ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ

Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: ДНК, гены  (Прочитано 65033 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Richi

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 14
Re: ДНК, гены
« Ответ #15 : 04 Мая 2010, 01:23:18 »
Конечно вопрос любопытный. Но сомневаюсь что доказав родство по генам так просто можно будет перенять какие-то права генетических родственников. Мужет только если через всякие суды...

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2027
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: ДНК, гены
« Ответ #16 : 04 Мая 2010, 01:29:14 »
Калі ўжо зайшла гаворка пра ДНК, задам сэрыю дурных пытаньняў:

Ці лічыцца чалавекам шляхцічам:
а) калі ён даказаў сваё блізкае кроўнае сваяцтва па мячы з прадстаўнікамі шляхецкіх родаў;
б) калі аналіз паказаў, што ён ё прамым нашчадкам, да прыкладу, Рамзэса ІІ ці Чынгісхана?

У ДНК няма запісу "шляхціч". Гэты тэрмін не мэдычны, а гісторыка-юрыдычны. Мэдыцына не вырашае такія праблемы.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: ДНК, гены
« Ответ #17 : 04 Мая 2010, 20:38:51 »
У ДНК няма запісу "шляхціч". Гэты тэрмін не мэдычны, а гісторыка-юрыдычны. Мэдыцына не вырашае такія праблемы.
Але ж бацькоўства, пацьверджанае аналізам ДНК, прызнаецца доказам законнасьці прэтэнзій на спадчыну бацькоў. І, згодна зь лёгікай, калі адвольны чалавек дакажа генэтычна, што ёсьць прамым нашчадкам па мужчынскай лініі, напрыклад, цяпер муміі, а раней усемагутнага праўдай Ра, шматпаважанага абаронцы Ягіпту Рамзэса ІІ Сэціевіча зь 19-е дынастыі, значыць мае права й на частку спадчыны свайго продка - а менавіта на права лічыцца арыстакратам паводле паходжаньня. Хоць паходжаньне гэтае і ўходзіць на тры тысячы гадоў назад.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Richi

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 14
Re: ДНК, гены
« Ответ #18 : 27 Мая 2010, 16:23:01 »
Вядома, але толькі ў тым выпадку, калі ДНК той муміі будзе ў базе даных.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: ДНК, гены
« Ответ #19 : 28 Мая 2010, 11:02:41 »
Вядома, але толькі ў тым выпадку, калі ДНК той муміі будзе ў базе даных.
Ну дык маё пытаньне й заснаванае на "а што, калі". Проста цікава
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Wisznewski

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 160
Re: ДНК, гены
« Ответ #20 : 28 Мая 2010, 13:40:59 »
Тэхналёгіі пастаянна ўдасканальваюцца - цяпер і з сухіх касьцей, валасоў (якія не гніюць сотні год) ДНА пабіраюць. Раней гэтае было немажліва. І цэны падаюць -  2 гады таму тэст ДНА каштаваў каля 300 даляраў у ЗША (я рабіў), цяпер і за 100 можна зрабіць.
У РБ нажаль з гэтым яшчэ цёмны лес....
Але прыйдзе час і на вашыя пытаньні дадуць адказ....
Audiatur et altera pars...

Richi

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 14
Re: ДНК, гены
« Ответ #21 : 01 Июня 2010, 01:11:53 »
Нават з перадавымі тэхналёгіямі, не многіх марнахаў захочуць выкапываць з зямлі, не будзь гэта нават такой накладнай справай, зь вялізнымі бюракратычнымі працэдурамі. У іншым, далёка не ўсе пахаваньні вялікіх людзей дакладна вядомыя. На прыклад, дзе пахаваны Атыла, Чынгісхан, Дракула, ці кароль Артур? Але, магчыма я занадта песімістычна разважаю. Вядома гэта выдатныя тэхналёгіі і яны дазволяць нам даведваць гісторыю нашых сем'яў на шмат стагодьдзяў глыбей. І ў РБ хай гэтага яшчэ няма, але ўпэўнены праз пару гадоў з'явіцца, нікуды не дзенецца.

Wisznewski

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 160
Re: ДНК, гены
« Ответ #22 : 16 Июня 2010, 09:13:44 »
Нават з перадавымі тэхналёгіямі, не многіх марнахаў захочуць выкапываць з зямлі, не будзь гэта нават такой накладнай справай, зь вялізнымі бюракратычнымі працэдурамі. У іншым, далёка не ўсе пахаваньні вялікіх людзей дакладна вядомыя. На прыклад, дзе пахаваны Атыла, Чынгісхан, Дракула, ці кароль Артур?

Нікога выкопваць ня трэба. Ёсць вядомыя асобы па ўсім сьвеце якія вядуць свае дакументаваныя радаводы ад XIII, нават XII ст. У Польшчы хацяж бы, такіх людзей тысячы - і яны павінныя быць цікавыя нашым генэтычным даследчыкам.
Кароль Артур - яшчэ не вядома ці такі быў, гэта алегорыя. Дракула жыў у Брашаве, Румынія. Атыла можа быць цікавы некаторым, а Чынгісхан мне да аднаго месца....
 
Audiatur et altera pars...

Wisznewski

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 160
Re: ДНК, гены
« Ответ #23 : 16 Июня 2010, 12:48:17 »
Дарэчы, сп. Уладзіслаў, як выглядае РБ адсоткава на цяперашні час па мужчынскіх і жаночых гаплагрупах?
Audiatur et altera pars...

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2027
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: ДНК, гены
« Ответ #24 : 05 Апреля 2012, 22:52:54 »
Давыденко О., Кушнеревич Е. Гаплогруппы У-хромосом и происхождение национального генофонда

http://innosfera.org/node/1089
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: ДНК, гены
« Ответ #25 : 12 Июня 2012, 04:05:20 »
Падкажыце, калі ласка, якія варыянты аналізаў па кожнай з групаў замаўляць http://www.myheritage.com/all-dna-tests?lang=RU
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2027
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: ДНК, гены
« Ответ #26 : 12 Июня 2012, 13:53:04 »
Лепш замаўляць на Family Tree DNA. Гэта сусьветны лідар у сваёй сфэры. Аптымальна замаўляць аналіз Y-храмасомы па 67 локусам. Калі дарагавата — замовіць 37, а потым дазаказаць. Бываюць зьніжкі два-тры разы ў год, дакладна будуць на Каляды.

Мітахандрыяльны аналіз зможаце замовіць таксама пазьней дадаткова (жаночая лінія — мама—яе мама—той мама і г.н.).

Рабіце замову празь "Беларускі праэкт на FTDNA":
http://www.familytreedna.com/group-join.aspx?Group=BELARUS

У хуткім часу будзе таксама асобны праэкт па  беларускай шляхце.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Ботяновский

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 151
Re: ДНК, гены
« Ответ #27 : 12 Июня 2012, 14:52:50 »
Можно ли с помощью ДНК анализа узнать кто по национальности были мои предки?

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2027
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: ДНК, гены
« Ответ #28 : 12 Июня 2012, 15:26:41 »
Можно ли с помощью ДНК анализа узнать кто по национальности были мои предки?

Нацыянальнасьць — гэта самаўсьведамленьне. Калі вы гаворыце пра этнічнае паходжаньне, дык больш "не", чым "так".

ДНК-генеалёгія — гэта, хутчэй, тысячагодзьдзі, чым стагодзьдзі.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Re: ДНК, гены
« Ответ #29 : 14 Июня 2012, 20:28:06 »
Дзякуй вялікі