ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Гербавая адопцыя  (Прочитано 2033 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1064
Гербавая адопцыя
« : 11 Июня 2021, 21:45:18 »
Адзін з прыкладаў гербавай адопцыі:

22.11.1551 г. Жыгімонт Аўгуст зацьвердзіў за полацкімі баярамі Васілём Мітковічам і Васілём Грыдковічам герб "Леў з муру", які надаў ім раней ваявода полацкі Станіслаў Давойна ва ўзнагароду за службу яго отчыму Андрэю Якубавічу Неміровічу, ваяводзе кіеўскаму , пры гэтым прыгадвалася, што яны і так "з роду свайго людзі добрыя шляхта". У дадзеным выпадку бачна, што наданне гербу адбылося па-першае, магнатам да зацвярджэння каралём і вялікім князем; па-другое, герб "Леў з муру" - не што іншае, як герб "Праўдзіч"- герб Давойнаў.

І яшчэ адзін выпадак. Уласны герб роду Сасінаў-Калячыцкіх уключаў такія геральдычныя фігуры як поў-птушкі (арла?) і крыж. Пры гэтым, продак роду служыў на Падляшшы Неміровічам гербу "Ястрэмбец". Афіцыйнае зацвярджэнне ў шляхецтве Сасіны атрымалі падчас працэсу аб нагане шляхецтва з Неміровічамі не раней за 1519-1524 г. (хоць і ў 1501 г. прадстаўнік роду ўжо з'яўляўся менавіта гаспадарскім дваранінам). Здаецца, улічваючы, што іх продак у XV ст. дзяк Фёдар быў васалам Якуба Іванавіча Шчыта (-Неміровіча), то і паходжанне гербу яго роду магчыма звязаць неяк з ранейшай адопцыяй з боку Неміровічаў, або, магчыма, існаваннем нейкай традыцыі, паводле якой служылыя васалы магнатаў карысталіся геральдычнымі знакамі, падобнымі на герб патрона, выява якога ў т.л. была і на харугве прыватнага атраду пана ў складзе войска ВКЛ і ў складзе якога васалы выступалі ў паходы. Так, птушка ў гербе Сасінаў магла "паходзіць" менавіта ад выявы ястраба з гербу Неміровічаў, адтуль і крыж.

 Такім чынам, бачна, што ў адным прыкладзе магнат Давойна надае баярам за службу свой герб, у другім прадстаўнікі роду Сасінаў-Калячыцкіх карыстаюцца уласным гербам, які мае фігуры, падобныя на фігуры ў гербу пана, якому служылі іх продкі. Такія меркаванні. Паглядзець бы на ўласныя гербы розных баяр паноў Неміровічаў, Ільінічаў, Гаштольдаў з XVI ст....

Цікава і іншае пытанне, на прыкладзе маіх продкаў Гладкіх гербу Наленч. Яны дакладна былі баярамі князёў Гальшанскіх да сярэдзіны XVI ст. Продак Грынец па пратэкцыі Гальшанскага быў у 1511 г. сотнікам гарадзенскім, яго сын Фёдар быў ураднікам князя віленскага біскупа Паўла Гальшанскага ў 1550-я гады. Але ж калі яны атрымалі герб Наленч? Аб каралеўскіх прывілеях невядома.. Сын жа Фёдара, Стэфан, ужо быў ня толькі ў складзе павятовай шляхты, але і каралеўскім ураднікам- пісарам земскім менскім і адным з багацейшых і ўплывовых асоб павету свайго часу..
« Последнее редактирование: 11 Июня 2021, 22:06:26 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1064
Re: Гербавая адопцыя
« Ответ #1 : 27 Июня 2021, 19:14:18 »
У працяг тэмы аб магчымасці  надання гербу праз магната:

" Паходжання герба панів Тишкевичів у світлі новоявленных джерел", Алег Аднаражэнка, Герольд Litherland №22:

"..акрамя родаў, якія належалі да кола паноў радных, гербам "Ляліва" у ВКЛ у 16-17 ст. карысталіся шмат родаў нетутылаванага набілітэта, якія паходзілі з Літоўскай зямлі. Гарадзельская гербы траплялі ў гербаўтварэнні дробнай шляхты рознымі шляхамі, але, як відаць, аднім з асноўных была гербавая адопцыя - калі літоўскія панскія роды прымалі да сваіх гербаў прадстаўнікоў рыцарства, або і простага стану..." (Пераклад з укр.).
Можна ўзгадаць, што гэта нагадвае і заходнееўрапейскія традыцыі, калі ў Сярэднявеччы, згодна з феадальным правам, розныя паў-суверэнныя герцагі,  графы мелі права надаваць дваранства на сваёй зямлі.

Вольная адопцыя была забаронена толькі пазней, спецыяльнымі актамі ў 1578, 1601, 1616, 1633 г. Можна меркаваць, такім чынам, што шмат дробнай шляхты (рыцарства), залежнага ў т.л. ад магнатаў (паноў-рады), "паспелі" пачаць карыстацца гербамі ў 16 ст., менавіта да 1578 г.

Што да шляху ўваходжання ў шляхецкую карпарацыю, можна адзначыць яшчэ адзін нефармальны шлях на прыкладзе баяр трабскіх: першапачаткова служылі панам Гаштольдам, у 1550 г. падчас складання інвентара, адзначана, што пан Гаштольд "меў тых за шляхту", пры гэтым з'яўляліся путнымі баярамі і нават з канаводаў. Каралеўскіх прывілеяў не мелі, але ж на попіс 1567 г. ужо станавіліся ў складзе павятовай харугвы, а ў 17 ст. плацілі падымнае ў Ашмянскім павеце, трабскай парафіі.

Таксама, з дэкрэта соймавага суда ВКЛ аб абразе шляхецкіх гонару і годнасці Паўла Яленскага ( Герольд Litherland №22, с.150):

"..а канстытуцыя на ўніі ўчыненная року 1569 выразна апісала, калі хто перад Уніяй службу вайсковую з шляхтай нараўне верна служыў..той і да канца ні ў чым непарушна ўжываць мает..".
« Последнее редактирование: 27 Июня 2021, 19:44:09 от Калечыц »
In hoc signo vinces