ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Павятовыя маршалкі  (Прочитано 12850 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Андрэй Радаман

  • Гость
Павятовыя маршалкі
« : 12 Августа 2003, 18:10:07 »
Уладзіслаў,

урэшце дасылаю інфармацыю пра павятовых маршалкаў ВКЛ
(пакуль толькі цэнтральных паветаў)

Маршалак жмудзкі (жамойцкі)

Шэмет Малхер
(„Малхер Шемет”; „Szemiot, Szemyoth Malcher”)
† да 22.VIII.1594 (вядома з намінацыі наступніка) (Метрыка ВКЛ 76. Арк. 412–412 адв.; Метрыка ВКЛ 78. Арк. 271 адв.).

Валадковіч Мальхер
(„Малхер Володкович, Волоткевич”)
N 22.VIII.1594 па † Малхера Шэмета (Гданьск) (Метрыка ВКЛ 76. Арк. 466; Метрыка ВКЛ 78. Арк. 271 адв.).

Маршалак полацкі

Друцкi-Саколiнскi Васiль Мiхайлавiч, князь.
N 10.I.1591 (М ВКЛ 77. № 247. Арк. 216–216 адв.).

Маршалак новагародскі

Зянковiч Тыхiньскi (Цiхiньскi) Васiль, марш. гасп.
(06.ІІ.1588 – 09.VІІ.1598 – 02.VІІ.1612) (U XI. № 641. S. 96).
(„Василей Зенкевич Тихиньский (Тихинский)”; „Wasil Zienkiewicz Tychiński”)
герб 4-х польны: у 1 полі – „Сялява”; у 2 – „Глінскі”; у 3 – „Адравуж”; у 4 – „Агоньчык”. У кляйноце – шляхецкая карона. У версе літары „WZ” (НМГіКБ. Заля геральдыкі).
N 06.ІІ.1588 па † Ю.Тышкевiча (М ВКЛ 65. Арк. 271 адв.; М ВКЛ 73. Арк. 318–318 адв.; М ВКЛ 74. Арк. 203 адв.–204).
Адначасна марш. ЯКМ „земли новгородской” (06.II.1588–). „Привилей на маршалковство повету…, которое ваковало по смерти Ю.Тишкевича” (U XI. № 641. S. 96).
N 09.VІІ.1598 на судзейства земскае новагародскае. „Маючи залецоную годность от некоторых панов-рад… яко тежъ и сами особу оного знаючы, а о годности и умеетности до службъ нашихъ и речи посполитое ведаючи… тот врад судейство земъское земли новгородское ему есмо дали, и симъ листомъ нашимъ даемъ до живота его, взявши з него врад маршалковский до шафунку нашого” (верагодна маецца на ўвазе марш. зямлі новаг. – аўт.) (Алiва) (М ВКЛ 83. № 376. Арк. 380 адв.–381; U XI. S. 253). Згадваецца як суд. зем. нов. і марш. гаспадарскі 02.ІІ.1602 (Еўлашэўскi Ф. „Гiстарычныя запiскi”. С. 116); маршалок земли Новгородской.
02.VІІ.1612 „маршалок его королевское милости, судья земский новгородский” (НГАБ. Ф. 147. В. 2. Спр. 174. Арк. 193).
† да 01.V.1613 (вядома з намінацыі наступніка) (М ВКЛ 91. Арк. 173; U XI. S. 253).

Маршалак віцебскі

Стравiнскi Марцiн, маршалак гаспадарскі.
(„Мартин Стравинский”)
N на марш. гасп. 28.I.1580 (Варшава) (Метрыка ВКЛ 66. Арк. 31–31 адв.; U XI. № 627).
Згадваецца як маршалак віцебскі (АВАК. III. С. 274).
А 25.III.1590 на кашт. менск. па Вацлаву Агрыппе (Метрыка ВКЛ 77. № 101 [92]. Арк. 76–76 адв.; Wolff. Senatorowie. S.110).

Друцкi-Саколiнскi Юры Паўлавiч Бабiч, кн., падкаморы віцебскі
(„Юрей Павлович Друцкий Соколинский, кн.”)
N 25.III.1590 (Варшава) (Метрыка ВКЛ 77. № 102. Арк. 76 адв.–77).
† 1606 (Насевіч В. Князі Друцкія. С. 49–76)

Маршалак берасцейскі

Казерацкi Мiхал Багавiтын
(„Михайло Боговитинович Козерадский, Козерацкий”)
N 29.III.1583 па † А.Ваганоўскага (М ВКЛ 69. Арк. 153).
† да 29.VIII.1596 (вядома з намiнацыi наступніка).

Лiтвiноўскi Пётр Пракулей
(„Пётр Прокулей Литвиновский ”).
1.N 29.VIII.1596 па † М. Казерацкага (М ВКЛ 83. Арк. 123–123 адв.; № 123; М ВКЛ 84. № 95. Арк. 74–74 адв.).
2.N. 10.XII.1596 (М ВКЛ 83. № 159. Арк. 146–146 адв.).
14.II.1601 (НГАБ. Ф. 1705. Берасцейскі гродскі суд. Воп. 1. Спр. 344. Арк. 7).

Маршалак мсціслаўскі

Каменскi Сымон (Шымон), войск.
(„Сымон (Шымон) Каменский”)
N 18.V.1589 на „врад на тот час вакуючы…” (Люблiн) (М ВКЛ 77. Арк. 19 адв.).
† да 2.VII.1607 (вядома з намінацыі наступніка – Мікалая Сакалоўскага).

Каменскі Уладзімір, войск.
(„Володимер Сымонавич Каменский”)
N да 30.III.1595 на марш. (?) (вядома з намiнацыi наступніка на войскім. М ВКЛ 77. Д.691. Арк. 621–621 адв.).
Малаверагодна, што заняў пасаду, паколькі вядома, што ў гэты час мсціслаўскае маршалкоўства належала яго бацьку – Шымону Каменскаму.
Е 1.IX.1596; N 20.IX.1596 на хар. (М ВКЛ 83. Д.133. Арк. 128 адв.–129).

Сакалоўскі Мікалай, пан
(„Миколай Соколовский”)
N 02.VII.1607 па † Шымона Каменскага (Варшава) (М ВКЛ 89. Арк. 26 адв.).


Маршалак менскі

Дыбоўскi Херубiн (Херувін) Валентынавіч, пан
(„Херубин Валентинович Дыбовский”; „Dybowski”).

N 10.V.1598 „на вряд вакуючы” (Варшава) (Метрыка ВКЛ 83. № 347. Арк. 355).
16.VI.1600 (НГАБ. Ф. 1926. В. 8. Спр. 2. Арк. 193–193 адв.).

З павагай,
Андрэй Радаман.

P.S.
Уладзіслаў, калі знойдзеш у сваіх запісах інфармацыю пра майго аднафамільца, калі ласка, адышлі па электроннай пошце (так будзе значна зручней і для цябе і для мяне).