz / Францкевич, Фронцкевич  (Прочитано 34737 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Яков

  • Гость
Уважаемый Viarowkin-Sheliuta Wladzisla ,
У вас нету информации по двор. роду Францкевич ( особенно интересует их герб ) ? Знаю лишь , что Магдалена Францкевич вышла замуж за моего предка Ивана Игнатовича( конец 18 века- 19 век ) . И сколько было в Белоруссии двор. родов с фамилией Францкевич ? Радзімінскі- Францкевіч, Сураж- Францкевіч и Францкевіч - это родственные роды ?Большое спасибо .

С наилучшими пожеланиями ,
Яков ( modern@hot.ee )

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Яков напісаў:

> Радзімінскі- Францкевіч, Сураж- Францкевіч и
> Францкевіч - это родственные роды ?

Францкевічы-Радзімінскія і Суражы-Францкевічы — гэта розныя роды.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

ФРАНЦКЕВИЧ

  • Гость
наши родные проживали возле гОРША .  подробностей не знаю!!!

Domovik

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Моя фамилия Францкевич
мой род проживал в районе Несвижа и Слуцка,


Кто сто может сказать по этому?

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
1835: засьценкі Думічы, Сейлавічы, горад Слуцак, у маёнтку Боркі (Слуцкі пав.). Род вывадзіўся пад гэрбам «Бродзіч». Справы ў НГА Беларусі.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Andrus

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Добры вечар.
Мая бабча па бацькiнай лiнii памерла 2 месяцы таму. Яе прозьвiща да шлюбу - Францкевiч Вольга Лявонауна (1925 г.н.) .
Родам яна зь вескi Сапалава Магiлеускай губернii.
За тыдзень да сьмерцi яна распавяла мне, свайму унуку, пра свой род, сказала што жылi вельмi добра, мелi шмат зямлi, "жылi багата".
Яе бацька, мой прадзед, Францкевiч Лявон Мацьвеевiч быу лясьнiчым, прабабча Францкевiч Марыя Васiльеуна ( да шлюбу Безвадзiцкая) даглядала за дзецьмi( iх было чацьвера) .
У 1937 прадзеда расстралялi як ворага народу у Магiлеве, куды ен зьбег яшчэ у 20 гадах, пасьля таго як пачалося "раскулачваньне".
Бабча увесь час скрывала гiстарычную прауду, i толькi перад сьмерцю мы даведалiся i пра расстрэл ( яна казала - загiнуу на вайне), i пра тое, кiм сапрауды быу прадзед.
У мяне вось такое пытаньне:
Што гэта за род такi  - Францкевiчы з Магiлеушчыны i дзе я магу больш даведацца пра род свайго прадзеда ?

Вялiкi дзякуй за адказ,
Андрусь Сiдзько

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Шляхта Ошмянского повета

1) Францкевичи иначе Фронцкевичи герба «Ślepowron» зафиксированы в ОП с 1591 г. (Дахнова), позднее (в 19-м веке) владели землями в Гольшанской, Граужишской, Гудогайской, Деревненской, Сольской парафиях)

2) Францкевичи-Радзиминьские герба «Brodzicz» зафиксированы в ОП с 1670-х гг.

Только в ОП в 1600-1900 гг. известно около сотни персон с фамилией Францкевич

Ирa

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Мой дедушка - Францкевич Рафаил Игнатьевич (конец 18 века- 19 век) проживал в Крупском районе. На деревенском кладбище есть несколько могил очень старых с каменным крестом и с такой же фамилией. Бабушка говорила , что это дедушкины братья, только родные или нет - не знаю.

gravera

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 53
    • Старые памятники в Слуцке
Моя фамилия Францкевич
мой род проживал в районе Несвижа и Слуцка,


Кто сто может сказать по этому?

В Слуцке есть могилы:
Aniela z Uzlonskich Frąckiewich (Аниела Францкевич c рода Узлонских), умерла 26 ноября 1882, жила 73 года
и (не смогла прочитать точно) .. z Bachlyslonych? Frąckiewich, умерла в 1879, жила 83 года. Надеюсь, эта информация Вам пригодится :) Если это Ваши родственники - сообщите ;)
« Последнее редактирование: 03 Июля 2016, 13:19:08 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Старые памятники в Слуцке https://vk.com/oldpomnik

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
З Энцыклапедыі ВКЛ:

Францкевічы-Радзімінскія (Радзімінскія), шляхецкі род герба «Бродзіц». Паходзілі з Мазовіі, дзе мелі прозвішча Радзімінскія, ад імя Францішка (Францка) Радзімінскага, падкаморыя полацкага ў 16 ст., утварылася прозвішча Францкевічы. Найб. вядомыя:

Ежы (?—пасля 1629), сын Міхала. Лідскі войскі, суддзя земскі, з 1629 маршалак, каралеўскі сакратар; маршалак Трыбунала ВКЛ у 1628. Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29.

Мікалай (каля 1585—каля 1630), сын Міхала. Харужы надворны ВКЛ у 1611—13, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1620; стараста мсціслаўскі з 1613, васілішскі, радамльскі. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—82.

Мацей Міхал (7—24.8.1654), харужы новагародскі з 1636, стараста мазырскі з 1651, пісар польны ВКЛ з 1653.

Казімір (?—23.8.1694), сын Міхала. Падчашы менскі, лідскі падкаморы з 1674, войскі з 1687, стараста з 1679, падскарбі надворны ВКЛ з 1689; маршалак Трыбунала ВКЛ у 1682, 1688, 1693; стараста крэўскі. Заснаваў кляштар кармелітаў у Жалудку, базыльянскі манастыр ва Ушачах.

Стафан (?—каля 1712), сын Яна. Харужы новагародскі ў 1654, каралеўскі дваранін, стараста слонімскі. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, у бітве з укр. казакамі пад Зборавым у 1649, у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Вызначыўся ў Хацінскай бітве 1673, у Венскай кампаніі 1683. Шмат разоў у 1648—1712 выбіраўся паслом на соймы, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі.

Міхал Гедэон (?—16.6.1712), сын Стафана. Стараста слонімскі з 1693, харужы надворны ВКЛ з 1695.

Казімір Юзаф (28.10.1680, Полацкае ваяв.—27.3.1728), член ордэна езуітаў з 1698, рэктар езуіцкіх калегіумаў у Оршы ў 1720—27 іМенску ў 1727—28.

Міхал Юзаф (1730, г. Вількамір—27.12.1780), член ордэна піяраў з 1746, рэктар піярскіх калегіумаў у Шчучыне і Вільні. З 1775 узначальваў Літ. правінцыю піяраў. Значна развіў школьную справу піяраў пасля скасавання ордэна езуітаў і іх навучальных устаноў.

© Валерый Пазднякоў, 2006
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Гл. вышэй пра род Францкевічаў-Радзімінскіх.

А цяпер што цікавае:

1. У рэестрах падымнага прыгадваецца старостам Слонімскі Стэфан Францкевіч Радзімінскі з маёнтка Несутычы ў Наваградзкім павеце;

2. У 1651 г. Ян Францкевіч Радзімінскі пісаў да п. Кішкі з маёнтка Несутычы.

3. У перапісу войска ВКЛ 1567 г. 2 коннікаў ставіў Міхал Францкевіч з Несутыч у павеце Наваградзкім;

4.
Каля 1530 г. Андрэй Неміровіч, ваявода Кіеўскі, надае каля Ўселюба свайму служэбніку Фронцьке Каспіровічу двор Несутычы. Наданне пасля падцьвярджае Жыгімонт І.  У 1535 г. дадаткова Андрэй Неміровіч дае Фронцьке 3 сялян у тых жа Несутычах з умовай коннай службы.

Пытанне, якое тады ў іх мазавецкае паходжанне, і які там быў полацкі падкаморы Радзімінскі ў 16 ст., калі, відавочна, Францкевічы Радзімінскія паходзяць ад Фронцкі, служэбніка Андрэя Неміровіча, ваяводы Кіеўскага?🙂
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068

3. У перапісу войска ВКЛ 1567 г. 2 коннікаў ставіў Міхал Францкевіч з Несутыч у павеце Наваградзкім;


Гэты Міхал Францковіч з Несутыч пазней сапраўды стал полацкім падкаморыем. Падчас попісу 1567 г. акрамя 2 коннікаў яшчэ ставіў 4 коннікаў і замест сябе Станіслава Траску, а сам служыў Мікалаю Радзівілу Рудому (відавочна, дзякуючы пратэкцыі якога і атрымаў пазней пасаду). У артыкуле ж блытаніна з "Францькам Радзімінскім, падкаморыем полацкім".

Такім чынам пад сумневам застаецца пакуль толькі мазавецкае паходжанне Францкевічаў-Радзімінскіх. Калі толькі Фронцька Каспяровіч з Несутыч сапраўды не з'яўляўся мазурам..
« Последнее редактирование: 23 Августа 2021, 11:06:48 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
 Згодна з Нясецкім, Францкевічы паходзяць ад Радзімінскіх Бродзічаў з Мазавецкага ваяводства. Пратапластай, Каспер Радзімінскі, быццам бы прыехаў з Чэрскай зямлі, быў падваяводам полацкім, меў значныя наданні ад караля, а яго сын Францішак быў і каралеўскім палкоўнікам.

Трэба паглядзець Метрыку Літоўскую, у якой, як згадана ў іншых крыніцах, ёсць актыкацыя канфірмацыйнага прывілея Жыгімонта І Фронцьке Каспяровічу надання Нясутычы ад Андрэя Неміровіча, што там напісана.

Здаецца, сумнеўныя інфармацыя пра трыманне Касперам урада падваяводы полацкага. Трэба ўдакладніць, але, калі не памылка, урад падваяводы з'явіўся на землях ВКЛ на пачатку XVII ст., Каспер жыў у канцы XV- пач.XVI ст.
« Последнее редактирование: 23 Августа 2021, 15:16:10 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Не адпавядае рэчаіснасці і інфармацыя Нясецкага аб шлюбу Міхала Францкевіча, падкаморыя полацкага і Ганны Сапегі, роднай сястры Льва Сапегі - тая была за Янам Неміровічам.
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Беларускія Францкевічы ад Радзімінскех не паходзяць, гэта дакладна (і вядома), але гэтую гісторыю прыдумалі яны самі даўно.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.