ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Няронскі / Niaronski / Nieroński / Неронский  (Прочитано 409 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Баяры, з 2-й паловы XVII ст. зямяне Слуцкага Княства.

"...Што датычыцца Няронскіх (Нерановічаў), то яны пры доказе дваранства падчас «разбору шляхты» апісвалі сваё паходжанне вельмі цьмяна. Нібыта іх продкі трымалі карчму ў Пінскім павеце, у канцы XVI ст. Сямён Няронскі перасяліўся ў Навагрудскае ваяводства, а затым атрымаў ад падчашага ВКЛ князя Януша Радзівіла (памёр у 1620 г.)засценак Селішча (інакш Вужа) з 10 валокамі зямлі [21, арк. 431 адв.– 432], але ніякіх доказаў атрымання зямлі ад Я. Радзівіла пададзена не было. Магчыма, яны, як і Грынцэвічы, паходзілі з Пагосцкага маёнтка,але больш верагодна, што месцам іх першаснага пражывання ў Слуцкім княстве былі Грозава і суседні Баславіцкі маёнтак. У прыналежным да апошняга засценку Клешаў у 1696 г. пражывала шэсць сямей Няронскіхі знаходзіўся «конь», названы ад іх прозвішча...

Амаль несумненна, што з гэтага зямянскага роду паходзіў вядомы картограф сярэдзіны XVII ст. Юзаф Нарановіч-Наронскі..."

Глінскі, Я. С. Зямянская супольнасць вёсак Вужа і Прарокаўшчына Слуцкага княства ў другой палове XVII – першай трэці XIX ст. // Архіварыус. - Вып. 15. - Мінск: НГАБ, 2017. - С. 197-233

Таксама ў іншым, пазнейшым, артыкуле прыгадваецца, што паходзяць з лістоўных баяр Грозаўскага маёнтка.

 Глінскі Я. С. Зямяне маёнткаў Урэчча, Новы Двор і Яромічы Слуцкага княства ў другой палове XVI – пачатку XVIII ст.: фарміраванне супольнасці і генеалагічная свядомасць // Архіварыус. - Вып. 19. - Мінск: НГАБ, 2021. - С. 250-272

У 1565 годзе панцырныя баяры сяла Вужа.

У 1644 г. баярын пана Рыгора Валадковіча (у заставе, відаць) з сяла Вужа Багдан Іванавіч Нерановіч падцьвярджаў права з інвентара 1565 г., дзе паказаны панцырны баярын Іван Пракопавіч Нерановіч.

Цікавая біяграфія Юзафа Нарановіча-Наронскага (~1610-1678).


Матэматык, геадэзіст, картограф і архітэктар. Быў на службе ў прадстаўнікоў Біржанскай галіны Радзівілаў- кн. Януша, Багуслава. Цывільны інжынер і географ Фрыдрыха Вільгельма, курфюрста Брандэнбургскага. Пратэстант.

Ёсць польскі артыкул пра паходжанне Юзафа. Па адной версіі, ён мяшчанскага паходжання, па іншай - магчымы нашчадак ці сваяк Мацея Нарановіча, які атрымаў у 1562 годзе ад графа на Міры Ільініча зямлю ў сяле Кухаровічы на зямянскай службе.
https://docplayer.pl/135766569-Pochodzenie-jozefa-naronowicza-naronskiego-tworcy-topograficznej-kartografii-litwy-i-prus-wschodnich.html

Але, як піша п. Глінскі, амаль несумненна паходжанне яго з Слуцкага княства, з галіны з Вужы. Гэтаму два галоўных аргумента: служыў ён менавіта біржанскім Радзівілам, і паводле тэстаменту, заставіў нейкую маёмасць кроўным у Слуцку.

Ці з'яўляюцца Нарановічы (Нерановічы), Няронскія з Слуцкага княства і з Мірскага графства сваякамі невядома, магчыма і не, прозвішча патранімічнае і маёнткі належалі розным гаспадарам. Ва ўсялякім разе, ад 1560-х гадоў сваяцтва не прасочваецца.

Што цікава, на картах Юзаф падпісваўся "Eques Lituanus" - "рыцар Літоўскі".
« Последнее редактирование: 31 Мая 2023, 22:45:45 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces