ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz  (Прочитано 2946 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« : 05 Марта 2021, 21:38:44 »
Беняш-Крывец, гербу Астоя.

Мелі вывад у Гарадзенскім ДДС. У XVII-XVIII стст. асноўная форма прозвішча- Беняшэвіч. Займаюся даследваннем, падрабязныя звесткі і ўдакладненні будуць пазней. Цікавяць з нагоды сваяцкіх сувязяў з прадстаўнікамі роду Калечыцаў у Наваградзкім павеце. Пачынаючы з XVII ст. некаторыя Калечыцы таксама менаваліся Беняшэвічамі (магчыма, праз жаночую галіну?).  Таксама з Метрык Уселюбскага касцёла: 1799 г. *Антон, сын Сымона і Магдалены з Беняшаў Калечыцаў, у Калітычах; 1821 г. *Яцак, сын JP Сымона Калечыца і Магдалены Беняшаўны; У 1709 г. рэестр дакументаў, якія тычыліся Калечыцаў, а таксама Абрыцкіх з сяла Калечыцы быў прад'яўлены ў Слуцку зямянінам далятыцкім Андрэем Беняшэвічам. Асноўныя звесткі аб першых пакаленнях роду (дарэчы, звесткі з вываду сапраўдныя, розныя пацвярджэнні гэтаму ў арыгінальных судовых справах- іншых крыніцах, у вывадзе пратапласта паказаны Беняш Жданавіч Крывец:

1 пакаленне

1. Іван, вядомы з імя па-бацьку. Жыў у XV ст.

2 пакаленне

2.1 Леў Іванавіч Крывец, дваранін гаспадарскі ў 1510 г. Гербоўнікі таксама прыгадваюць таго ж гербу Алехна Фёдаравіча Крыўца, двараніна гаспадарскага, які ў 1528 г. выставіў у войска 4 каня, а ў 1536 г. з'яўляўся цівуном і гараднічым Троцкім, але сваяцтва яго з Львом Іванавічам не ўдакладняецца.

3 пакаленне

3.2 Ждан Леўкановіч Крыўцоў, сьведка пры тэстаменце Ганны з Корсакаў Рагозінай у Полацкім ваяводстве, 1563 г., з пячаткай гербу Астоя.

4 пакаленне

4.3 Беняш Жданавіч Крывец, служэбнік Станіслава Давойны, ваяводы полацкага, удзельнічаў у судовых справах, якія тычыліся маёнтка Ўселюб у Наваградзкім ваяводстве; Падстараста Ашмянскі, пісар гродскі Ашмянскі (1586 г.), суддзя гродскі наваградзкі (1605 г.), паборца Наваградзкага ваяводства (1608 г.), Намеснік судовы Наваградзкі (1610 г.). Жонка Гальшка Загаранка. Маёнткі Самсонаўшчына (ад Яслікоўскіх, 1579 г., Ашмянскі земскі суд), Валканоша ў Наваградзкім павеце (ад Яна Бенька, 1602 г.), Крываногаў, Дарэў Андрэеўшчына, фальварк Венцлавоўшчына, Каменкі ў Наваградзкім павеце, каля Ўселюба.

5 пакаленне

5.4 Андрэй Беняшэвіч Ждановіч Крывец+1631 жонка Барбара з Зяновічаў, зямянка Віленскага павету, маёнтак у Віленскім павеце Муснікі. Маёнтак у Наваградзкім павеце Крываногаў. Барбара скардзілася на брата мужа Юрыя за разрабаванне Крываногава падчас мора, калі сама хавалася ў Вільне, а пасля, ратуючыся ад віленскіх мяшчан, шмат месяцаў жыла з дзецьмі ў лясах (Метрыка Літоўская).

6.5 Юрый Беняшэвіч Ждановіч Крывец

6 пакаленне

7.5 Юрый, зямянін у сяле Калечыцы маёнтка Дзяляцічы кн. Радзівілаў.

