ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Баяры Вязынскага тракту ў 1738 г.  (Прочитано 2983 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Баяры Вязынскага тракту ў 1738 г.
« : 08 Ноября 2020, 22:15:30 »
Прозвішчы жыхароў на баярскай павіннасці ў Вязынскім тракце Койданаўскага графства ў Менскім павеце, з інвентара 1738 г. Большасць іх нашчадкаў у 19 ст. шукалі вольнасць ад падданства, ці выводзіла шляхецкае паходжанне, у метрычных кнігах 19 ст. пісаліся шляхтай:

Урбановіч, Вярбіцкі, Яшэвіч, Рамановіч, Жаковіч, Булгак, Мастоўскі, Шпільчэўскі, Якубовіч, Баравік, Канстантыновіч, Гараўскі, Мякота, Александровіч, Бурневіч, Безмен, Арцішэўскі, Акула, Шведовіч, Навакоўскі, Чарняўскі, Мякота, Дудкоўскі, Мерецкі, Русаковіч, Дзежка, Пятровіч, Далідовіч, Шымкевіч, Банькоўскі, Валіцкі, Міхайлоўскі, Яцкевіч, Калечыц, Кашынскі, Філановіч, Доўнар.

Баярскія павіннасці- чынш "або баярская паконшчына", даваць падводы ў Вільню, Менск ці да прыстані (Свержань).

Шэраг родаў меў прадстаўнікоў і на зямянскай коннай павіннасці ў іншых засценках. У залежнасці ад населенага пункта, на якіх умовах давалася ў карыстанне зямля.

 
« Последнее редактирование: 08 Ноября 2020, 22:19:31 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Панфиленок

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 145
Re: Баяры Вязынскага тракту ў 1738 г.
« Ответ #1 : 09 Ноября 2020, 06:51:44 »
хорошая фамилия Безмен. интересно откуда...

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Re: Баяры Вязынскага тракту ў 1738 г.
« Ответ #2 : 08 Августа 2023, 19:00:07 »
У інвентары Койданаўскага графства 1777 г. усё насельніцтва кунічнай (чыншавай) вёскі Возера пазначана баярамі.

Прозвішчы жыхароў Возера 1738 г.:

Бондар
Тумас
Палешук
Казей
Чэрнік
Казак
Быліна
Жур
Дудка (Дудкоўскі)
Клімовіч
Шакло
Богуш
Немчэня
Сенкевіч
Доўмат
Лойка

Прозвішчы жыхароў Возера 1787 г.:

Клімовіч
Жур
Тумас
Палешук
Богуш
Бічык  Бічыкі- нашчадкі мяшчан станькаўскіх з 16 ст. у 1777 г. таксама баяры ў засценку Красны Вугал.
Жур
Казак
Сарока
Біруля
Бабко (з мясцовых чыншавых сялян Бабкоў, не блытаць з Бабкоўскімі/Бабко з засценку Бабкі па суседству, паходзячымі ад Папкоўскіх)
Лычка (Лычкоўскі)
Быліна
Шакло
Доўмат
Сенкевіч
Лойка
Кучынскі
Кузьміч
Чэрнік
Дудка


Насельніцтва Возера ў 18 ст. - прыхожыя з іншых вёсак. У 16-17 ст. у вёсцы іншыя сем'і.

У 1795 г. насельніцтва Возера ўнесена ў агульныя сялянскія казкі.

Шэраг сем'яў возерскага паходжання шукалі вольнасць і шляхецтва. Некаторыя змянялі прозвішчы. Бондары пачалі менавацца Залуцкімі, Нямчэні Немчыновічамі, Журы Жураўскімі, Шакло Скуратовічамі, Богушы Мазуркевічамі. Тумасы, Палешукі- зямяне ў засценку Арэхаўка. Там жа Залуцкія (леснікі), Сарокі (Васіль лясны дзесятнік). Продак Богушаў Ян з Возера ў 1738 г. леснік і асочнік.
« Последнее редактирование: 08 Августа 2023, 19:45:19 от Калечыц »
In hoc signo vinces