ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Бялыніцкі-Біруля / Bialynicki-Birulia / Białynicki-Birula / Бялыницкий-Бируля  (Прочитано 20010 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Кое-что о моих предках..
    Из ф.242 оп.4 №549: " Степан Осипов с сыновьями всегда имено-
 вался по прозванию Бируля, с каковою фамилией и был записан
 по ревизии 1811 и 1816 гг. в числе крестьян деревни Горохо-
 вище кн. Доминика и Стефании Радзивиллов, по переходе же той
 деревни во владение графа Чапского, сказанные Бирули при нас-
 туплении в 1834 г. 8-й народной переписи внесены экономией гр.
 Чапского ошибочно по прозванию уже Бирилы. На этом основании
 просители по 9 и 10 переписям упомянутой экономией показаны
 позже по прозванию им чужеродному Бирилы и с этим прозванием
 они ныне переписаны в койдановские мещане."
     Бирули из застенка Гороховища Станьковской волости

1. Иосиф Бируля. Оставил сына Стефана.
2. Стефан, сын Иосифа. Оставил сыновей Антона, Илью, Яна, Марти-
 на
3. Илья, сын Стефана Бирила. Род. в 1782 г. В 1816 г. записан в
 деревне Скворцы. Жена Дарья. Оставил сына Григория.
4. Григорий, сын Ильи Бирила. Род. в 1804 г. Жена Франтишка
 Андреевна Гладкая (ф.136 оп.13 №1383 стр.164).
5. Екатерина Григорьевна Бирилло. Вышла замуж за Константина Фё-
 доровича Карачуна (Корженевского).
In hoc signo vinces

Anastasia

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 21
Добры дзень. Як правільна ставіць націск у прозвішчы Бялыніцкі-Біруля?

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2027
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Добры дзень. Як правільна ставіць націск у прозвішчы Бялыніцкі-Біруля?
Бялы'ніцкі-Буру'ля.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

AnFran

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 20
А ці не ведае хто, як звалі жонку метэаролага Андрэя Сімпліцыянавіча Бялыніцкага-Бірулі і якога яна была роду?

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Жонкай Андрэя Сімпліцыянавіча Бялыніцкага-Бирулі была Зоф'я Францаўна Лісоўская.
Dic, duc, fac, fer!

AnFran

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 20
Жонкай Андрэя Сімпліцыянавіча Бялыніцкага-Бирулі была Зоф'я Францаўна Лісоўская.

Дзякуй вялічэзны! А дзесці пра іх сям'ю можна пачытаць? Я шукаю звесткі пра фалькларыстку А.Фр.Лісоўскую, і з яе лістоў зразумеў, што яна сястра жонкі Андрэя Сімпліцыянавіча. Цяпер, дзякуючы Вам, у гэтым упэўнены і ведаю, як расшыфроўваецца "Фр" :)

fatso

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 277
    • Rodzina Robakow w Charkowie 1906
Много из них спаслись в Польше.Бируля-муж и жена-обеи врачи-я их встретил во Францйи много лет тому назад. Они там прижились харашо
после так называемой Войны Ярузелской 80-тых годов прошлого столетия.
Биалыницкий-Бируля, знаменитый физик-теоретик, упоминается во Википедйи, поживает в Белымстоке.
"Nie pozwol aby Cham gownem prychal miast je sam polykac"
- Hr Mendewesz

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Са справы 694-5-478 аб спрэчках паміж Дамінікам Радзівілам і Аляксандрам Казімірам Завішай наконт памежных койданаўскіх тэрыторый, у т.л. наездзе, гвалце і заборы грунтаў.

Разглядаліся наезды жыхароў Дабрынёва на в. Данілавіча Завішы. У 1799 г. ляснічы Антон Бірыла, сабраўшы 300 чалавек з Дабрынёва (у т.л. яго бацька стражнік Стэфан Біруля) і навакольных засценкаў рушыў на дачы генерала Завішы, "крестьян оной деревни повязали и связанных до застенка Сокольщизна гнали, били, а оттуда забитых в колодках в Минск доставили неизвестно к каким допросам.."

