ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Паведамленьні са старога форуму. 2002.06-2002.12.  (Прочитано 10889 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Гость
2002-06-26 16:47:42' 'Яўген зь Вільні','Дзе знайсьці інфармацыю?','licvin@takas.lt';
Парайце, калі ласка, дзе я магу знайсьці інфармацыю пра сваіх продкаў?
Яны - шляхтічы з Чарнігаўшчыны, сяло (маёнтак) Краскоўскае Рэпкінскага павету.
Прозвішча - Юскевіч-Краскоўскія. Прадзед быў афіцэрам расейскага войска ды нібыта "столбовой дворянин\"';

2002-06-27 00:22:14' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Юскевіч-Краскоўскі','v-sh@nobility.by';
Прозьвішча надзвычай падобна на беларускае, аднак я яго ўзгадаць не магу.
Відаць, што асноўнае прозьвішча - гэта Краскоўскі, а Юскевіч - прыдомак (гл. адпаведны артыкул у "Шляхецкай энцыкляпедыі\" на гэтым сайце).
Нейкія Краскоўскія мелі вывад у Магілёўскім дваранскім дэпутацкім сходзе ў 1800, аднак у расейскім дваранстве зацьверджаны не былі.
Таксама Краскоўскія мелі вывад у Горадне, зацьверджаны з унясеньнем да 3 часткі Радаводнай кнігі (гл. адпаведны артыкул).
Згадкі пра нейкіх краскоўскіх ёсьць у Slownik geograficzny Krplestwa Polskiego i innych krajow slowianskich: Том 3, стар. 167; Т. 12, стар. 912; Т. 15 частка 2, стар. 299.
Быць можа, яны былі зацьверджаныя у расейскім дваранстве па Чарнігаўскай губерні (але здаецца іх тамака няма), то паглядзіце гэтыя кнігі:
Милорадович Г.А. граф. Родословная книга Черниговского дворянства. Т. 1 и 2. СПб., 1901.
Карысьць можа прынесьці прагляд сьпісаў земляўласьнікаў, бібліяграфіі па гэтай губерні я ня ведаю, паглядзіце ў бібліятэцы на "Список землевладельцев\".

2002-06-27 12:45:02', 'Яўген зь Вільні','Re: Юскевіч-Краскоўскі','licvin@takas.lt';
Вялікі дзякуй, спадар Ўладзіслаў!
Наконт зацьверджаньня - дык думаю, што яно было, таму што бабуля-нябожчыца неаднаразова казала "мы не жалованые, мы - столбовые дворяне!\"
Літаратуру, што параілі, паспрабую знайсці.';

2002-06-27 22:29:03' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Юскевіч- Краскоўскі','v-sh@nobility.by';
Увогуле, мы тут усе паны :)).
Лепш зьвяртацца адзін да аднога "пан\", мне гэткі больш падабаецца, і больш звыклы.';

2002-06-28 11:26:58' 'Яўген зь Вільні','Re: Юскевіч-Краскоўскі','licvin@takas.lt';
Шаноўны пан Ўладзіслаў, я пра гэта думаў, але "спадар\" таксама добры зварот (як мне здаецца). У Вільне з чатырох загаданых вамі кніг ёсьць дзьве. Няма 12 тома "S?ownik geograficzny Kr?lestwa Polskiego\"  ды, на жаль, Міларадовіча. Як толькі будзе час, пабягу ў бібліятэку.';

2002-07-15 21:52:04' 'Яўген зь Вільні','Юскевіч-Краскоўскія - мае продкі','licvin@takas.lt';
Пакуль што не дабраўся да адпаведнай літаратуры. Але ўчора давялося паразмаўляць з шаноўным панам Анатолям Грыцкевічам (дарэчы, ужо год, як мы асабіста знаёмыя). Дык вось, пакуль што магчымыя тры варыянта, адкуль пайшлі мае продкі-шляхтічы.
1. З "рускай шляхты\" Вялікага Княства Літоўскага (найбольш верагодна).
2. З Польшчы (а вось гэта найменш верагодна).
3. Ад шляхетнага казацкага роду, якому пасьля прыяднаньня Украіны расейскі цар надаў "дваранства\".
Дык будзем шукаць! (дарэчы, нічога, што я тут пра ўсё гэта пішу? думаю, каму-небудзь будзе цікава прасачыць, як можна знайсьці зьвесткі пра сваіх продкаў)';

2002-07-18 00:57:06' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Юскевічы-Краскоўскія','v-sh@nobility.by';
Увогуле, у бліжэйшыя дні я еду ў Пецярбург, буду працаваць з фондам Гэрольдыі. Як там ёсьць справа названага роду, дык выпішу нумары справаў.';

2002-07-18 00:59:24' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Юскевіч-Краскоўскія - мае продкі','v-sh@nobility.by';
'Зусім нічога, што пішаш :). Вось толькі было-б лепш, каб усё, што мае больш шырокае, больш агульнае, гучаньне, было напісана ў форуме пра генеалягічныя пошукі, бо ня кожны пойдзе глядзець што тамака напісана пра "Ю\". А карысьць для іншых можа быць.';



'У Расейскім дзіржаўным Гістарычным архіве, у фондзе Сената па Дэпартаменту Гэрольдыі ёсьць справы Юскевічаў-Краскоўскіх.
Фонд 1343, вопіс 34, справа 1008 (па Кіеўскай губ., справа разглядалася ў 1870);
справа 1009 (па Чарнігаўскай губ., 1854);
справа 1010 (па Чарнігаўскай губ., 1861);
справа 1011 (па Чарнігаўскай губ., 1874).
Ёсьць яшчэ проста Юскевічы па Палтаўскай (спр. 1003, 1864), Харкаўскай (спр. 1004, 1846; спр. 1005, 1858) і Чарнігаўскай (спр. 1007, 1858) губернях. Краскоўскіх я забыўся паглядзець. Таксама забыўся паглядзець ці ёсьць справы больш позьняга часу пра далучэньні (у іншых вопісах).';

2002-07-18 23:41:18' 'Яўген зь Вільні','Юскевіч-Краскоўскія','licvin@takas.lt';
'\"...Краскоўскіх я забыўся паглядзець. Таксама забыўся паглядзець ці ёсьць справы больш позьняга часу пра далучэньні (у іншых вопісах)...\"
Дык і за тое, што зрабілі, пан Уладзіслаў, і за гэта вялікі дзякуй!
Можна сказаць, што гісторыю майго роду мы "разведалі\" ажно да сярэдзіны 19 стагодзьдзя! Але ж цікава даведацца, што ж было яшчэ раней!
І адкуль "пайшоў мой род\" з самага пачатку.
Давайце трымаць усё пакуль што тут. Калі скончым справу, будзе пра што напісаць. Напрыклад, у газэтным артыкуле. А можна яшчэ зрабіць перадачу на радыё ці на тэлевізіі.';

2002-08-27 23:37:55' 'Лявон  Юрэвіч','Re: Юрэвіч','lyurevich@nypl.org';
'А ці дадзіце падказку адносна майго імя?';

2002-09-01 00:43:04' 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Юрэвіч','v-sh@nobility.by';
'Надзвычай распаўсюджанеае прозьвішча сярод шляхты, а мо' й сярод простых людзей. Найбольш шляхецкіх родаў - ва Ўсходняй Беларусі.
Але, пане Лявоне, і для цябе мусяць дзейнічаць правілы, і асабліва п.3.';

2002-12-19 15:06:21' 'Яна Банковская','Юркевичи','annavic1979@mail.ru';
Добрый день!
Я интересуюсь родом Юркевичей.
Фамилия моего деда Юркевич Эдуард Александрович. Он был рожден в Марьиной Горке Минской обл. К сожалению, он рано потерял отца и не знал ничего о его предках Юркевичах.  Самостоятельные поиски и запросы в архив Минской обл. с целью восстановления поколенной росписи рода Юркевичей были безрезультатными, поскольку большая часть фондов, как указал сам архив, не сохранилась.  Обращались мы и в Российское дворянское собрание за общими сведениями о роде Юркевичей, но не получили вразумительной информации, т.к.Юркевичей нет ни в 4-х томах Родословной книги, ни в других изданиях.
Единственное, пожалуй, что я знаю о Юркевичах, это следующая краткая информация:
В "Малороссийском родословнике\" (доступна только часть 1) упоминаются два представителя рода:
- Илья Петрович Юркевич, колежский асесор 812)
жена - Анастасия Петровна Бороздна 793-?), дочь от 2-го брака Петра Ивановича Бороздны 765-1820-е годы) и Екатерины Григорьевны Кулябки-Корецкой, дочери майора.
Должности Петра Ивановичи занимают почти страницу, самые важные из них:
Новгород-северский уездный предводитель дворянства 794-1797), подкоморий Стародубовского повета 797-1802).
- Анастасия Петровна Юркевич,
муж - Алексей Петрович Бутович 759-до 1830), его должности занимают половину страницы, самые важные из них: Полтавский губернский прокурор, с 1818 - Витебский гражданский губернатор
Посоветуйте, пожалуйста, куда можно обратиться за помощью в поиске или в какой литературе можно найти хоть что-то о Юркевичах.
Спасибо.
С уважением,
Яна.';