ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Якшэвіч / Jakševič / Jakszewicz / Якшевич  (Прочитано 12481 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Вiталь Якшэвiч

  • Гость
Якшэвіч / Jakševič / Jakszewicz / Якшевич
« : 29 Апреля 2003, 10:28:48 »
Вялiкi дзякуй за адказ!
Фонд 295 у НГА я праглядаў у 2001 годзе, але не знайшоў нiчого з таго што шукаў. Застаецца невялiкi спадзеў на дзьве справы з гэтага фонду расшытыя на той час.
Мэтрыкальныя кнiгi касьцелаў Лагойшчыны пач. ХХ ст. (Кораньскага i Хатаевiцкага) амаль не захавалiся i мала што далi. Але шмат цiкавых дакумэнтаў мiжваеннага часу адшукалася ў Дзяржархiве Менскай вобласьцi. Мэтрыкальныя кнiгi касьцелаў Смаргоньшчыны сяр. ХIХ ст. праглядзелi на маю замову супрацоўнiкi НГА ў Горадне (гэта адзiнае, калi не лiчыць прагляд геаграфiчнага i iмяннога пазакальнiкаў некаторых фондаў, што яны зрабiлi ў шматабяцальным радаводным пошуку). Пазьнейшыя мэтрыкальныя кнiгi недаступныя, бо захоўваюцца ў архiвах ЗАГСаў (цяжка даведацца нават якiя i за якiя гады).
Хацелася б ,калi гэта магчыма, больш падрабязна даведацца пра вывады Якшэвiчаў, згаданыя ў Вашым адказе (зь якой мясцовасьцi, у якiх гадах чынiлi вывад i да т.п., сыгнатуры спраў). Дарэчы, гэрб "Зьнiн" сустракаў у малым гэрбоўнiку Адама Кромера - у сiнiм полi залатая лiтара "S".
Яшчэ раз дзякуй!

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Якшэвіч / Jakševič / Jakszewicz / Якшевич
« Ответ #1 : 11 Мая 2003, 13:11:53 »
Якшэвічы, якія мелі вывад у Менскім ДДС, мусяць мець родавую справу ў Нацыянальным гістарычным архіве (у Менску), фонд 319, вопіс 2. Калі здарылася так, што справа не захавалася, але захаванасьць гэтага фонду блізкая да 100%, трэба паглядзець дэкрэты вывадаў. У Якшэвічаў яны былі: 1802.12.13, 1832.12.05, 1833.02.17, 1845.12.24. Кнігі дэкрэтаў маюць у вопісу часьцей за ўсё назвы "определения о дворянстве за … год". Якшэвічам было адмоўлена ў зацьвярджэньні ў расейскім шляхецтве указам Гэрольдыі ад 1846.12.20 за № 5059. Трэба глядзець указы Сената за гэты год па таму-самаму вопісу. Лепш, канечне, глядзець родавую справу, бо тамака, хутчэй за ўсё будуць, розныя дакументы, літсаваньне ды інш.

-------
Ніжэй вядомыя мне метрычныя кнігі са згаданага вамі рэгіёну. Калі будуць нейкія ўдакладненьні да метрычных кнігаў, буду ўдзячны.

Корань, (Каржэнскі) касьцёл
Касьцёл
*, х, † 1827-1848 — НГА 937-4-46
* 1870 — НГА 1781-43-4

Ганевічы, філія Кораньскага к.
* 1870 — НГА 1781-43-4

Куржанецкі к. (можа Корань?)
* 1734-1797; х 1722-1798; † 1766-1798 — НГА 937-5-10
*, х, † 1827-1849 — НГА 937-5-83

Хатаевічы, касьцёл
1797 — НГА 914-1-2
1802-1827 — НГА 914-2-2
1817-1826 — НГА 914-1-3
1827-1834 — НГА 914-1-5
1835-1840 — НГА 914-1-4
о 1847-1849 — НГА 914-1-8
1865 — НГА 914-2-1, сьпіс прыхажанаў (?)
* 1870 — НГА 1781-43-4
* 1903 — НГА 914-1-6
1909 — НГА 914-1-7, сьпіс прыхажанаў

Лагойск, касьцёл
* 1800-1810, 1813-1827; х 1800, 1803-1809, 1814-1821; † 1800-1809, 1815, 1818-1821 — НГА 937-4-47
† 1828 — НГА 937-4-48
1830-1848 — НГА 1781-30-51
х 1849-1860 — НГА 937-2-49
* 1850 — НГА 1781-30-52
х 1850 — НГА 1781-30-53
† 1850 — НГА 1781-30-54
* 1870 — НГА 1781-43-4

