ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Паўлюць / Pawliuć / Pawluć / Павлюць, Павлють  (Прочитано 2096 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Род Паўлюць выводзіўся ў Мінскім ДДС з гербам Праўдзіч. У вывадзе сумнеўныя звесткі аб тым, што продак Уладзіслаў-Мацей быў паручнікам войска ВКЛ і атрымаў маёнтак Мігдалаўшчына (каля Койданава); аб трымання яго сынам маёнтка Руднікі; унукам Аляксандрам урада падстолія рэчыцкага; праўнукам Пятром чына маёра войска ВКЛ; Янам Паўлюцем (1699-1759) урада падстолія наваградзкага.

Жылі з 2-й паловы 17 ст. у Койданаўскім графстве ў Менскім павеце. Першая згадка ў метрычных кнігах Койданаўскага касцёла за 1665 г., дзе фігуруе Nobilis Станіслаў Паўлюць. Станіслаў паводле інвентара 1675 г. сярод зямян у Заберажжа. У 1770-х гг. прадстаўнік роду ўзначальваў адно з зямянскім харустваў Койданаўскага графства. Радніліся з Калечыцамі.

Звесткі аб Паўлюцях у іншых паветах:

Паўлюці сярод мяшчан у радзівілаўскім мястэчку Далятычы Наваградзкага павета, 1680 г. Магчыма, сваякі койданаўскіх: абодва маёнтка былі суседнімі, належылі адным і тым жа ўладарам, у абодвух маёнтках прысутнічае шэраг адных прозвішчаў.

-----------------------------------------------------------------------------

Звесткі з Метрыкі Літоўскай (кмф18-1-153):
26.10.1703 г. Пётр Паўлюць і яго жонка Разалія з Ясінскіх атрымалі ў заставу фальварк і сяло Міхнева ў Пунскім лясніцтве Ковенскага павета ад Шчэсновічаў.
« Последнее редактирование: 20 Мая 2021, 21:22:31 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces