ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Жабка-Патаповіч / Žabka-Patapovič / Żabko-Potapowicz / Жабко-Потапович, Жабко-Потопович  (Прочитано 18857 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 103
  • Litwin
    • Milites Christi
«Шляхетство Теофиля подтверждается подписями маршалека губернского и другими подписями, Диплом выдать и все.»

Ці слушна разумею, што дыплём той выданы, мінуючы вышэйшы Сойм Рэчы Паспалітай, быўшы заручаны панам маршалкам і пэўнай колькасьцю шляхцічаў? 6 паручэнцаў-шляхцічаў? 12?
Gente Lithuanus natione Albaruthenus

Teresa

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Кажыця калі ласка, а ці ё ў якіхсьці шляхецкіх паперах тутака Патаповічы зь Ляхавіцкага р-ну? І ці былі яны з прыдомкам Жабка-?

Я умею только по-русски.Семья моего Папы(Потапович) жила в Рачканах,около Ляхобич а моя мама жила в Ляховичах.Там они познакомились и женились в 1938-ом году. Всю семью из Рачкан сослали в Казахстан.Те, которые пережили бернулись в Польшу в 1956-ом.
Мы имеем какие-то семейные сбязи?

mig-66

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 18
ГАЙДОВСКИЕ-ПОТАПОВИЧИ
Гайдовские-Потаповичи - дворянский род шляхетского происхождения, восходящий к началу XV в. В 1572 г. в Киевской области за Григорием, Иваном и Еськом Богдановичами Потаповичами королем Сигизмундом-Августом были утверждены владения их предков. Потомки Григория стали именоваться, по имению своему Гайдовичи, Гайдовскими-Потаповичами. Род их записан в VI часть родословных книг Киевской и Полтавской губерний. В. Р-в.


mig-66

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 18
]ГАЙДОВСКИЕ-ПОТАПОВИЧИ


 дворянский род. Предки их, Иван и Петр Григорьевичи-Потаповичи, по грамоте Александра Владимировича киевского пожалованы поместьями, которые в 1572 году утверждены за их потомками Григорием, Иваном и Еськом Богдановичами П. Потомки Григория, по владению имением Гайдовичи, приняли в XVIII веке фамилию Г.-Потаповичей. Род внесен в VI часть родословной книги Kиeвской и Полтавской губерний (Гербовник, VII, 50).
И скорее всего Иван стал Жабко-Потопович в то жк время

mig-66

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 18
Кажыця калі ласка, а ці ё ў якіхсьці шляхецкіх паперах тутака Патаповічы зь Ляхавіцкага р-ну? І ці былі яны з прыдомкам Жабка-?

Андрей,  а можете дать ваш e-mail ? Я вам просто сканированную копию сброшу.

Андрэй Патаповіч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
Всем привет.
Прошло пять лет, но все попытаю удачу и спрошу, есть ли активность в этой ветке.

KEV

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Добрый день!
Сам недавно занялся вопросом своей родословной.
Мой прадед Потапович Петр Викентьевич был расстрелян в 2 января 1938 г.
К сожалению фотографий пока не нашел. Но дед рассказывал что его
отец был офицером, награжден георгиевским крестом (возможно не георгиевским)
и вроде бы был с шляхетского рода.
Если узнаю больше напишу.

Андрэй Патаповіч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
Добрый день!
Сам недавно занялся вопросом своей родословной.
Мой прадед Потапович Петр Викентьевич был расстрелян в 2 января 1938 г.
К сожалению фотографий пока не нашел. Но дед рассказывал что его
отец был офицером, награжден георгиевским крестом (возможно не георгиевским)
и вроде бы был с шляхетского рода.
Если узнаю больше напишу.
Здравствуйте.
Насколько я могу судить, Ваш прадед упоминается в списке Центрального архива КГБ. На этой странице есть ссылка на скачивание Списка советских военнопленных-уроженцев Беларуси и белорусов-уроженцев республик бывшего Советского Союза (Rar-архив): http://www.kgb.by/ru/o-poluchenii-ru/.
В нем есть всего 4 Потаповича, один из которых под номером 14820:
Фамилия   Имя   Отчество
Потапович   Михаил   Викентий

дата рождения   место рождения
03.02.1915   Липки, Смоленская обл.

дата смерти   № в/пл.
12.04.1942   327258

Национ.   Кладбище
белорус   Zeithain (Friedhof II)

Насколько я могу судить, мы с Вами если и являемся родственниками, то не совсем понятно какими :)

Не так давно была найдена вся ветка Потаповичей, от меня до основателя рода, собственно, Потапа, который работал на Богуслава Радзивила. Эта и другая информация стала доступной благодаря моей работе с Национальным историческим архивом Беларуси, а также с архивом в Варшаве.

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Мне здаецца, што тут нешта наблытана, хаця гэта можа быць іншая інфармацыя...
Жабкі-Патаповічы жылі доўгі час у засьценку Ліпкі (зараз Смалявіцкі раён Менскай вобл.), былі вуніятамі. Гэтыя прадстаўнікі роду паходзяць з "бяднейшай" галіны роду, замажнейшыя Патаповічы пражывалі  ў Магілёўскай губерніі.
Dic, duc, fac, fer!

Андрэй Патаповіч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
Мне здаецца, што тут нешта наблытана, хаця гэта можа быць іншая інфармацыя...
Жабкі-Патаповічы жылі доўгі час у засьценку Ліпкі (зараз Смалявіцкі раён Менскай вобл.), былі вуніятамі. Гэтыя прадстаўнікі роду паходзяць з "бяднейшай" галіны роду, замажнейшыя Патаповічы пражывалі  ў Магілёўскай губерніі.
А адкуль инфармацыя пра тое, што быццам бы ёсць нейкая сувязь паміж Смалявіцкімі Патаповічамі і Магілёўскімі?
На гэты момант няма ніякіх сумненняў у тым, што Смалявіцкія адначасова сталі Жабкамі менавіта перад сборам інфармацыі для падцверджання шляхецтва. Дагэтуль яны былі простымі Патаповічамі.

Тое, што раннія дакументы са справы падробкі, кажуць апісаныя там падзеі. Паводле іх Патаповічы (прычым, заўважце, Жабка-Патаповічы) валодалі у 18 стагоддзі маёнткамі, якія яны дзялілі, прадавалі, судзіліся і г.д. Гэтыя дакументы прадстаўлены ў выглядзе выпісак з актавых кніг. Арыгіналы гэтых кніг альбо згарэлі яшчэ ў тым жа 18 ст. (аб чым фальсіфікатары часта ведалі), альбо ў арыгінальныя кнігі былі "ўшытыя" дадатковыя старонкі, дзе нібыта былі ўпісаны гэтыя дакументы. Паводле почыркаў лёгка вызначаецца, што гэта пазнейшыя "ўшыванні". А на некаторых нашы спрактыкаваныя літаратуразнаўцы пазнаюць почырк, скажам, самаго Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, які працаваў у канцылярыі і вельмі класна ўмеў фальшаваць. Насамрэч, у 18 стагоддзі іншыя дакументы (у якіх складальніку не было сэнсу нешта фальсіфікаваць) гавораць, што Патаповічы (без прыдомка "Жабка-") жывуць сабе спакойна ў Смалявічах у якасці вольных людзей на землях князёў Радзівілаў. Аб гэтым гавораць метрычныя кнігі і спісы парафіянаў.

Наконт, чаму менавіта Патаповічы з Ліпак неўзабаве сталі "Жабка-Патаповічы". Таму, што ім было вядома, што ўжо ў шэрагах дваранства Расійскай імперыі ў 1834 годзе прайшоў паспяховае пацверджанне род Жабка-Патаповічаў з Магілёўскай губерні (вось вопіс фонда 1343 Трэці Дэпартамент Герольдыі Сената з Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Санкт-Пецярбурзе). http://rgia.su/imageViewer/img?url=nouLjcLOz8nKztmMmo2WnpPCztmQnZWanIvCzcjHzMnLzMnZmI2Qio/Czw==
Таму і вырашылі падвесці базу пад гэты род, які паспяхова прайшоў пацвярджэнне.

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Я гэта ўсё выдатна ведаю...
Мае высновы  палягаюць з дакументаў Магілёўскага ДДС, дзе не было такіх павальных фальсіфікацый як ў Менскім...
Жабкі-Патаповічы ўвогуле паходзяць з Меншчыны, і невялікая іх частка адкацілася на Магілёўшчыну дзе яны праз службу атрымалі значны здабытак і сталіся заможнай сярэдняй шляхтай... У гэтых жа дакументах яны і згадваюць сваіх дальніх сваякоў у Ліпках ля Смалявічаў...
Dic, duc, fac, fer!

