ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ

Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Ґедройц-Тоўсьцік, Ґедройць-Тоўсьцік / Giedrojc-Towścik, Giedrojć-Towścik / Giedroyc-Towścik, Giedroyć-Towścik / Гедройц-Товстик, Гедройць-Товстик, Гедройц-Толстик, Гедройць-Толстик  (Прочитано 12593 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

veraksa

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Здравствуйте.Может кто знает о фамилии Толстик.Знаю что жили они под Минском.
С уважением Павел.
« Последнее редактирование: 03 Сентября 2007, 15:56:37 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Wisznewski

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 160
Ці вядома нешта пра Гедройцяў з Белічан (Ігуменскі павет)?
тутака прозвішча папалася - Гедройц Казімір Браніслававіч 1903 г.н. Белічаны
Дзякуй.
Audiatur et altera pars...

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2027
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
У Белічанах жылі Тоўсьцікі-Ґедройцы. Асноўнае іх прозьвішча, відаць, Тоўсьцік. "Ґедройц" скарыстоўвалі ў якасьці прыдомка. Іх гэрб — "Топач". Першапачатковы вывад мелі ў Літоўскім ДДСе ў 1800. У дэкрэце вывада напісана нейкая дзіўная гісторыя (вельмі падобна, што гэта выдумка), што іх продак Мікалай Тоўсьцік за ваенныя заслугі атрымаў прыдомак "Ґедройц" і гэрб "Топач", быццам паводле прывілея 1650.11.01 ад Караля і Вял. Князя Яна-Казімера.

Здаецца, зараз прадстаўнікі роду выступаюць пад двума прозьвішчамі, адныя "Ґедройцы", іншыя — "Тоўсьцікі".
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Wisznewski

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 160
Гідравец Казімір Браніслававіч - 1903 г.н. в. Белічаны, загінуў у 1944 пры вызваленьні РП. Родныя жывуць у Беразіно...
Дакументаў ня маю, як прыдбаецца момант - я запытаю...
Audiatur et altera pars...

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Шукаю зьвесткі пра продкаў Канстанціна Тоўсьціка, які нарадзіўся прыкладна ў 1905 годзе. Жыў у вёсцы Раванічы Чэрвенскага раёну, што па суседзтве зь Белічанамі http://clip2net.com/s/1bTnH Бацькі - Віктар і Кацярына Тоўсьцікі. Жонка - Аміля.
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2027
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Шукаю зьвесткі пра продкаў Канстанціна Тоўсьціка, які нарадзіўся прыкладна ў 1905 годзе. Жыў у вёсцы Раванічы Чэрвенскага раёну, што па суседзтве зь Белічанамі http://clip2net.com/s/1bTnH Бацькі - Віктар і Кацярына Тоўсьцікі. Жонка - Аміля.

На жаль, у Белічанах было два Віктара.

Віктар, * 1865.08.10, с. Ксаверыя Марцінавіча Ґ.-Т. (* 1838) і Елізаветы Іванаўны (* 1838). Яны праваслаўныя.

Віктар, * 1871, с. Сьцяпана Марцінавіча Ґ.-Т. (* 1841) і Елізаветы Сьцяпанаўны (* 1845).
Яны католікі.

Трэба быць асьцярожным у спалучэньні. Абавязкова праглядзець сьпісы шляхты Ігуменскага пав. пач. 20 ст. і родавую справу, каб не было памылак. Бо, напрыклад, былому нам. міністра культуры В. К. Ґедройцу радавод у архіве зрабілі памылковы, падключылі не да таго чалавека (было два Ксаверыя, прыпісалі да праваслаўнага Ксаверыя, а трэба было да каталіцкага).

І, канечне, трэба яшчэ высьветліць дакладна, ці належыць згаданы Тоўсьцік да шляхецкага роду.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

hacak maksim

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 147
    • Radavod Wiki
Арол (Арлоўскі), Балда (-зенка, -юк, -зянок), Валадзько, Вяроўка (-ін), Габрусь, Галавач, Гаца(у)к, Курмаз, Лук'яновіч, Мігуцкі, Мяцельскі, Пуцік(аў), Пыж, Сазонаў, Сідаровіч, Супрыновіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шанец, Шырокі, Юшкевіч

1kirill777

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Трэба быць асьцярожным у спалучэньні. Абавязкова праглядзець сьпісы шляхты Ігуменскага пав. пач. 20 ст. і родавую справу, каб не было памылак. Бо, напрыклад, былому нам. міністра культуры В. К. Ґедройцу радавод у архіве зрабілі памылковы, падключылі не да таго чалавека (было два Ксаверыя, прыпісалі да праваслаўнага Ксаверыя, а трэба было да каталіцкага).

Прабачце калі ласка , я зараз займаюся генеалагічным даследаванне сям'і маёй бабулі. Яе дзявочае прозвішча Тоўсцік , а нам. міністра культуры У. К. Ґедройц яе дваюрадны брат . Дапамажыце разабрацца , чаму вы лічыце што прыпісалі а не да таго Ксаверыя ? Бабуля каталичка .
« Последнее редактирование: 02 Мая 2016, 22:53:29 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2027
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
чаму вы лічыце што прыпісалі а не да таго Ксаверыя ?

У Ксаверыя,  які быў праваслаўным — дзеці і ўнукі былі праваслаўнымі, а ў Ксаверыя католіка — адпаведна католікі.