ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Ратомскі / Ratomski / Ратомский  (Прочитано 5743 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 952
Ратомскі / Ratomski / Ратомский
« : 16 Декабрь 2018, 18:43:13 »
Ратомскія- шляхецкі род з Менскага павету. У т.л. сярод маіх продкаў праз Мазуркевічаў.  Генеялогія роду ў 16 ст. падрабязна разглядаецца Ф.В.Чарняўскім у Выпуску IV "Ураднікаў Менскага ваяводства".

Некаторыя асноўныя звесткі:

У ваколіцах Менска жылі яшчэ ў 15 ст. Першапачатковае прозвішча- Вінк. Асноўны маёнтак- Ратам'е (Ратамка). У 15-16 ст. служылі кн. Слуцкім, ад якіх у кан. 15-пач. 16 ст. мелі таксама землі каля Ўзды і Койданава. З цягам часу большая частка земляў перайшла ў валоданне Кавячынскіх і склала аснову Кухціцкага маёнтку. Продак служыў князю Міхалу Аляксандравічу Алелькавічу-Слуцкаму, які памер каля 1481 г.

У сярэдзіне 16 ст. пакінулі службу ў кн. Слуцкіх і перайшлі да Радзівілаў.

Найбольш вядомыя асобы:

Яцка (Якуб) Ратомскі, гараднічы менскі ў 1507-1511 гг., Дыпламат, удзельнічаў у пасольстве да менглі-Гірэя ў Крымскую Арду ў 1510 г. Жонка- дачка намесніка мазырскага Якуба Івашэнцавіча. Яго сын Канстанцін дзяржаўца асцёрскі, жонка- Барбара Васільеўна кн. Саламярэцкая, дачка Васіля Іванавіча Саламярэцкага і Чартарыскай.

Сын Канстанціна- Лаўрын, каралеўскі ротмістр, дзяржаўца (староста) асцёрскі, у першым шлюбе жонка- Зофея Тышкевіч, дачка Юрыя Тышкевіча, ваяводы берасцейскага, графа на Лагойску і Бярдычаве, заставілі нашчадкаў. У другім і трэцім шлюбах- жонкі- сёстры кн. Друцкія-Горскія. нашчадкі таксама ў трэцім шлюбе.

Міхал, сын Лаўрына і Тышкевічаўны Ратомскі, стараста асцёрскі, пасол на вальны сойм 1600 г., удзельнічаў у паходах Лжэдзьмітрыя.


Таксама Ратомскія жылі ў Аршанскім павеце. У 18 ст. з гэтага роду Тэкля Касцюшка, маці Тадэуша Касцюшка, таксама Тэрэза Прушынская- жонка Ежыга-Антонія Прушынскага, першага ўладальніка Лошыцы з роду Прушынскіх.
« Последнее редактирование: 16 Декабрь 2018, 18:57:49 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 952
Re: Ратомскі / Ratomski / Ратомский
« Ответ #1 : 03 Октябрь 2019, 12:04:05 »
У актах Менскага гродскага суда ёсць тэстамент прадзеда Тадэвуша Касцюшкі- Станіслава Ратомскага, стольніка аршанскага, у якім ён названы "з Ратам'я Ратомскім", што пацвярджае сувязь аршанскіх Ратомскіх з родам з Менскага павету.

Адна з Ратомскіх на пачатку 18 ст. была замужам за прадстаўніком роду дэ Бамон Шандрон.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 952
Re: Ратомскі / Ratomski / Ратомский
« Ответ #2 : 31 Июль 2020, 18:50:16 »
У 1686 г. у мк Койданаўскага кальвінскага збору згадваецца жонка Ежыга Кастравіцкага, чашніка рэчыцкага- Іаганна з Вінкаў. Ратомскія часам пісаліся і проста Вінкамі, і Вінк-Ратомскімі. У Навасёлках, дзе большасць зямель у 1673 г. выкупілі Кастравіцкія, у 17 ст. жыў і Самуэль Ратомскі- праз шлюб з Ганнай Аўсядоўскай.
« Последнее редактирование: 31 Июль 2020, 22:14:12 от Калечыц »
In hoc signo vinces