8.5 Станіслаў, зямянін у сяле Калечыцы

9.5 Геранім, зямянін у сяле Калечыцы

У пазнейшым арыгінальным праве 1666 г. на ленныя землі ў Калечыцах ад Багуслава Радзівіла, актыкаваным у Наваградзкім гродскім судзе, форма прозвішча- Ждановічы і Жданы Беняшэвічы (ураджоныя паны зямяне); у канфірмацыі Януша Радзівіла ў 1650 г. на землі ў Калечыцах - Жданы Беняшэвічы; у інвентары маёнтка Далятычы 1652 г., са згадкай на канфірмацыю гетмана Януша Радзівіла, Беняшэвічы.

Беняшэвічамі ж названыя ў пазнейшых дакументах не згаданыя ў вывадзе Беняшаў-Крыўцоў, Яраш, Якуб і /Сцяпан/ Калечыцы, якія атрымалі права ад Багуслава Радзівіла на прыкупны зямянскі грунт у Бернічаве (пасада Бернічоўская), 1649 г. Хаця, з тых асобаў, Сцяпан, і мог быць сапраўды Беняшэвічам (Сцяпан Юр'евіч з вываду і з права 1666 г.).
« Последнее редактирование: 06 Марта 2021, 02:39:07 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #1 : 09 Апреля 2021, 21:20:51 »
Праглядзеўшы інвентары сяла Калечыцы (пасля Калітычы) 1652,1680,1737,1742,1751,1757,1766,1778,1787 гг. склалася наступнае:

Паказаны за №7.5 у радаводзе Юры (Ежы, Георгій) з вываду- адзін з братоў Андрэевічаў Беняшэвічаў, тоесны ў рэчаіснасці Грышке Калечыцу з інвентара 1652 г. Ягоны сын Стэфан ужо менаваўся Беняшэвічам, а адзін з унукаў-Крыштаф- дакладна- Калечыцам. Сын Крыштафа, Ян ізноў паказаны Беняшэвічам. Не паказаныя ў вывадзе Яраш і Якуб з'яўляліся роднымі братамі Стэфана. Адзін з іх, Яраш, дакладна заставіў нашчадка Самуэля Беняшэвіча, які (пасля смерці) у інвентарах узгадваўся ізноў як Калечыц (па Самуэлю Калечыцу).

На маю думку, Беняшэвічамі мясцовыя Калечыцы пачалі менавацца знагоды шлюбу паміж Рыгорам (Грышкай) Калечыцам і, магчыма, сястрой Гераніма Андрэевіча Беняшэвіча. У інвентары 1652 г. паказаны побач з Геранімам (Герасімам)  на засценках акрамя асноўных грунтаў у Калечыцах, пры гэтым, Грышка меў мянушку Панушэнец і Паношынец (сэнс слова незразумелы).

Яраш Калечыц (Беняшэвіч) + да 1680 г., быў жанаты на Гальшцы Енцалевічаўне, сястры Енцалевіча, вознага Наваградзкага ваяводзтва і пазначаны ў тэстаменце Енцалевіча, дзе прыгадваецца фальварк Яўневічы. У інвентары 1680 г. пазначана, што ў фальварку Яўневічы жывуць Ян Енцалевіч, генерал, Дамінік Марцінкевіч і Стэфан Беняшэвіч з Калечыц (брат Яраша). У Бернічаве ж ("Абруб" Бернічава) у 1680 г.   "домам жывуць" Ярашавая ўдава Беняшэвічавая з сынам Самуэлем. Яраш, Якуб і Стэфан Калечыцы, як паказана вышэй атрымалі зямлю ў Бернічаве ў 1649 г., што было актыкавана ў Слуцку Андрэем Беняшэвічам у 1702 г.

Згаданае ў вывадзе ж дароўнае права Гераніму, Станіславу і Георгію Беняшэвічам ад дзядзькі Янікоўскага на Дарэў Андрэеўшчыну з'яўляецца фальсіфікатам. Хаця б з таго, што Андрэй Ждановіч Беняшэвіч быў жанаты на Барбары з Зяновічаў, памёр раней за яе, і заставіў агульных з ёй дзяцей (у вывадзе ж жонка яго Янікоўская). Акрамя таго, Дарэвам сапраўды валодаў Беняш Жданавіч Крывец, і маёнтак ніяк не мог перайсці яго ўнукам ад Янікоўскага.
« Последнее редактирование: 09 Апреля 2021, 22:09:43 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #2 : 09 Апреля 2021, 21:56:31 »
Дадаткова трэба адзначыць, што, згодна з інвентаром 1680 г., Сцяпан і Якуб Беняшэвічы (быццам бы сыны Георгія Беняшэвіча) трымалі кавалак зямлі "над ракой Пліса", а ў інвентары 1652 г. гэтак жа там пазначаны адзін Грышка Калечыц.
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2035
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #3 : 10 Апреля 2021, 16:46:19 »
Магло быць, што Беняшэвіч — гэта родавае прозьвішча/дзедзіцтва, а "Калечыцам" празвалі нейкага аднаго чалавека і гэтая мянушка замацавалася за ягонымі нашчадкамі.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #4 : 10 Апреля 2021, 16:58:38 »
Магло быць, што Беняшэвіч — гэта родавае прозьвішча/дзедзіцтва, а "Калечыцам" празвалі нейкага аднаго чалавека і гэтая мянушка замацавалася за ягонымі нашчадкамі.

Але ж Калечыцы сапраўды жылі ў гэтым  сяле Калечыцы, аб чым пісаў у тэме пра Калечыцаў (Якуб каля сярэдзіны 16 ст.), ад прозвішча Якуба пайшла і назва зямлі. І дзіўна, калі ў якасці мянушкі выкарысталі сапраўднае прозвішча першага трымальніка зямлі. У інвентары 1652 г. прыгадваюцца толькі два Калечыца- той Грышка, а таксама Барыс Калечыц, які таксама прыгадваецца на грунтах у наваколлі разам з Беняшэвічамі. Ну і дакумент 1649 г., дзе Стэфан, Яраш і Якуб паказаныя менавіта Калечыцамі. Атрымліваецца, надта шмат людзей насіла такую мянушку, калі гэта мянушка: Грышка, Стэфан, Якуб, Яраш, а таксама нейкі Барыс, аб існаванні нашчадкаў у якога невядома.
Застаецца дадаць, што ў канфірмацыі Януша Радзівіла 1650 г. на землі ў Калечыцах прыгадваюцца Беняшэвічы: Станіслаў, Геранім, пазначаныя ў вывадзе, і непазначаныя ў вывадзе іх пляменнік Яраш і   Адам Беняшэвіч (апошні таксама фігуруе ў інвентары 1652 г.). Пры гэтым, ізноў жа, ніякага Ежыга/Георгія Беняшэвіча (згодна з вывадам, брата Станіслава і Гераніма) ў гэтым дакуменце не згадваецца. Здаецца, па той прычыне, што апошні і так быў там карэнным жыхаром (Грышка Калечыц, ён жа Грышка Панушэнец з Калечыц, ён жа над ракой Пліса) і прадстаўніком мясцовых Калечыцаў. Відаць, апошні прадстаўнік роду, які тут заставіў нашчадкаў.. а Беняшэвічы з'явіліся тут у 1650 г., Яраш, відавочна пры гэтым атрымаў нейкае пацвярджэнне на свае бацькоўскія грунты..
Згодна з інвентарамі і дакументамі 17 ст. бачна, што адны і тыя ж людзі ў ранейшых крыніцах паказаны як Калечыцы, а пасля- Беняшэвічы. Гэта падцьверджана. Так што адваротнае трэба даказаць. Звесткі ж з вываду пра Георгія Андрэевіча Беняшэвіча мне падаюцца з улікам гэтага вельмі сумнеўнымі, старажытным крыніцам больш даверу.
« Последнее редактирование: 10 Апреля 2021, 20:19:49 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #5 : 10 Апреля 2021, 20:39:13 »
І яшчэ заўважыў іншую акалічнасць:

З Метрыкі літоўскай вынікае, што ў 1631 г. Барбара Андрэевая Беняшэвічавая "хавалася з дзецьмі ў лясах", у 1650 г. Станіслаў і Геранім Андрэевічы, адпаведна, дарослыя падчас канфірмацыі. Але ж іх пляменнік з вываду Стэфан Георгіевіч  дарослы ўжо ў 1649 г. (!), калі разам з братамі (не згаданымі ізноў жа ў вывадзе) атрымаў землі ў Бернічаве (названы Калечыцам). Атрымоўваецца, што і па ўзросту не супадае.

Можна было б палічыць, што "Ежы Беняшэвіч" тоесны сапраўды існаваўшаму і згаданаму ў метрыцы Літоўскай Юрыю Беняшэвічу, брату Андрэя, 1631 г. Але, згодна з тэкстам права Багуслава Радзівіла 1666 г., актыкаваным у Наваградзкім гродскім судзе, падцьвярджаецца права на землі ўраджоным зямянам Яну па Станіславу, Тэадора па Гераніму і Стэфану па Ежэму, " як бацькі іх трымалі грунты ў Калечыцах на павіннасці коннай зямянскай". Геранім і Станіслаў, сапраўды мелі права на грунты ад Януша Радзівіла, а калі б меўся на ўвазе Ежы, брат Андрэя, было б дзіўна, здаецца, каб ужо сын суддзі наваградзкага з'яўляўся Радзівілаўскім зямянінам. Ну ізноў, як сталася, што родны сын суддзі ня толькі апынуўся Радзівілаўскім зямянінам, але яшчэ і пачаў карыстацца мянушкай ад прозвішча першых мясцовых гаспадароў Калечыцаў.

Больш усё ж такі верагодна, што гэта нашчадкі апошняга ў сяле Калечыца праз роднасныя сувязі з Беняшэвічамі, пачалі менавацца прозвішчам усё ж такі больш заможнага павятовага роду- нашчадкаў суддзі, а таксама гаспадарскага двараніна.
« Последнее редактирование: 10 Апреля 2021, 21:13:14 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2035
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #6 : 10 Апреля 2021, 21:08:52 »
Я кажу не пра вывады, а пра практычныя рэчы. "Беняш" — гэта імя. Відаць, некалі такі чалавек існаваў. "Калечыц" — гэта мянушка.

Тое, што пісаў раней — адзін з магчымых варыянтаў.

Людзі з прозьвішчам/дзедзіцтвам Беняшэвіч мусілі-б быць нашчадкамі Беняша.

Пра Калечыцаў з паведамленьняў бачна, што нехта мог быць нашчадкам пэўнага калекі Калечыца (ад мянушкі якого назвалася нейкая мясцовасьць), а нехто мог у пазьнейшы час іменавацца ад таго, што ня меў прозьвішча/мянушкі, што ён з населенага пункту Калечыцаў, а потым стаўся Калечыцам.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #7 : 10 Апреля 2021, 21:25:35 »
Ну добра, так, адзін з магчымых варыянтаў.

Практычна, звесткі з вываду Беняшаў-Крыўцоў не адпавядаюць месцамі рэчаіснасці. Галіны Гераніма і Станіслава Андрэевічаў дакладна паходзяць па мужчынскай лініі ад Беняша Жданавіча, продак жа трэцяй галіны, Георгій, не "падыходзіць" на іх брата па ўзросту, адсутнічае ў канфірмацыі Януша Радзівіла 1650 г. і адсутнічае з прозвішчам Беняшэвіч у інвентарах. Калечыцамі менаваліся менавіта прадстаўнікі яго галіны.

Вось і падаецца, што яго галіна і магла быць нашчадкамі пэўнага Калечыца, ад мянушкі якога пайшла назва мясцовасці (як бачна з дакумента 1557 г., так, Калечыц, ці Каліціч- мянушка аднаго з Хадасовічаў, які атрымаў да гэтага году мясцовыя землі на коннай службе)..

Але ж, гісторыя аказалася цікавая, здаецца. Будзем даследаваць далей :)
« Последнее редактирование: 10 Апреля 2021, 21:39:41 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #8 : 02 Сентября 2021, 23:57:04 »
У Занёманскай харугві князя Караля Станіслава Радзівіла, 1768 г.:

З Калітыч- Марцін Беняшэвіч;

З Еўсеевіч- Ян, Тэадор Беняшэвічы, капрал Пётр Беняшэвіч.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #9 : 05 Сентября 2021, 18:20:05 »
AGAD, акты вайсковыя.

У рэестры 1750-1775 г. (Год дакладна невядомы):

Габрыэль, Тэадор, Павел, Мікалай Беняшэвічы з Далятыч. Адносіліся да Рубяжэвіцкай харугвы. У Рубяжэвіцкай харугві таксама служылі зямяне з Дзераўной, Хотава, Налібокі, Негневіч і Беліцы. На ўсход ад Рубяжэвіч тэрытарыяльна была Койданаўская харугва.
In hoc signo vinces

Dominik Bieniasz-Krzywiec

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #10 : 04 Декабря 2021, 22:48:55 »
Czy dzisiejsza forma nazwiska Bieniasz-Krzywiec wywodzi się w prostej linii od Bieniasza Zdanowicza Krzywca ?

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #11 : 05 Декабря 2021, 11:44:20 »
Czy dzisiejsza forma nazwiska Bieniasz-Krzywiec wywodzi się w prostej linii od Bieniasza Zdanowicza Krzywca ?

Tak, ale nie wszystcy. Napisal do Pana na e-mail.
« Последнее редактирование: 05 Декабря 2021, 11:51:56 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Dominik Bieniasz-Krzywiec

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #12 : 14 Февраля 2023, 22:50:44 »
І яшчэ заўважыў іншую акалічнасць:

З Метрыкі літоўскай вынікае, што ў 1631 г. Барбара Андрэевая Беняшэвічавая "хавалася з дзецьмі ў лясах", у 1650 г. Станіслаў і Геранім Андрэевічы, адпаведна, дарослыя падчас канфірмацыі. Але ж іх пляменнік з вываду Стэфан Георгіевіч  дарослы ўжо ў 1649 г. (!), калі разам з братамі (не згаданымі ізноў жа ў вывадзе) атрымаў землі ў Бернічаве (названы Калечыцам). Атрымоўваецца, што і па ўзросту не супадае.

Можна было б палічыць, што "Ежы Беняшэвіч" тоесны сапраўды існаваўшаму і згаданаму ў метрыцы Літоўскай Юрыю Беняшэвічу, брату Андрэя, 1631 г. Але, згодна з тэкстам права Багуслава Радзівіла 1666 г., актыкаваным у Наваградзкім гродскім судзе, падцьвярджаецца права на землі ўраджоным зямянам Яну па Станіславу, Тэадора па Гераніму і Стэфану па Ежэму, " як бацькі іх трымалі грунты ў Калечыцах на павіннасці коннай зямянскай". Геранім і Станіслаў, сапраўды мелі права на грунты ад Януша Радзівіла, а калі б меўся на ўвазе Ежы, брат Андрэя, было б дзіўна, здаецца, каб ужо сын суддзі наваградзкага з'яўляўся Радзівілаўскім зямянінам. Ну ізноў, як сталася, што родны сын суддзі ня толькі апынуўся Радзівілаўскім зямянінам, але яшчэ і пачаў карыстацца мянушкай ад прозвішча першых мясцовых гаспадароў Калечыцаў.

Больш усё ж такі верагодна, што гэта нашчадкі апошняга ў сяле Калечыца праз роднасныя сувязі з Беняшэвічамі, пачалі менавацца прозвішчам усё ж такі больш заможнага павятовага роду- нашчадкаў суддзі, а таксама гаспадарскага двараніна.
Czy brał Pan pod uwagę, że tutaj może nie chodzić o brata, a o syna Andrzeja o imieniu Jerzy.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Беняш / Bieniaš / Beniasz, Bieniasz
« Ответ #13 : 15 Февраля 2023, 00:23:16 »

Czy brał Pan pod uwagę, że tutaj może nie chodzić o brata, a o syna Andrzeja o imieniu Jerzy.

Nie może. Napisałem dokładnie. Proszę Pana pisać mnie na e-mail.
In hoc signo vinces