ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Шабалінскі / Šabalinski / Szabaliński / Шабалинский, Шаболинский  (Прочитано 3075 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Шабалінскія ў XVIII ст. жылі ў Станькаўскай парафіі, у вёсках Дабрынёва, Клаўсова, Лучышча. У метрычных кнігах часам пісаліся Шабала. У інвентары 1751 г. запісаныя на цяглых валоках.

З метрычных кнігаў Станькаўскай уніяцкай царквы:

1797 г. Шлюб. Андрэй Шабалінскі х Таццяна Калечыц

Са справы аб адшуканні вольнасці Шабалінскімі:

"...за несколько десятилетий назад прадед был свободного состояния и жительствовал в застенке Кловсово, а дед переселился в застенок Лучище, ни в каких повинностях по званию крестьянскому не состояли...пользовались правом свободы..всегда был чиншовником князя Радзивилла и никаких повинностей господскому двору не отбывал...присяжными свидетелями крепостного состояния не обнаружено, а напротив..к крестьянскому сословию не принадлежали.."

І вось цікавы запіс:

"...владельцы, или управители имений, желая умножить к пользе своей крестьянскую службу и обращая внимание на простолюдную неопытность свободных поселян, стремясь к укреплению их, сперва тайным образом записали в крестьянские сказки, не требуя личной службы, а по истечению немалого времени, когда прошло несколько народных переписей, успели в рс укрепить в крестьянском звании, чем и заставляли искать свободу на том основании, что чиншовники сей повинности никогда не служили и не отбывали..."

З пасьведчаньня ад шляхты Францкевіча, Баравіка, Зуеўскага, Станілевіча, Шымкевіча:

"...Шабалинский занимался службами в виде свободного человека, не обремененного никакими господским повинностями, кроме уплаты казённых податей койдановской администрации кн. Радзивиллов..."

=========

Магчыма, у такіх выпадках, сапраўды людей запісвалі ў сялянскія рэвізскія сказкі, аб чым яны і ня ведалі і працягвалі плаціць чынш і г.д...

Па маіх звестках, Шабалінскія, якія даводзілі шляхецкае паходжанне, таксама жылі ў Барысаўскім павеце, у Кліоне. Сярод доказаў шляхецтва, што цікава, прад'яўлялі дакумент (відавочна, сфальсіфікаваны) аб продажы фальварка Франушава Пузыне ў 1782 г. Франушава знаходзіўся каля Самахвалавіч- непадалёк ад месцаў жыхарства Шабалінскіх, аб якіх напісаў вышэй.

У 1730-40-я гг. шляхта Шабалінскія судзіліся з Завішамі (матэрыялы фонду Завішаў).
« Последнее редактирование: 08 Ноября 2020, 16:27:56 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Удакладненне. У 1751 г. Шабалінскія плацілі чынш з валок у Клаўсова.

З метрычных кніг Станькаўскай парафіі:

1751 г. Іахім і Крыстына Гладкія - кумы Антонія Шабалінскага у Клаўсова.

1776 г. Шлюб: Зьміцер Манькоўскі х удава Настасся Шабалінскага

1778 г. пры хросце майго продка Андрэя, сына Базыля і Агаты Гладкіх хросны Ян, сын Антонія, Шабалінскі. Улічваючы, што хросныя, як правіла, былі сваякі і метрыку 1751 г., цалкам верагодна, што Шабалінскія былі звязаны з Гладкімі (Крыстына, жонка Іахіма Гладкага, з Шабалінскіх, сястра Антонія?).
« Последнее редактирование: 16 Января 2022, 14:48:57 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Ніва Шабалінская прыгадваецца ў апісанні зямель Тоўкачаў 1638 г., маёнтак Ліцьвяны і наваколле.
In hoc signo vinces