Гайна, касьцёл
Зачынены ў 1867, перароблены на царкву.
* 1682-1705 — НГА 937-2-40
* 1701-1797, 1799; х 1711-1794, 1799; † 1728-1797, 1799 — НГА 937-4-28
*, х 1717-1727 — НГА 937-2-37
* 1786-1807 — НГА 937-2-39
* 1802-1826 — НГА 937-4-29
† 1802-1826 — НГА 937-4-30
і 1803 — НГА 1781-26-1182
*, х, † 1834-1849 — НГА 937-4-31

Батурына, касьцёл
Філія Гаенскага касьцёлу, у 1850 прыход далучаны да Радашковіцкага.
*, х, † 1834-1840, 1842-1849 — НГА 937-6-97

Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Якшэвіч / Jakševič / Jakszewicz / Якшевич
« Ответ #2 : 11 Мая 2003, 13:26:26 »
Куранец я, канечне, памылкова сюды ўключыў. Дадаць трэба яшчэ Зембін.

Зембін, касьцёл
* 1851-1857, 1859-1867, 1869, 1872-1890 — НГА 136-22-29
* 1870 — НГА 1781-43-4
† 1895-1915 — НГА 937-8-4
о 1906-1916 — НГА 937-8-6
* 1907-1908, 1912-1919, † 1851-1915, 1902-1919 — НГА 937-8-9
* 1909-1916 — НГА 937-8-5
* 1909-1918 — НГА 937-8-7
о 1916-1920 — НГА 937-8-8
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Вiталь Якшэвiч

  • Гость
Якшэвіч / Jakševič / Jakszewicz / Якшевич
« Ответ #3 : 13 Июня 2003, 08:15:09 »
Дзякуй за адказ!
З усяго пералiчанага праглядаў кнiгi Хатаевiцкага касьцёла. Справы за 1797-1849 польскамоўныя, цяжкачытальныя, прозьвiшчы i назвы паселiшчаў падкрэсьленыя. Справа 914-1-6 утрымлiвае “Списокъ заключающiй жителей католиковъ въ обрубљ бывшаго Хотаевичскаго Римско-Католическаго прихода, съ указанiемъ разстоянiя, подъ каждымъ наименованiемъ деревни, отъ упразднённаго костела и отъ костелов къ которымъ ныне принадлежитъ б. приходъ т.е. Околовскаго и Корженскаго; составленъ 28 Декабря 1903 года, по требованiю, черезъ полицiю, Г. Минскимъ Губернаторомъ, сколько душъ такъ какъ ему Губернатору было подано сего года прошенiе объ открытiи Хотаевичскаго костела” i метрыкальныя запiсы аб хрышчэньнi за 1917-1918 гады. У справе 295-1-472 (НГАБ ў Менску) ёсьць прашэньне аб даволе зьбiраньня ахвяраваньняў на пабудову новага касьцёла ў Коранi, падпiсанае жыхарамi вёскi i датаванае 1913 годам, i плян новага будынку.

Вiталь Якшэвiч

  • Гость
Якшэвіч / Jakševič / Jakszewicz / Якшевич
« Ответ #4 : 26 Ноября 2004, 21:18:13 »
У мэтрыкальных кнігах Смаргонскага касьцёла маюцца польскамоўныя запісы аб нараджэньні Якуба (1839), Ігната (1842) і Сымона (1848) Якшэвічаў, бацькамі якіх пазначаны Іван Якшэвіч і Францішка Бурнос (Burnos). У мэтрыкальных кнігах Жупранскага касьцёла маюцца расейскамоўныя запісы аб узяцьці шлюбу Якуба (1860), Ігната (1865) і Сымона (1872) Якшэвічаў, бацькамі якіх пазначаны Іван Якшэвіч і Францішка Шэшка. Па супадзеньні ўзростаў і месцы жыхарства можна меркаваць, што гэта адны і тыя ж асобы. Чым можна патлумачыць супярэчнасьці ў фіксацыі дашлюбных прозьвішчаў Францішкі Якшэвіч?

Дзякуй!

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Якшэвіч / Jakševič / Jakszewicz / Якшевич
« Ответ #5 : 12 Февраля 2005, 17:51:43 »
Ці адныя і тыя я сказаць не магу. Можа супадзеньне, але здаецца, што малаверагоднае. Тлумачэньняў можа быць 2: памылка і тое, што жанчына была замужам не адзін раз, можа згадвацца яе дзявочае прозьвішча і прозьвішча першага мужа.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.