Пазней данілавіцкія сяляне напалі на дабрынёўцаў, у прыватнасці, у Антона Бірылы адабралі каня, торбу і стрэльбу, у дзесятніка Сарокі стрэльбу і шапку.. У 1805 г. напалі на дабрынёўскі засценак Гарохавішча, таксама адабралі ўрочышча Паддуб'е ў Таранаў.

Дабрынёўцы ж "дошли до такой наглости", што на дарогах на людзей Завішы нападаць пачалі. У т.л. 1802 г. на гасцінцы выпраглі каня едучай з фальварка ў царкву ахмістрыні /Завішынскай/ і збілі яе і падводніка і каня забралі..

Серыя ж наездаў цягнулася з 1773 г., калі Завіша з грамадой слуг і падданых на станькаўскія землі напалі, Андрэя Алендзкага, камісара, Адынца, эканома і людзей станькаўскіх у засценках больш за 100 падстрэлілі.

У справе таксама сьпіс сялян суседняга з Дабрынёва фальварка Вільшчызна 1796 г., якія сьведчылі аб вывазу леса данілавіцкімі падданымі, подпісы крыжыкамі. "Сялянскія" прозвішчы: Гадлеўскі, Бакіноўскі, Філіповіч, Маеўскі, Здановіч, Паўлюць, Юшкевіч,  Валасевічы, Кузьміцкія, Манькоўскі, Сабалеўскі.
« Последнее редактирование: 03 Января 2020, 21:51:41 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
Вышэйзгаданы ляснічы Антон Бірыла заставіў сыноў Теадора, Яна і Томаша, якія жылі ў засценку Радзівоны. Ян і Тэадор служылі леснікамі ў Чапскіх, атрымалі вольнасць, іх нашчадкі- мяшчане Бірулі ў засценку Гарохавішча. Томаш Антонавіч згадваецца ў РС 1834 г. сярод прапушчаных, веры каталіцкай, "назвавшись шляхтичем Бирулей пристал до Польского уланского полка.."

Ляснічы, стражнік, падлоўчы - адна пасада ў сістэме лясной адміністрацыі, якая па-рознаму магла называцца, прызначаўся лоўчым, ці генеральным лоўчым, кіраваў стральцамі, леснікамі, асочнікамі, баброўнікамі, бортнікамі і інш.

Польскі ўланскі полк - https://ru.m.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BA

Полк камплектаваліся з шляхты, уваходзіў у Літоўскую ўланскую дывізію, у якой таксама былі Татарскі, Літоўскі і Валынскі палкі. Дарэчы, ў Валынскі полк уступіў іншы мой сваяк і сусед Бірулей/Бірылаў - Базыль Карачун/Каржанеўскі з Дабрынёва.

У інвентары 1811 г. у засценку Арэхаўка каля Дабрынёва таксама запісаны Даніэль Залускі, адстаўны таварыш Польскага ўланскага палка.
« Последнее редактирование: 04 Января 2020, 22:23:14 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1055
У 1880-я гады койданаўскія мяшчане Бірулі трымалі хутар Паташня ў станькаўскай воласці;

З іх сваякоў Бірылаў:

Антон Антонавіч Бірыла, па жаночай лініі таксама нашчадак мясцовага роду Карачуноў, або Каржанеўскіх. Капітан (ад 30.09.1919 г.) 2-га Драздоўскага (афіцэрскага) стралкавога палка ў складзе Дабравольніцкай арміі і Узброеных Сіл Поўдня Расіі. У 1913 г. трымаў экзамен пры Мінскай мужчынскай гімназіі на званне настаўніка, у 1915 г. там жа атрымаў пасведчанне на права "вольноопределяющегося 2 разряда". У 1-ю Сусветную вайну малодшы афіцэр 123-га Казлоўскага пехотнага палка (з прапаршчыкаў у падпаручнікі 1916 г., у паручнікі 1917 г.). Сястра Алена Антонаўна, настаўніца народных вучылішч.
In hoc signo vinces