ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: NOMENCLATOR  (Прочитано 30476 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
NOMENCLATOR
« : 04 Сентября 2006, 15:42:43 »
Згуртаваньне Беларускай Шляхты мяркуе празь некаторы час распачаць выдаваць шляхецкі альманах, які будзе мець назву «Nomenclator: Альманах шляхты Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых земляў».

Альманах будзе сэнсава падобны да аналягічных выданьняў іншых краінаў Эўропы. У выданьні будуць друкавацца радаводы існуючых беларускіх шляхецкіх родаў.

Асоба, якая жадае апублікаваць свой радавод павінна прадставіць апрацаваную генеалёгію. Рэдакцыя зьдзейсьніць зьверку з крыніцамі, дэталізаваньне й дапаўненьне інфармацыі, падрыхтоўку да друку.

«Nomenclator» будзе выдавацца з фінансаваньня прадстаўнікоў шляхецкіх родаў. Публікацыя ў альманаху зьяўляецца платнаю, кошт складае 200 Euro. Велічыня складкі аднолькавая для разгалінаванага і невялікага радаводу. Гэтыя грошы пойдуць на падрыхтоўку і друк выданьня.

Складка не зьяўляецца аплатаю за пошук радаводу. Ахвотнік павінен сам зьдзейсьніць генеалягічныя пошукі, альбо замовіць нейкаму. Рэдакцыя не прыймае на сябе абавязкі па пошуках радаводу.

Для друку будуць прыймацца генеалёгіі родаў, якія адпавядаюць крытэрыям сяброўства ў Згуртаваньні Беларускай Шляхты (http://www.nobility.by/zbs/bel/membership.shtml). Асоба, якая публікуе свой радавод, ня мусіць абавязкова быць сябрам ЗБШ.

Першы выпуск альманаха «Nomenclator» будзе зьдзейсьнены калі назьбіраецца дастатковая колькасьць падрыхтаваных радаводаў.
« Последнее редактирование: 24 Февраля 2013, 16:39:40 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Яўген

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 62
    • muzyka.myheritage.com
Re: NOMENCLATOR
« Ответ #1 : 24 Февраля 2013, 15:51:57 »
Паважаны Ўладзіслаў , адкажыце, калі ласка, які лёс альманаха "NOMENCLATOR" ?
Лапицкий, Дробышевский, Шелюто.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: NOMENCLATOR
« Ответ #2 : 24 Февраля 2013, 16:41:31 »
Гэтае выданьне мусіць выходзіць з фінансаваньня зацікаўленых родаў. Пакуль што, да гэтага няма вялікага інтарэсу.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.