ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Капіевіч / Kapijevič / Kopijewicz, Kopiejewicz / Капиевич, Копиевич  (Прочитано 3415 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Капіевічы, у некаторых выданнях польскіх аўтараў- Елітка-Капіевічы. Шляхецкі род, прадстаўнікі якога займалі ў XVII ст. пасады лектараў у Слуцкай гімназіі Радзівілаў і пастараў у Койданаўскім кальвінскім зборы.

Даследчыкам Зьміцерам Юркевічам знойдзены запіс шлюбу ў Койданаўскім зборы Эліяша Капіевіча (Копиевский, Илья Фёдорович) і прадстаўніцы роду Таргоняў-Жыдовічаў. Ілля Капіевіч - адна з славутых асобаў у гісторыі Беларусі. Настаўнік, пісьменнік, паэт, перакладчык, друкар, жыў у Галандыі, выкладаў граматыку і навігацыю для расейскіх навучэнцаў, пасланых Пятром Першым, напрыканцы жыцця перакладчык у пасольскім  прыказе ў Пецярбургу.

У метрычных кнігах Койданаўскага кальвінскага збору сустракаюцца і іншыя Капіевічы. Рэгіна з Капіевічаў, верагодна, сястра Іллі, першым шлюбам за Паўлам Жарнаўцом з мясцовага пратэстанцкага роду, прадстаўнікі якога таксама служылі ў зборы. Другім шлюбам у 1681 г. выйшла за лоўчага Станіслава Ждановіча з Шы(у)макоўшчыны- засценка пры вёсцы Леднікі. Верагодна, іх дачка, Алена Ждановіч у 1716 г. выйшла за Андрэя Калечыца, брата майго продка Паўла, якія паходзілі з сям'і, якая з 1638 г. валодала грунтамі ў маёнтку Навасёлкі паводле застаўнага права ад тых жа Ждановічаў. Трэці брат, Ян Калечыц, у 1712-1717 гг. на зямянскай службе ў Ледніках з абавязкам, згодна з інвентаром удзелу ў паспалітым рушэнні. Калечыцы таксама былі хроснымі ў Руцкіх у Шымакоўшчыне, а ў 1764 г. у метрыках у Шымакоўшчыне прыгадваецца Эліаш Калечыц.

Пляменнік Іллі Капіевіча, Багуслаў Капіевіч, пратэстанцкі дзеяч ВКЛ, падарожнічаў у Англіі і Шатландыі, сустракаўся з Георгам І, займаў пасаду прарэктара Слуцкай гімназіі, сеньёра і супер'інтэнданта дыстрыкту Беларускага ( главы пратэстанцкай царквы). Ставіў за мэту адчьініць у Койданаве 3-ю пратэстанцкую гімназію у ВКЛ. Зрабіў з Койданаўскай зборавай школы першакласнае вyчылiшчa, якое канкурыравала са Слуцкай гімназіяй.     https://www.istmira.ru/istbel/vyalikae-knyastva-litoyskae-t2/page/34/
« Последнее редактирование: 16 Августа 2020, 01:49:09 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces