ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Булынка / Bulynka / Bułynka, Bułynko / Булынко  (Прочитано 326 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

victor

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 214
У майго продка Антона Пятровіча была жонка Ёзефата з роду Булынка, каля 1793 г.н.
(прозвішча Булынка паказана ў МК Уздзенскага к. пра шлюб сына Антона).

Шлюб з Антонам быў, верагодна, раней 1812 г.
Нажаль, ня ведаю хто быў бацька Ёзефаты і адкуль.
Яна павінна быць у РК 1795 у сямье бацькоў, але пакуль не знайшоў.
Можа хто падкажа што па гэтым Булынкам.
Буду вельмі ўдзячны!

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1042
Re: Булынка / Bulynka / Bułynka, Bułynko / Булынко
« Ответ #1 : 18 Июнь 2023, 15:17:46 »
Трэба глядзець матэрыялы па Койданава. Першая згадка:

Андрэй і Багдан Булынкі, зямяне Вязынскія, 5 валок сярод зямян на слабадзе (вольныя часова ад павіннасцяў), 1620 г.

КМФ5-1-1696 Арк. 357.
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2008
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Булынка / Bulynka / Bułynka, Bułynko / Булынко
« Ответ #2 : 18 Июнь 2023, 18:24:13 »
У 1795 Булынкі жылі ў Булынках (Менскі пав.), яўна, што могуць быць і ў навакольных засьценках. Павінна іх быць больш.
в. Булынкі - 333-9-5, 1007-1010.

У 1816 Булынкі ў Ігуменскім пав., на Вузьдзеншчыне, жылі ў з. Падцацках.
333-9-75, 1438-1439.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1042
Re: Булынка / Bulynka / Bułynka, Bułynko / Булынко
« Ответ #3 : 18 Июнь 2023, 18:41:27 »
І ёсць сэнс праглядзець РС шляхты Мінскага павета 1816 г. у ф. 333-9, там Булынкі таксама былі і там у казках часта пералічаны дакументы, якія людзі падавалі для доказаў дваранства (і куды, і калі).
« Последнее редактирование: 18 Июнь 2023, 20:30:24 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2008
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Булынка / Bulynka / Bułynka, Bułynko / Булынко
« Ответ #4 : 19 Июнь 2023, 03:48:47 »
пералічаны дакументы, якія людзі падавалі для доказаў дваранства (і куды, і калі).
У Булынкаў не было вываду ў ДДСе.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1042
Re: Булынка / Bulynka / Bułynka, Bułynko / Булынко
« Ответ #5 : 19 Июнь 2023, 09:36:33 »
пералічаны дакументы, якія людзі падавалі для доказаў дваранства (і куды, і калі).
У Булынкаў не было вываду ў ДДСе.

Так, але ў РС 1816 г. пададзена шмат інфармацыі ўвогуле: куды падавалі дакументы і калі (не абавязкова ў ДДС, паказаныя таксама казённая палата ці мінскі земскі суд, ці яшчэ што), пералічаны часта самі дакументы (пасведчанне аб адзінародстве, або ад шляхты і ўраднікаў аб шляхецкім паходжанні з датай, узгадка пра шляхецкую казку 1795,  прывілеі і г.д.). Усё што і куды падавалі як падстава для ўнясення ў шляхецкія казкі..У кагосьці наадварот у саміх казках там паказана, што дакументаў ня мае, ці паходжання ня ведае. Ці нічога не паказана. Гэта 333-9-104-107
« Последнее редактирование: 19 Июнь 2023, 09:41:03 от Калечыц »
In hoc signo vinces

victor

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 214
Re: Булынка / Bulynka / Bułynka, Bułynko / Булынко
« Ответ #6 : 22 Июнь 2023, 11:03:41 »
У 1795 Булынкі жылі ў Булынках (Менскі пав.), яўна, што могуць быць і ў навакольных засьценках. Павінна іх быць больш.
в. Булынкі - 333-9-5, 1007-1010.

У 1816 Булынкі ў Ігуменскім пав., на Вузьдзеншчыне, жылі ў з. Падцацках.
333-9-75, 1438-1439.

Дзякуй вялікі Ўладзіслаў і Калечыц!
Праглядзеў гэтыя Булынкі і Падцацкі, але Ёзефаты там, на жаль, не было.

Цікава, што ў Падцацках Альбін Бакіноўскі паказыны нібыта сынам Марціна, але на самой справе ён унук апошняга. А яго стрыечныя браты на самой справе - 3-юр.
Пан Калечыц падказаў, што ў МК Койд.к. ёсць гэты Альбін - сын Стэфана (Марцінава), брата майго продка Феліцыяна.
У яго жыве нейкі родзіч Булынка. Улічваючы папярэднюю памылку (ці падробку) пра Альбіна, дык можа і Булынку да кучы ўпісалі. Пакуль не зразумела якім бокам ён яму родзіч.
Буду спрабаваць шукаць  далей, але ...