ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Тумас / Tumas  (Прочитано 1290 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Тумас / Tumas
« : 04 Сентября 2021, 19:48:22 »
Зямяне Вязынскага ключа (1787 г.). У 1738 г. на чыншавых валоках у сяле Возера. У 1795 г. запісаны ў сялянскія рэвізскія сказкі. У 18-19 ст. таксама пісаліся Тумасевіч, Тумашэвіч і Тамашэвіч.

Мая пра-пра-прабабка Уршуля-Эльжбета з Тумасаў 1811 г.н., жонка аднадворца Георгія Бабіцкага.

Яе дзед Эліаш Тумас 1735 г.н., у 1787 г. зямянін засценка Арэхаўка.

Праглядаючы рэестры войска Радзівілаў пазначыў цікавую асобу з іменем і прозвішчам майго продка (усё ж такі даволі рэдкае спалучэнне ў гэтым выпадку), удакладніць на прадмет ідэнтычнасці абодвух асобаў, на жаль, глыбей наўрадці  магчыма:

AGAD 1/354/0/7/541

Ролле (рэестр) Гранатавага эскадрона гусарыі Гераніма Фларыяна Радзівіла, 1760 г.:

Гусар Эліаш Тумас.

У гэтым жа эскадроне пазначаны гусар Базыль Чэрнік. Чэрнікі- у т.л. род койданаўскіх зямян, у 1738 і 1787 г. у інвентарах сяла Возера, суседзі Тумасаў.
« Последнее редактирование: 04 Сентября 2021, 22:37:26 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Тумас / Tumas
« Ответ #1 : 05 Сентября 2021, 19:38:59 »
Эліаш Тумас пазначаны ў пазнейшых рэестрах:

"Ранжэр-ролле" Першай кампаніі гусарыі князя Міхала Казіміра Радзівіла, гетмана вялікага літоўскага-  ў 1760,1761,1762 гг., у 1764 г.- у эскадроне гусарыі яго сына Караля Станіслава Радзівіла.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Тумас / Tumas
« Ответ #2 : 05 Сентября 2021, 19:52:20 »
І сапраўды, Эліаш Тумас аказаўся маім продкам. Штам-ліст двух эскадронаў гусарыі князя Міхала Казіміра Радзівіла 1760 год:

Эліаш Тумас з Возерскай воласці з сяла Возера, 21 год, уніят, прысягаў, узяты з дому, служыць 5 гадоў, мае двух братоў, паходжання -"кандыцыі" простай.

Згаданы вышэй Базыль Чэрнік- таксама з Возера. І таксама пазначаны простай кандыцыі, але ж Чэрнікі былі зямянамі на коннай службе з вялікімі грунтамі яшчэ ў 1588 г.

Такім чынам, тэма не шляхецкая, але ж зямянства заслужанае  :) Магчыма камусьці спатрэбіцца, ад гэтай галіны Тумасаў павінна была застацца яшчэ шмат нашчадкаў, у 19 ст. жылі ў засценку Заазер'е.
« Последнее редактирование: 05 Сентября 2021, 21:32:08 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Тумас / Tumas
« Ответ #3 : 05 Сентября 2021, 22:59:06 »
Цікавыя звесткі пра Эліаша Тумаса з наступнага дакумента:

Мой продак удзельнічаў у пахаванні князя Гераніма Фларыяна Радзівіла ў Бяла-Падляске ў 1760 г. Так ён пазначаны сярод адабраных гусар: ролле-рэестр гусар з Гранатавага эскадрона, ідучых з целам ЯКМ Фларыяна Радзівіла.

У 1757 ж годзе Эліаш запісаны ў ліку гусарыі Чорнага эскадрона, Гранатавым ён пачаў называцца каля 1760 г.
« Последнее редактирование: 05 Сентября 2021, 23:57:24 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Тумас / Tumas
« Ответ #4 : 06 Сентября 2021, 17:23:52 »
Дапоўню звесткі па галіне роду і радавод.

Эліаш Тумас быў хрышчаны 26.12. 1735 г. у Возерскай уніяцкай царкве пад іменем Філімон:

Нар. Філімон, сын Іллюка і Мар'яна Тумашаў з Возера. Успрыемнікі Марцін Лічка (таксама Лычкоўскія) і Агафья Дуткава (таксама Дуткоўскія).

У далейшым у метрычных запісах аб нараджэння яго дзяцей у 1770-1790-я гады запісваўся таксама Філімонам. Жонка Юстына. Жыў у засценку Гарохавішча, Арэхаўка.

У інвентары 1787 г. у засценку Арэхаўка з іменем Эліаш. У рэвізскіх сказках 1795 г. унесены ў лік карэнных сялян як Ілья Ільін Тумас, жонка Юстына Іванаўна. Нашчадкі з'ехалі ў засценак Зазер'е, дзе ў далейшых рэвізіях фігуравалі з імем па-бацьку Філімонавічы. З якой нагоды выкарыстоўваліся два імені- невядома, магчыма падвоенае імя, метрычныя запісы аб нараджэнні дзяцей Філімона Тумасаў поўнасцю супадаюць з рэвізскай сказкай Эліаша ў Арэхаўке 1795 года і з далейшымі сказкамі 1816, 1834 г.

І пакаленне

1. Міхал Тумас, жыў у кунічным, або чыншавым сяле Возера ў 1738 г., бондар.

ІІ пакаленне
2. Ілья Тумас, жыў у Возера ў 1738 г. Жонка Мар'яна.

ІІІ пакаленне
3. Філімон-Ілья (Эліаш) Тумас, у інвентары 1738 г. пазначаны як унук Міхала. * 26.12.1735 г. У 1774, 1777, 1780, 1783 г. у засценку Гарохавішча, у 1787, 1795 г. у засценку Арэхаўка. Жонка Юстына Іванаўна Клімовіч.

Паслужны спісак з шэрагу рэестраў:

На вайсковай службе з 1755 г. У Корпусе гвардыі, або целахраніцеляў (Gardes du corps) Гераніма Фларыяна Радзівіла. У 1758 г. адкамандыраваны з гвардыі ў Чорны эскадрон гусарыі (з 1760 г. называўся Гранатавы эскадрон). У 1760 г. у рэестры гусар, якія суправаджалі цела памерлага князя Гераніма Фларыяна Радзівіла. У жніўні 1760 г. у Першай кампаніі гусарыі (раней называўшымся Лейб-эскадронам) Міхала Казіміра Радзівіла, гетмана вялікага літоўскага. З 1762 г. па 1764 гг. уключна у той жа Першай кампаніі гусарыі Караля Станіслава Радзівіла ў Нясвіжы. У апошнім рэестры гусараў 1764 г., суправаджаўшых Радзівіла ў Алыку пасля бітвы пад Слонімам з расейскімі войскамі ўжо не пазначаны. У 1787 г. зямянін у засценку Арэхаўка.

ІV пакаленне

4.3 Сымон, сын Філімона і Юстыны Тумасаў * 07.09.1774 г. Успрыемнікі Тэадор Залуцкі, Доўматава. Засценак Гарохавішча. У 1795 г. у засценку Арэхаўка (сын Ільі Ільіна Тумаса і Юстыны Іванаўны). У 1799 г. Шлюб: Сымон сын Філімона Тумаса х Анастасія дачка Васіля Сарокі (ляснога дзесятніка, фігураваў у судовых справах аб наездах дабрынёўцаў на в. Данілавічы Завішы; брат Анастасіі Томаш Сарока у засценку Гарохавішча, у метрычных кнігах J(asny)P(an), у Арэхаўке. Сьведкі Якуб Жур і Тэадор Залуцкі.
У 1816 г. Сымон Ільін Тумас з жонкай Анастасіяй у Заезер'е. У 1834 г. Сымон Філімонаў Тумас з жонкай Анастасіяй у Зазер'е. Зяць Сымона Марцін Клімовіч, у 1818 г. вярнуўся з бягоў.

5.3 Міхал, сын Філімона і Юстыны * 1783 г., у 1795 г. у засценку Арэхаўка (сын Ільі Ільіна і Юстыны).

6.3 Фёдар, у 1795 г. у засценку Арэхаўка.

7.3 Андрэй * 1780 г. Няма звестак.

8.3 Рэгіна, дачка Філімона і Юстыны, * 1777 г.  У 1795 г. у засценку Арэхаўка (Ільі Ільіна і Юстыны Іванаўны).

9.3 Апалонія, дачка Філімона і Юстыны, * 1791 г. У 1795 г. у засценку Арэхаўка (Ільі Ільіна і Юстыны Іванаўны).

10.3 Кацярына, у 1795 г. у засценку Арэхаўка.

V пакаленне

11.4 Фларыян *1815. У 1834 г. у Заезер'е.

12.4 Сымон * 1816 У 1834 г. у Заезер'е.

13.4 Уршуля-Эльжбета * 1812 х аднадворац Георгій Якубавіч Бабіцкі. Дзеці Гіпаліт, Гілярый, Разалія, Даміцэля (за Паўлам Бірылай/Бірулей з Гарохавішча), Юлія (за фельдфебелем Канстанцінам Карачуном з Дабрынёва), Юзаф Бабіцкія.

14.4 Магдалена *1817 х Норберт Якубавіч Бабіцкі. Дзеці Томаш, Леон, Валянцін, Адам, Станіслаў, Марыяна, Анастасія Бабіцкія.

15.4 Аляксандр-Базыль * 1804 г. Звестак няма.

« Последнее редактирование: 06 Сентября 2021, 18:06:11 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Тумас / Tumas
« Ответ #5 : 03 Октября 2021, 13:57:35 »
Удакладненні да вайсковай службы Эліаша Тумаса. Да 1764 г. служыў у Нясвіжы. У апошні раз ён прыгадваецца ў ролле гусарыі Караля Станіслава Радзівіла, у кастрычніку 1764 г. у г. Сароках (Малдавія). Туды Радзівіл адышоў з рэшткамі войска пасля бітвы пад Слонімам з расейскімі войскамі, на тэрыторыю Асманскай імперыі. Дарэчы, бітва пад Слонімам лічыцца найбольш маштабнай у гісторыі ўласна Радзівілаўскай міліцыі. Радзівілаўскае войска некалькі часоў вяло г.зв. рэгулярную бітву з сіламі Далгарукава і Рэнэнкампфа, нават разбіла частку расейскіх казакоў і гусар і адступілі пасля падыходу ўсіх сіл праціўніка, якія пераважалі колькасцю.

Што да непасрэдна гусар як тыпу вайскоўцаў, менавіта гэтыя гусары не маюць агульнага з традыцыйнымі польска-літоўскімі цяжка-узброеннымі гусарамі, а былі сфарміраваныя Геранімам Фларыянам Радзівілам па прыкладзе той жа назвы Чорных гусар прускага войска Фрыдрыха ІІ (назву "чорныя" тыя мелі па колеру абмундзіравання і выявы Адамавай галавы на шапках). Выяву гусарскага мундзіра можна бачыць на партрэце самога Гераніма Фларыяна Радзівіла кісці Якуба Вэсселя, 1746 г.
« Последнее редактирование: 03 Октября 2021, 14:08:53 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Тумас / Tumas
« Ответ #6 : 07 Июня 2022, 13:37:37 »
Базыль Тумасевіч пазначаны ў ролле койданаўскай харугвы 1787 г.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Тумас / Tumas
« Ответ #7 : 15 Октября 2023, 20:23:33 »
У 1811 г. у засценку Арэхаўка таксама паказаны на вольнай зямлі адстаўны салдат Павел Тамашэвіч (у метрыках Тумас).

Трэба б паглядзець, ці падавалі ў Арэхаўцы і ваколіцах якія Тамашэвічы шляхецкія казкі і што за дакументы там могуць прыгадвацца.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Тумас / Tumas
« Ответ #8 : 31 Октября 2023, 23:45:47 »
НГАБ Ф.136-13-368
МК Возерскай ц. 1839 г.

Шлюб. Восіп Ластоўскі з г. Мінска, прыхаджанін мінскага рымска-каталіцкага кафедральнага касцёла х Магдалена Тумасаўна. Сьведкі Іван Галімскі з засц. Бесманаўкі і Пётр Мурашка з Арэхаўкі.

Возерская царква, 1840 г.

ахрышчаны Георгий, сын Восіпа і Магдалены Ластоўскіх, мяшчан г. Мінска. Кумы Георгій Беліновіч і Юлія Мажэйкава.
« Последнее редактирование: 01 Ноября 2023, 00:50:53 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1058
Re: Тумас / Tumas
« Ответ #9 : 13 Марта 2024, 14:26:41 »
Да інфармацыі аб службе Эліаша Тумаса. У ролле гусар кн. Караля Станіслава Радзівіла за кастрычнік 1764 г. бачна, што частка 1 і 2 эскадронаў (у тым ліку Эліаш у 1-м эскадроне) суправаджала віленскага ваяводу ў Сарокі на тэрыторыі турэцкай Валахіі, а іншыя пазначаны ў Бела-Падляске. На момант наступнага захаваўшагася сьпіса ў 1767 г.- у год вяртання Радзівіла ў ВКЛ і прызначэнне яго маршалкам Радомскай канфедэрацыі - ужо фігуруюць жаўнеры з Бела Падляскі і новыя людзі. Такім чынам, Эліаш Тумас, з іншымі гусарамі, пазначанымі ў Валахіі, складалі гвардыю Радзівіла ў яго часовай эміграцыі: Сарокі-Браціслава-Прага-Дрэздэн.


У 1777 г. жыхары кунічнага с. Возера, у т.л. іншыя Тумасы (Эліаш і яго галіна ж асобна зямяне ў засценках Гарохавішча, Арэхаўка) - баяры.
« Последнее редактирование: 13 Марта 2024, 14:31:06 от Калечыц »
In hoc signo vinces