ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Таран / Taran  (Прочитано 6138 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1062
Таран / Taran
« : 19 Октября 2018, 20:55:26 »
1. Тараны з Мсціслаўскага ваяводства 16-17 ст.

На пач. 17 ст. N. Таран, падкаморы мсціслаўскі.

У 1605 г. працэс аб маентку Мікшына паміж кн. Самуэлем Друцкім-Горскім і войскім мсціслаўскім Андрэем Таранам. У 1615 г. згадваецца харунжы мсціслаўскі Андрэй Таран.

Падобна на тое, што іх продкам мог быць Таран Германавіч, баярын замку мсціслаўскага ў 1528 г., ставіў у войска 2 коней. Згадваецца і ў 1543 г.

Зацікаўлены ў звестках.


2. Тараны з Менскага павету 18-19 ст.
У канцы 18- 19 ст. менаваліся часам таксама Таранкевіч і Таранковіч.

Таранковіч Адам Марцінавіч падаваў дваранскі сьпіс з Таўкачоўшчыны, прадставляў рэвізскія сказкі 1795 г., выдадзеныя яму з Мінскай дваранскай дэпутацыі у 1816 г.;

Дваранскі сьпіс 1816 г. у засценке Будаеўшчыне (таксама там жылі Каржанеўскія ці Карачуны з Дабрынёва):

Ян сын Мікалая Таранкевіч, яго сын Кандрат і браты Тодар і Томаш. Прадаставіў на дваранства наступныя паперы:

Пасьведчанне аб шляхецкіх рэвізскіх сказках 1795 і 1811 гг., пасьведчанне ад памешчыцы Гардлінскай, прывілей ад караля Аўгуста на ўрад стольніка 1729 г. Подпіс уласны.

З гэтых дакументаў самы сумнеўны, вядома, прывілей. Сказкі 1795 і 1811 г. таксама, але яны ўсё ж маглі існаваць (гл. ніжэй), пасьведчанне ад Гардлінскай (ці Гардлінскага трэба, дрэнна напісана)- адзіны, здаецца, несумнеўны дакумент (з невядомым, толькі, зьместам). Тадэуш Гардлінскі, шамбелян ЯКМ і ротмістр Старадубскі арандаваў у Радзівілаў і Чапскіх шмат весак і засценкаў у Койданаўскім графстве на момант рэвізіі 1795 г.

А вось метрыка хросту Яна Мікалаевіча:

1777 г. хр. Ян, сын Мікалая і Магдалены Таранаў з Дабрынёва. Кумы Лявон Перапеча, Марыяна Бірылава, Міхал Пекарэвіч, JP Марыяна Вернікоўская.

Жонка Мікалая Магдалена нар. Карачун. Шлюб 1776 г. У РС 1795 г. Дабрынева Мікалая і яго сына Яна ў Дабрынева няма.

У мк станькаўскай парафіі 18 ст. у Дабрынёва хроснымі ў Таранаў былі Шымкевічы, Калечыцы, Клімовічы, Юшкевічы, Кузьміцкія (JP), Шабалінскія,  Чуеўскія (JP у адзінкавым выпадку сустракаецца),  Каспяровічы. Доўнары, Камароўскія, Пяткевічы. Бралі шлюбы з Карачунамі, Клімовічамі, Калечыцамі. Мой продак Кандрат сын Дыянісія быў жанаты на Ганне, дачцэ Іахіма і Агаты з Клімовічаў Таранаў.  і У пачатку 19 ст. бралі шлюбы з Каспяровічамі, Макавецкімі, Зубовічамі, Пекарскімі.

У інвентары 1795 г. пад валокамі дабрынеўскімі запісаны Філіп Таран з Гарахавішча, арандатар дабрынеўскі (aredarz dobryniowski). У РС 1795 г. ен запісаны як Таранкевіч у Гарохавішчы. Яго дачка Анастасія выйшла за іншага майго продка Базыля Карачуна ці Каржанеўскага. У 1760 г. Філіп Таран згадваеца як хросны ў Марыяны дачцы Андрэя Доўнара з Дабрынева.

У ранейшых інвентарах Койданаўскага графства не згадваюцца.


Асобна ўзгадаю менскіх Таранкевічаў, верагодна, мяшчанскага паходжання. Шляхетны пан Ігнацій Таранкевіч у 1760-х гг. быў райцам менскай магдэбургіі, у 1770-х гг.- бурмістр менскі. Ягоны сваяк- славетны пан Антоні Таранкевіч.
« Последнее редактирование: 19 Октября 2018, 22:52:25 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1062
Re: Таран / Taran
« Ответ #1 : 14 Ноября 2018, 20:47:20 »
Як вышэй напісаў, з Таранамі маю, відавочна, двайное сваяцтва - з Таранаў паходзіла Анастасія Карачун ці Каржанеўская - жонка Базыля з 1797 г.

А з яшчэ аднім сваяцтвам атрымоўваецца нейкая галаваломка:

У РС 1795 г. жонкай майго продка Кандрата Калечыца пазначана Ганна дачка Іахіма.
У 1753 г. Іахім удавец без пазначанага прозвішча ўзяў шлюб з Агатай Клімовіч.
15.09. 1759 г. ёсць запіс аб хросце Ганны, дачкі Іахіма і Агаты Таранаў з Дабрынёва. Хросная- Улляна Клімовічаўна. У гэтам жа годзе Улляна выйшла за Банькоўскага, але ў 1772 г. як Клімовічаўна- хросная ў Барбары, дачкі Кандрата і Ганны Калечыцаў.
У 1762 г. хрост Марыяны, дачкі  Іахіма і Агаты Таранаў.
У 1778 г. Кандрат- хросны ў Яна сына Стэфана Тарана.
У 1796 г. Кандрат- сьведка пры шлюбе свайго сына Себасцьяна разам са Стэфанам Таранам.

У мк данілавіцкай царквы ў НГАБ знойдзен шлюб 23.01.1771 г. Кандрата Калечыца і Ганны...Шышкаўны Маладыя з Дабрынёва. Сам Кандрат- 1754 г.н. У 1786 г. там жа ёсць запіс хросту Марыны бацькоў Кандрата Калечыца і Ганны ізноў Шышкаўны. Хросные Захарэвіч з Тэкляй Тараноўнай.

І як глядзець на такія супадзенні? :) У Дабрынёва жылі Иахим з Агатай Тараны, у якіх была дачка Ганна. Іншай Ганны Іахімаўны не сустрэлася. Шышкі сустракаюцца  ў Данілавічах у 1770-1780-я гг. У Дабрынёва- Шышак не сустракаецца. На пачатку 19 ст. трэба паглядзець, бачыў Шышкаўцоў дакладна, Шышак не памятаю..Акрамя таго, JP Лаўрэнты Шышка- хросны Камароўскага станькаўскай парафіі ў 1758 г. Але Іахіма Шышкі не сустракаецца. І яшчэ: ці магла выйсці замуж Таранаўна ў 11 гадоў (09.1759-01.1771)? Можа і сапраўды, Ганна была дачка нейкага Іахіма Шышкі, а суседзкія сувязі з Таранамі і факт нараджэння Ганны Іахімаўны Таранаўны- гэта супадзенне..

Можна дадаць яшчэ, што ў актах менскага магістрату хапае Таранкевічаў і Шышкаў, некаторыя прадстаўнікі гэтых родаў займалі розныя пасады ў магдэбургіі.

Дадам некаторую інфармацыю па Шышкам у адпаведнай тэме.
« Последнее редактирование: 14 Ноября 2018, 21:07:51 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1062
Re: Таран / Taran
« Ответ #2 : 07 Ноября 2020, 18:37:23 »
З метрычных кнігаў Возерскай уніяцкай царквы:

1815 г. ахрышчаны Андрэй-Нікадэм, сын Яна (сына Мікалая і Магдалены з Карачуноў) Таранкевічаў, з засценку Бабкі, хроснымі былі Францішак Верыга і Вікторыя Гардлінская.

Вікторыя Гардлінская - жонка Тадэвуша Іванавіча Гардлінскага, шамбеляна ЯКМ і ротмістра Старадубскага, арандатара часткі Койданаўскага графства, які жыў у фальварку Шыкутовічы.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1062
Re: Таран / Taran
« Ответ #3 : 06 Марта 2024, 01:43:49 »
З мк кніг станькаўскай ц. 136-13-1295,

памёр 15.11.1812 г. 30 гадоў Людвіг Таран з засц. Гарохавішча, дваюрадны брат продка Фёдара Карачуна (Каржанеўскага), сына Базыля і Анастасіі з Таранаў.

15.11.1812 г. - дата бітвы пад Койданава, дзе ў саставе корпуса генерала Касецкага быў рэкруцкі 22 полк пяхоты Станіслава Чапскага, у які набіраліся жыхары наваколля Станькава. У выніку корпус страціў больш за 1000 чалавек забітымі, каля 3000 палоннымі. Меркавана, Людвіг- адна з ахвяраў..
In hoc signo vinces