ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Пратасевіч / Pratasievič / Protasewicz / Протасевич, Протосевич  (Прочитано 1414 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

AnFran

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 20
Добры дзень!
Ці вядома, якога гербу былі Пратасэвічы, што валодалі ў 19 ст. Ацмінавым ля Ўселюба ў Навагрудскім павеце?
« Последнее редактирование: 16 Февраль 2020, 22:17:29 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 658
Дакладна яны- не мясцовага паходжання, прыезджыя. У 17-18 ст. Пратасевічаў там няма.
In hoc signo vinces

DmitriLipnicki

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 75
Есть семья бояр Протасевичей в д.Ткачи около Ивенца в 1784 году.
Липницкий, Ковалевский, Дубовик, Кляус, Кимбар

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 757
Протасевичи были утверждены в дворянстве в Гродненской губернии и внесены в 1-ю, 3-ю и 6-ю часть ДРК.  В Минской были внесены в 1-ю часть ДРК в 1850, 1859 и 1866 годах, в Могилевской также в 1-ю часть ДРК.

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 757
В Гродненском архиве есть метрические книги Вселюбского костела Новогрудского уезда Минской губернии, с 1921 г. Новогрудского повета Новогрудского воеводства за годы с 1895 - 1897, 1898 - 1906, с 1914 - 1929, с 1934 - 1939.Новогрудский уезд относился с 1801 г. к Гродненской губернии. в 1843 г.  к Минской и в 1920 г. отошел к Польше.

AnFran

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 20
Дакладна яны- не мясцовага паходжання, прыезджыя. У 17-18 ст. Пратасевічаў там няма.

Так, набылі маёнтак у 1830х, наколькі я разумею. Але адкуль прыехалі - не ведаю, можа галіна тых Пратасэвічаў, што жылі на поўдні таго ж павету, але можа і не.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1831
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
На 1796 Пратасевічы (у тыя часы часьцей як Пратасовічы)
ў Наваградзкім пав. валодалі гэткімі маёнткамі:
Вінцэнт (* 1746) — двор Дарава з 3 вёскамі і купны фальв. Бічоўшчына зь 5 вёскамі;
Францішак (* 1761) — фальв. Востраў Просьці зь сялянамі ў вёсцы Астраўкі;
Міхал (* 1736) — ф. Астраўкі зь сялянамі ў вёсцы Астраўкі;
Раман (* 1733) — ф. Астраўкі зь сялянамі ў вёсцы Астраўкі;
Юзаф (* 1751) — ф. Астраўкі зь сялянамі ў вёсцы Астраўкі;
Агнешка Пратасовічава (* 1760), удава — ф. Астраўкі зь сялянамі ў вёсцы Астраўкі.

Паглядзіце іх у кніжцы "Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты", вывад рабілі з гэрбам"Ястрабец".

Ці вядома, якога гербу былі Пратасэвічы, што валодалі ў 19 ст. Ацмінавым ля Ўселюба ў Навагрудскім павеце?

Апошні сьпіс Наваградзкай шляхты за 1878 — НГА Беларусі. 1081-1-2
« Последнее редактирование: 12 Март 2020, 19:59:50 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 658
Даволі заможныя Пратасовічы  ў кан.17 - 1-я пал. 18 ст. :

Станіслаў Пратасовіч, скарбнік навагародскі. Яго брат Пётр, войскі менскі. Сыны Станіслава Караль, менаваўшыся скарбнікам менскім, Міхал-Ігнацы, гараднічы менскі з 1713 г.,  Антоні.

Нейкі Міхал Пратасовіч абозны навагародскі ад 1755, крайчы навагародскі ад 1765 г.



 
In hoc signo vinces

AnFran

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 20
Вялікі дзякуй усім за адказы!