Андрэй Патаповіч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
А ці можна неяк азнаёміцца? :)
Таму што пакуль, па маіх дакументах усё, што тычыцца менавіта Жабак, з'яёляецца фальсіфікацыяй. Мяркую, што магло быць так: было колькі Патаповічаў, потым некалькі з іх апынуліся ля Магілёва і далей атрымалі новую частку "Жабка", а таксама сталі больш заможнымі. Потым магілёўскія здолелі абараніць сваё шляхецства. У той жа час пра гэта даведаліся Смалявіцкія і паспрабавалі у сваю справу дадаць матэрыялы пра Магілёўскіх (што ўсе роўна не дапамагло).

Звяртаю ўвагу, што асноўны род, пра які кажа аўтар тэмы (я ведаю аб чым ён таму, што ён мой сваяк) ідзе са Смалявічаў а потым з Ліпак.
Першыя вядомы Патаповіч - гэта ўласна Патап, заснавальнік роду. У інвентары 1670 года узгадваюцца ўжо ў якасці гаспадароў 2-е яго сыноў - Яўмен і Сіла (Сіланцій). Гэта не проста жыхары мястэчка - гэта адны з асноўных гандляроў у Смалявічах, якія маюць свае лаўкі ў цэнтры мястэчка. Верагодна, Патап быў адным з тых, хто быў запрошаны княхзем Багуславам Радзівілам у сярэдзіне 17 стагоддзя, каб зрабіць Смалявічы буйным эканамічным цэнтрам. Так Багуслаў Радзіл узняў многа сваіх гарадоў і мястэчак, напрыклад Слуцк у Беларусі, Кейданы ў Літве. Гэта быў адзін з самых эфектыўных рэфармтараў і бізнэсмэнаў свайго часу. Дык вось Патап і прыбыў уздымаць Смалявічы на новы ўзровень. Па сутнасці ён быў адным з "айцоў-заснавальнікаў" эканамічнай магутнасці мястэчка. Паводле інвентароў мы бачым, што ў 1675 годзе Яўмен Патаповіч кудысьці "адышоў". Магчыма на іншае месца жыхарства, а магчыма проста памёр. Але нашчадкаў сваіх ён у мястэчку не пакінуў. А Сіла па-ранейшаму мае сваю лаўку ў цэнтры мястэчка, у 3 квартале Рынкавай плошчы.
У 1680 г. Сіла (разам з сынамі: 2-ма Антонамі, Васілём і Грышкай) ужо ўзгадваецца не як гандляр, а як арандатар у мястэчку. Верагодна, ён пакінуў занятак гандлем і зрабіўся рамеснікам. у 3-м квартале Рынкавай плошчы ўзгадваюцца закінутыя будынкі, якія ўлады мястэчка хочуць прадаць.
Памяннік царквы, складзены, у 1738 г., дае таксама вельмі цікавую інфармацыю. Род Патаповічаў ідз ў ім першым пасля святароў. То бок на 1738 год Патаповічы былі самым прэстыжным і багатым родам у Смалявічах.
На жаль, невядома дакладна хто з чатырох сыноў Сілы нарадзіў Іосіфа Патаповіча - майго прамого продка. Апошні інвентар датуецца 1680 годам, а ў метрычных самыя першыя запісы датуюцца канцом 1720-х. Каб захаваўся які-небудзь інвентар 1710-х - гэта дапамагло ліквідаваць прабел. Але у гэты час ішла Паўночная вайна, і напэўна Радзівілам было не да інвентароў.

Тут я зрабіў схематычнае дрэва, найбольш вядомая на сёння і маючае дачыненне да мяне. Выбачайце, што вялікае. Справа, Андрэй - гэта я. Аўтар тэмы - таксама справа, Ігар Бярэзін.
Відавочна, што калі мы ўсё ж маем дачыненне да Магілёўчан, то да тых, што идуць да Банифата. Мяркую, падзел на "тых" і маіх адбыўся ля ці перад 18 ст., таму што у справа на падцверджанне збіралася у гэты час.

« Последнее редактирование: 23 Июня 2023, 18:50:39 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Больш дакладна я здолею вам паведаміць пасьля новага году, бо зараз у мяне няма з сабою напрацовак па Патаповічах!

Dic, duc, fac, fer!

Андрэй Патаповіч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
Шкада, але вымушаны чакаць ::). Дзякую!
Са святами! :)

Андрэй Патаповіч

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
Больш дакладна я здолею вам паведаміць пасьля новага году, бо зараз у мяне няма з сабою напрацовак па Патаповічах!
Прывітанне!
Ці ёсць навіны?