ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Дзюбалтоўскі, Дзебалтоўскі / Dziubaltowski, Dziebaltowski / Dziubałtowski, Dziebałtowski / Дзюбалтовский, Дзеболтовский, Дюбалтовский, Дюболтовский, Дзебалтовский, Дзеболтовский, Дебалтовский, Деболтовский  (Прочитано 4397 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
У Вількомірскім і Ашмянскім паветах вядомыя Гінтаўты-Дзевалтоўскія гербу Трубы, па паданні паходзячыя ад Осцікавічаў. З іх Міхаіл Казімір Войцахавіч Гінтаўт-Дзевалтоўскі, падчашы Ашмянскі (1659), падстолі Менскі з 1670 г. Па Мінскай губерні Гінтаўты-Дзевалтоўскія выводзіліся з Докшыцкага і Вілейскага паветаў.

=================================

Прозвішча пад Койданава ў Менскім павеце:

Жыхары з прозвішчам Дзюбалтоўскі, Дзебалтоўскі, Дзевалтоўскі.

У метрычных кнігах Койданаўскага касцёла 1830-40-я гг:
Аднадворцы Дзебалтоўскія з Волкі, аднадворцы Дзевалтоўскія з Лядзі.

Койданаўскія мяшчане Дзебалтоўскія ў 18-19 ст.

З інвентароў Койданаўскага графства:

У 1670-я гг. Гараднічы койданаўскі пан Ежы Дзюбалтоўскі (+ да 1675). Трымаў зямлю ў Койданаве і Загараддзе. У гэтыя гады на Ганне Дзюбалтоўскай быў жанаты зямянін Ян Бабкоўскі.

З актаў Слуцкага замкавага суду:

1686 г. У дрэнна захаваўшымся дакуменце згадваецца вечысты запіс на Есіпоўшчыну ад пана Крыштафа Паўлавіча Дзюбалтоўскага.

Акрамя Койданаўшчыны прозвішча Дзю(е)балтоўскі нідзе не сустрэлася. Невядома, ці гэта асобны род, ці гэта форма прозвішча неякіх Дзевалтоўскіх.
« Последнее редактирование: 14 Декабря 2019, 19:54:09 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1028
В Актовых книгах главного Литовского трибунала , начало 17 века, мне встречался Андрей Девялтовский.   

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
З кніг Слуцкага замкавага суда:

Консенс калішскага падчашага
Станіслава Незабытоўскага прасвітару
царквы Святога Мікалая Еўфеміяну
Пятроўскаму на продаж каменданту
Слуцкай фартэцыі маѐру Маўрыцыю
Вільгельму дэ Ашарду двара
Есіпаўшчына і карыстанне ім на тых жа
ўмовах, як яго колішні ўладальнік
Крыштоф Паўловіч Дзюбалтоўскі, 1686 г.

Зрачоны ліст паноў Крыштофа і Ганны
Паўловічаў /Дзюбалтоўскіх/ на дом і пляц на вуліцы
Крапіўніцкая ў месцы Слуцк на карысць
скарбу брандэнбургскай княжны, 1687 г.

З кніг Слуцкага замкавага суда бачна, што родавае прозвішча Дзюбалтоўскіх- Паўловічы. Паўловічы сустракаюцца сярод мяшчан і купцоў г. Слуцка.
« Последнее редактирование: 15 Декабря 2020, 19:03:07 от Калечыц »
In hoc signo vinces