ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Панятоўскі / Paniatowski / Poniatowski / Понятовский  (Прочитано 10683 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Крэс

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
Паважаны спадар Ўладзіслаў!Мая маці-Панятоўская Марыя роду Панятоўскіх гербу Цяля,радзіна якіх асела ў Мсціслаўскім ваяводзтве ў пачатку 17-стагодзя,атрымаўшы маёнтак Ворахава за ваенныя паслугі.Маці мая паходжаннем з вёскі Суцін Пухавічскага р-ну Мінскай в-ці,якую ў 1700 годзе набыў Стэфан Панятоўскі стражны мсціслаўскі.Некалькі год я працаваў у гістарычным архіве з справамі Мсціслаўскага гродскага суда 1684-1705 гадоў і кніг запісаў Сарафінскага касцёлу,дзякуючы чаму зрабіў амаль што поўны радавод па маёй матуле.Але ёсць кніга Marcina Matuszewicza''Diariusz zycia mego 1714-1764 r.''t.1-2,перавыдадзены ў Варшаве ў 1986 годзе,у якой згадваецца мая радзіна Панятоускіх.У акадэмічнай бібліатэцы ёсць толькі 3-том,выдадзены ў 19-стагодзі ў чатырох тамах.Калі гэта магчыма, парайце калі ласка, дзе гэтую кнігу,канкрэтна 1-том можна набыць ці пачытаць.Зрэдку гэтая кніга з'яўляецца ў Варшаўскім антыкварыяце,але даволі складана яе там злавіць.Дзякуй.З павагай Віктар Крэс.  

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Панятоўскі / Paniatowski / Poniatowski / Понятовский
« Ответ #1 : 18 Октября 2007, 01:07:39 »
Я гэтай кнігі ня маю.

Зазірайце на сайт інтэрнэта аўкцыëну Алегра: http://allegro.pl/.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Крэс Віктар

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Re: Панятоўскі / Paniatowski / Poniatowski / Понятовский
« Ответ #2 : 29 Февраля 2008, 22:28:56 »
Паважаны Ўладзіслаў!У сучасным літоўскім выданні ''Lietuvos Metrika 1585-1600" ,ст.37-45,у лісце Панов-Рад да баяр маскоўскіх,у 1586 годзе ,згадваецца, ў ліку Паноў-Рад, Якуб Панятоўскі-кашталян берасцейскі.У той жа час, у нашай "Энцыклапедыі ВКЛ" т.1,ст.315,Валеры Пазднякоў піша кашталянам берасцейскім у 1585-1588 гадах ,К.Ю.Зяновіча.Ці магчыма асветліць гэтае пытанне больш дакладна?Ці ёсць дзе-небудзь спісы сенатараў ад ВКЛ на сэймы Рэчы Паспалітай?Калі гэта магчыма разтлумачце калі-ласка.Дзякуй.

Крэс

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
Re: Панятоўскі / Paniatowski / Poniatowski / Понятовский
« Ответ #3 : 11 Апреля 2014, 14:29:35 »
Паважанае спадарства! Праца па радаводу Панятоускiх скончана. Каго цiкавiць гiсторыя роду Панятоускiх герба Юноша звяртайцесь на kressviktor@tut.by      Виктар Крэс

Віктар Крэсс

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Re: Панятоўскі / Paniatowski / Poniatowski / Понятовский
« Ответ #4 : 30 Марта 2017, 10:04:37 »
Паважанае спадарства, змяніўся кантактны e-mail, новы e-mail   wiktorkress@tut.by
Падрабязна пра радавод Панятоўскіх герба Юноша і Скіндзераў герба Шранява можна даведацца на краязнаўчым сайце "Талька і наваколлі", talka.info , у падразделе Вёскі- Суцін