ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: звесткі з сярэднявечча  (Прочитано 13850 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Алена Паўлава

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 185
звесткі з сярэднявечча
« : 24 Октября 2006, 19:54:16 »
Паважаны Ўладзіслаў!
Ці рэальна скласці радавод шляхты глыбей звестак, наяўных у выснове роду?
Дзе могуць захоўвацца такія звесткі? Можа, у архівах Польшчы і Літвы?
З падзякай, Лена.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: звесткі з сярэднявечча
« Ответ #1 : 25 Октября 2006, 01:44:28 »
Безумоўна. Дакумэнты, якія шляхцічы падавалі на вывад, каб іх прызналі ў расейскім шляхецтве, фармаваліся фрагментарным чынам. Нешта было ў доме, нешта выпісалі з архіваў (найчасьцей на падставе тых дакумэнтаў, што захоўваліся ў хатніх зборах).

Усе дакумэнты, якія падавала шляхта, паходзілі са справаводзтва. За невялікім выключэньнем усе дакумэнты актыкаваліся (уносіліся ў актавыя кнігі) судоў. Судоў у кожным павеце было 2 — земскі і гродзкі (былі час ад часу і іншыя, але гэта зараз ня важна). Трэба ведаць у якім павеце ў часы ВКЛ жылі продкі і праглядаць актавыя кнігі земскіх і гродзкіх судоў. Вельмі часта кніга за 1 год налічвае каля 1000 аркушоў. Гэта вялікая праца. Але яна можа прынесьці вялікі плён. Бо дакумэнты актыкаваліся ня толькі сёняшняй падзеі, напр. продаж маёнтка, але маглі разам падаць для памяці і дакумэнты стогадовай даўніны. Калі актыкавалі тэстамэнты, тамака могуць згадвацца продкі на некалькі пакаленьняў (маёнтак купіў тады і тады прадзед, потым падзялілі, потым бацька адкупіў у стрыечных братоў і т.п.), імёны жонак і дзяцей.

Справа пра шляхецтва часоў доказу ў Расейскай Імпэрыі — гэта выжымка, і не заўсёды найлепшая.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Алена Паўлава

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 185
Re: звесткі з сярэднявечча
« Ответ #2 : 25 Октября 2006, 09:23:00 »
Паважаны Ўладзіслаў!
Вы мяне супакоілі :) Вельмі добра, што звесткі ёсць, і што яны ў Менску.
Будзем працаваць!
З падзякай, Лена.