ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Паведамленьні са старога форуму. 2002.06-2002.12.  (Прочитано 11107 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Гость
2002-08-30 01:54:23', 'Андрэй Радаман','Re: Шляхецкая энцыкляпедыя','radaman@tut.by';
'Уладзіслаў, віншую з добрым сайтам !
Дазволь адну заўвагу адразу (да артыкула „Маршалак" у ЭГБ).
З канца 80-х гг. XVI ст. да пачатку 30-х гг. XVII ст. у цэнтральных паветах ВКЛ (за выключэннем Віленскага і Троцкага) таксама існавала пасада павятовага маршалка. Пра гэта згадвалі аднак толькі Г. Люлевіч ды А. Закшэўскі. Больш падрабязна глядзі:
УДК [947.6 + 342.53 ([476 + 474.5] - 89)] "15/16"
Радаман А. А. Кіраванне соймікавымі пасяджэннямі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім у другой палове XVI - пачатку XVII ст. // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. 2002. № 2 ці 3 (у друку).
(Разглядаецца праблема кіравання соймікавымі пасяджэннямі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім у другой палове 16 - пачатку 17 ст. Робіцца выснова аб кіраванні соймікавымі пасяджэннямі па пасадзе павятовым маршалкам у цэнтральных паветах ваяводстваў ВКЛ (за выключэннем Віленскага і Троцкага) у адсутнасць на сойміку сенатараў у перыяд з канца 80-х гг. 16 ст. па пачатак 17 ст.).';

2002-08-31 01:12:45', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Маршалак','v-sh@nobility.by';
'Артыкул я падправіў, дзякуй.
Кіраваньне соймікамі - гэта праблема ня толькі ў цэнтральным павеце. Мне здаецца, што даволі часта соймікамі кіравалі "дырэктары\", якіх выбіралі на ім-жа. Чаму гэтак адбывалася - для мяне застаецца не да канца зразумелым. Я маю некаторыя меркаваньні, аднак ня стаў залішне дэталізаваць у ЭГБ, найперш, каб не выбівацца з агульнай стылістыцы артыкула.';