ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Харытановіч / Charytanovič / Charytonowicz / Харитонович, Хаританович  (Прочитано 5851 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Цікавяць звесткі а родах з гэтым прозвішчам. Мне вядомыя толькі Харытановічы, адна галіна якіх стала Абрынскімі. Іх продак- Іван Сенькавіч Харытановіч, гаспадарскі дваранін і харунжы навагародскі, быў у шлюбе з Маскевічаўнай. Заставіў трох сыноў. З іх вядомы толькі Андрэй, падкаморы навагародскі, пісар земскі ВКЛ, пасол на Люблінскі Сойм 1569 г., у шлюбе з Масальскай. Ягоныя нашчадкі зваліся Абрынскімі. Астатнія два сыны- Ян і Сымон, нашчадкі невядомыя.

З шляхецкіх РС 1816 г. у мяне пазначаны Харытановічы ў Слуцкім пав., доказаў не паказана, проста як шляхта, "не принадлежащая к крестьянству".


Харытановічы станькаўскай парафіі Менскага павету. З мк 18 ст.:

1759 г. шлюб- Стэфан Камароўскі і Кацярына Харытановіч з Мігдалавіч - мае продкі.

Выпіскі:

Шлюб Стэфан Харытановіч і Ганна Барысевіч.

1756 г. Геранім, сын Юстыны Харытановічаўны. Кумы JP Аляксандр Лукашэвіч, JP Крыстына Наркевічаўна.

1763 г. Кумы ў Харытановічаў Расцішэўскі і Жывіца.

З МК Койданаўскага касцелу 18 ст.:

1723 г. шлюб Кандрат Харытановіч і Гелена Раманоўская

1745 г. шлюб Ян Харытановіч і Петрунэля Біленкевічаўна.


« Последнее редактирование: 21 Октября 2018, 20:01:01 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Першая згадка а Харытановічах у Койданаўскім графстве- 1620 г. Верагодна, прыезджыя ў пач. 17 ст. Бачна, што ў 17 ст.  мелі ўплывовае становішча ў горадзе:

1620 г. Васіль Харытановіч, войт койданаўскі, на вольнай ад падаткаў зямлі.

У 1648 г. Ян Харытановіч трымае, акрамя іншых грунтаў і пляцаў, 1 валоку гарадскую за лістам князя Яго Міласці (Януша Радзівіла).

1669 год Ян Харытановіч, войт койданаўскі, на вольнай ад падаткаў зямлі.
In hoc signo vinces